Лыч Леанід

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.

Нарадзіўся сельскай сям'і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).

Памёр Леанід Лыч 17 студзеня 2021.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

 

Лыч Леанід :: Выданьні

Лыч Леанід, Эшалоны бягуць на Захад. З гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 - май 1945)

Эшалоны бягуць на Захад. З гісторыі перавозак на чыг...

Лыч Леанід

Леанід Міхайлавіч Лыч - доктар гістарычных навук, прафесар, аўтар шэрагу кніг. Вядомыя яго манаграфіі "Беларуская нацыянальная ідэя", "Уніяцкая царква на Беларусі". Сумленны, скрупулёзны гісторык з пільным вокам, аўтар акутальных артыкулаў у "Народнай волі" і "Новым часе" у лютым адзначыць 83 дзень народзінаў. Моцны духам чалавек, жыццялюб з пачуццём гумара, непахісны абаронца беларускай мовы і нацыянальных інтарэсаў працягвае даследчыц... Болей »


Лыч Леанід, Гісторыя культуры Беларусі са старажытных часоў да 1569 г.

Гісторыя культуры Беларусі са старажытных часоў да 1...

Лыч Леанід

У кнізе разглядаюцца пытанні культурнага развіцця Бедарусі і яе месца ў духоўным жыцці Вялікага Княства Літоўскага. Выданне разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў школ, работнікаў устаноў культуры і асобаў, якіх цікавяць дасягненні Бацькаўшчыны ў сферы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Болей »


Лыч Леанід, Навіцкі Уладзімір, Гісторыя культуры Беларусі, 2-е выданне, дапоўненае

Гісторыя культуры Беларусі

Лыч Леанід, Навіцкі Уладзімір

У гістарычным плане раскрыты шлях, які прайшла культура Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Праблема асветлена ў цеснай сувязі з эканамічнай і палітычнай гісторыяй Беларусі і тымі культурнымі працэсамі, шго адбываліся ў суседніх краінах, а таксама ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Асноўнае месца адведзена паказу дзяржаўнай палітыкі ў сферы мовы. Культурны працэс на Беларусі асветлены праз канкрэтную дзейнасць славутых асветнікаў... Болей »


Лыч Леанід, Навіцкі Уладзімір, Гісторыя культуры Беларусі

Гісторыя культуры Беларусі

Лыч Леанід, Навіцкі Уладзімір

У гістарычным плане раскрыты шлях, які прайшла культура Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Праблема асветлена ў цеснай сувязі з эканамічнай і палітьічнай гісторыяй Беларусі і тымі культурнымі працэсамі, што адбываліся ў суседніх краінах, а таксама ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Асноўнае месца адведзена паказу дзяржаўнай палітыкі ў сферы мовы. Культурны працэс на Беларусі асветлены праз канкрэтную дзейнасць славутых асветніка... Болей »


Лыч Леанід, Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Лыч Леанід

Кніга прысвечана беларускай тапаніміі. Паказаны асаблівасці яе фарміравання ў залежнасці ад спецыфікі прыродна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных і культурных умоў жыцця беларусаў. Аўтар выступае рашучым абаронцам нацыянальнай тапаніміі як найкаштоўнага моўнага помніка, важнейшага элемента гісторыка-культурнай спадчыны народа, дзейснага сродку адраджэння нацыянальнай самасвядомасці. Для шырокага кола чытачоў Болей »


pdf
Лыч Леанід, Рэформа беларускага правапісу 1993 года

Рэформа беларускага правапісу 1993 года

Ідэалагічны аспект

Лыч Леанід

Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. У друку часцей за ўсё выступалі па ёй навукоўцы-філолагі. Так што лінгвістычны аспект больш-менш поўна асветлены. Але ў данай праблемы, на маю думку, ёсць і яшчэ адзін не менш важны аспект - сацыяльна-палітычны, ідэалагічны, без разгляду ... Болей »


Лыч Леанід, Беларуская нацыя і мова

Беларуская нацыя і мова

План лекцыі

Лыч Леанід

На сенняшні дзень у свеце жывуць, сцвярджаюць сваё права на існаванне каля дзвюх тысяч народаў. У кожнага з іх свае адметныя мінулае, сучаснасць і будучыня. Калі адны маюць багатую гісторыю, смела глядзяць уперад, дык многім іншым увесь час ці большую частку яго даводзілася адбівацца ад націску з боку магутных суседзяу, будаваць жыццё ў несупынных клопатах, як у бліжэйшай ці больш аддаленай перспектыве не падпасці пад розныя формы залеж... Болей »


pdf
Репрессивная политика советской власти в Беларуси, Выпуск 2

Репрессивная политика советской власти в Беларуси

Сборник научных работ

Сборник работ белорусских и зарубежных авторов посвященный истории становления сталинского тоталитаризма в Белоруссии и его последствиям в послесталинский период. Сборник освещает широкий спектр проблем и событий XX века во всей его сложности я противоречивости. Сборник предназначен ученым, преподавателям, аспирантам, студентам, всем, кто интересуется историей своего Отечества. Болей »


pdf
Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры, 11

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца сусветнага маштабу. Усе вышэй пералічаныя краіны былі роднымі для Адама Міцкевіча. Зборнік матэрыялаў канферэнцыі "Адам Міцкевіч і нацыяна... Болей »


Беларусік

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Болей »