Лыч Леанід

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.

Нарадзіўся сельскай сям'і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).

Памёр Леанід Лыч 17 студзеня 2021.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

 

Лыч Леанід :: Publikacje

pdf
Лыч Леонид, Культура Беларуси

Культура Беларуси

от самобытной к денационализированной

Лыч Леонид

В книге в краткой форме прослеживается тернистый путь развития белорусской культуры, показаны причины и последствия ассимиляции, высказываются предложения по её преодолению. Предназначается специально для русскоязычных слоёв общества с целью привлечения их к активному участию в разрешении проблемы спасения белорусского народа от весьма реальной на современном этапе культурно-языковой ассимиляции в форме русификации. Więcej »


pdf
Лыч Леанід, Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

тэарэтычны і практычны аспекты

Лыч Леанід

У кнізе раскрываюцца фармаванне канцэпцыі беларускай нацыяналь-най ідэі і шляхі пераўвасаблення яе ў практыку. З усяго комплексу звязаных з гэтым пытанняў найбольш падрабязна разгледжаны нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва і асветніцка-моўны фактар. Храналагічна кніга заканчваецца 30-мі гадамі ХХ ст. Разлічана на шырокае кола чытачоў, зацікаўленых гісторыяй нацыянальна-адраджэнскага руху на Беларусі. Więcej »


pdf
Лыч Леанід, Русіфікацыя

Русіфікацыя

царская, савецкая, прэзідэнцкая

Лыч Леанід

У кнізе паказаны міжнародны характар дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі на Беларусі ў перыяд знаходжання яе пад уладай Расійскай імперыі, у складзе СССР і ва ўмовах нацыянальнай незалежнасці, раскрываецца негатыўнае ўздзеянне такой палітыкі на захаванне этнакультурнай самабытнасці беларускага народа. Рэкамендуецца ўсім, каго цікавяць прычыны дэнацыяналізацыі духоўнага жыцця карэннага насельніцтва Беларусі ў мінулым і на сучасным этапе. Więcej »


pdf
Лыч Леанід, Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

верасень 1943 – кастрычнік 1964 г.

Лыч Леанід

Praca Leanida Łycza dotyczy problemu, o którym długo milczano, deformowano go i ukazywano z pozycji nie białoruskich - jest to problem stosunków narodowościowych w dwudziestoleciu powojennym. Właśnie po wojnie nastąpił zwrot w polityce narodowościowej Moskwy, który doprowadził do katastrofy, do zniszczenia. Naród białoruski asymilował się w zatrważającym tempie. Właśnie Białorusini mieli stać się, według słów znanego „działacza” komun... Więcej »»


Лыч Леанід, Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

(верасень 1943 — кастрычнік 1964 г.)

Лыч Леанід

У кнізе на вопыце Беларусі паказваецца, як у выніку правядзення савецкай палітыкі збліжэння і зліцця нацый, іх культур і моваў адбывалася дэнацыяналізацыя яе палітычнага, эканамічнага і духоўнага жыцця, дэфармавалася нацыянальная самасвядомасць народа. Прызначана для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца ці спецыяльна займаюцца вывучэннем міжнацыянальных дачы-ненняў у СССР у пасляваенны перыяд. Więcej »


Лыч Леанід, Гісторыя культуры Беларусі (1917 - чэрвень 1941 г.)

Гісторыя культуры Беларусі (1917 - чэрвень 1941 г.)

Лыч Леанід

Кнгіа прысвечана разгляду нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі ў адзін з самых складаных і супярэчлівых перыядаў у яе гісторыі. На шматлікіх прыкладах паказана вырашальная роля дзяржавы ў рэгуляванні нацыянальна-культурнага працэсу, што ўяўляе сабою неацэнную каштоўнасць для выпрацоўкі канкрэтных захадаў па забеспячэнні прыярытэтнага духоўнага развіцця тытульнага народа Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. Рэкамендуецца ў першую чар... Więcej »


Лыч Леанід, Гісторыя культуры Беларусі пад уладай Расійскай імперыі

Гісторыя культуры Беларусі пад уладай Расійскай імпе...

канец XVIII ст. - 1917 г.

Лыч Леанід

У кнізе раскрываюцца карэнныя перамены ў культурным жыцці Беларусі, выкліканыя пераходам пад уплывам адпаведнай палітыкі царызму значнай часткі яе адукаваных і заможных людзей з польскіх на рускія культурна-моўныя стандарты. Паказана, якое ўпартае супраціўленне выклікала ў нацыянальна самасвядомай інтэлігенцыі дзяржаўная палітыка русіфікацыі, дзякуючы чаму ўдалося выратаваць беларускі народ ад канчатковай асіміляцыі, парадзіць у яго зак... Więcej »


Лыч Леанід, Татары Беларусі на пераломах сацыяльна-палітычных эпох

Татары Беларусі на пераломах сацыяльна-палітычных эп...

(XX — пачатак XXI ст.)

Лыч Леанід

У кнізе асвятляюцца асноўныя тэндэнцыі нацыянальна-культурнага i рэлігійнага жыцця татараў у XX — пачатку XXI ст. Паказана, што гэтая этнічная група была досыць цесна інтэгравана ў культуру тытульнага народа, разам з ім зведала вялікія страты ў выніку русіфікацыі, аднак знайшла ў сабе сілы, каб пад час гарбачоўскай перабудовы актыўна ўключыцца ў рух за сваё нацыянальнае адраджэнне. Адрасуецца тым, каго цікавіць жыццё нацыянальных мяншын... Więcej »


Лыч Леанід, Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569-1795 гг.)

Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай ...

Лыч Леанід

У кнізе асвятляецца стан культуры Беларусі ў час яе знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай. Паказана, як у выніку прапольскай палітык свецкай улады і каталіцкага касцёла адбывалася дэфармацыя прыродны? асноў духоўнага жыцця беларускага народа і як гэта паўплывала на ягс этнічную кансалідацыю. Разлічана на самае шырокае кола чытачоў зацікаўленых у паглыбленні сваіх ведаў па гісторыі культуры Беларусі. Więcej »


Лыч Леанід, Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце

Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутн...

Лыч Леанід

У кнізе асвятляюцца нялёгкія шляхі змагання за сцвярджэнне беларускай прысутнасці ў славянскім свеце. На канкрэтных прыкладах паказана, што дасягненне гэтай жыцценеабходнай мэты працяглы час абцяжарвалася адсутнасцю ў беларускага народа ўласнай дзяржавы, неабходнасцю шмат энергіі аддаваць супрацьстаянню паланізацыі і русіфікацыі. Прыведзена дастаткова фактычнага матэрыялу, з якога вынікае, што і сёння існуюць сур’ёзныя праблемы з захава... Więcej »