Лыч Леанід

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.

Нарадзіўся сельскай сям'і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).

Памёр Леанід Лыч 17 студзеня 2021.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

 

Лыч Леанід :: Выданьні

pdf
Лыч Леанід, Краязнаўства ў кантэксце сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі

Краязнаўства ў кантэксце сучаснага нацыянальна-культ...

Навукова-папулярнае выданне

Лыч Леанід

Кніга прысвечана раскрыццю сучаснага становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, сучасным нацыянальна-культурным жыццём. Зусім свядома аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў. Разлічана на масавага чытача і асабліва тых, хто заняты краязнаўчымі пошукамі. Болей »


Лыч Леанід, Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў - гарант захавання іх нацыянальнай  ідэнтьгчнасці

Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага ...

Лыч Леанід

У кнізе асвятляецца шматграннае, плённая культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў, паказана яго вырашальная роля ў захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці, ва ўзбагачэнні культурнай разнастайнасці славянскай этнічнай супольнасці, у прадухіленні негатыўных наступстваў усходняга вектару сусветнай глабалізацыі. Разлічана на шырокае кола чытачоў і найперш тых, каго цікавяць праблемы культурнага жыцця славянскіх народаў. Болей »


pdf
epub
Лыч Леанід, Краязнаўства - крыніца ведаў і нацыянальнага сталення

Краязнаўства - крыніца ведаў і нацыянальнага сталенн...

Лыч Леанід

Кніга прысвечана раскрыццю сучаснага становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, сучасным нацыянальна-культурным жыццём. Зусім свядома аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў. Разлічана на масавага чытача і асабліва тых, хто заняты краязнаўчымі пошукамі. Болей »


pdf
Лыч Леанід, Рускі прафесар на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння

Рускі прафесар на ніве беларускага нацыянальнага адр...

успаміны

Лыч Леанід

У кнізе аўтар прасочвае жыццёвы і творчы шлях сваёй жонкі, усведамленне ёю як навукоўцам-педагогам неабходнасці праз узгадаванне студэнтаў, напісанне і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, выступленне ў перыядычным друку ўсяляк спрыяць фарміраванню такой маладой змены беларускага народа, якая б даражыла нацыянальнай самабытнасцю, была адданым носьбітам яго культурна-моўных традыцый. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, і асабліва тых,... Болей »


pdf
Лыч Леанід, Яўрэйская культура Беларусі – яе агульны духоўны набытак

Яўрэйская культура Беларусі – яе агульны духоўны наб...

Лыч Леанід

Сучасная Рэспубліка Беларусь, як і яе папярэдніца Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, – гэта аднанацыянальная дзяржава, бо гістарычную, этнічную тэрыторыю тут маюць толькі беларусы. Да таго ж яны яшчэ з’яўляюцца і тытульным народам. Што да мясцовых рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татараў … – гэта нацыянальныя мяншыні, этнічныя групы, дыяспара. За выключэннем татараў, ва ўсіх іх ёсць уласныя метраполіі са сваім карэнным, т... Болей »


pdf
Лыч Леанід, Магільнае ў часы нямецкай акупацыі (чэрвень 1941 — ліпень 1944 г.)

Магільнае ў часы нямецкай акупацыі (чэрвень 1941 — л...

Успаміны

Лыч Леанід

У кнізе ў форме ўспамінаў апавядаецца пра самыя трагічныя часы ў гісторыі мястэчка Магільнае, што ў многім характэрна і для бальшыні іншых населеных пунктаў Беларусі. Матэрыялы кнігі выклічуць зацікаўленасць найперш за ўсё ў тых, чыё жыццё так ці інакш звязанае з Магільным. З ёю карысна будзе пазнаёміцца таксама і тым, хто займаецца краязнаўствам. Болей »


pdf
Лыч Леанід, Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму

Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі ф...

(чэрвень 1941 – ліпень 1944 г.)

Лыч Леанід

Айчынная гістарычная навука і публіцыстыка маюць значныя дасягненні ў даследаванні ўсіх асноўных аспектаў жыцця беларускага народа ў гады нямецкай акупацыі. Пэўным выключэннем і да сённяшняга дня з’яўляецца мо толькі праблема культурнага жыцця на тэрыторыі, што знаходзілася пад юрысдыкцыяй акупацыйных уладаў. Менавіта з гэтай прычыны аўтар і прысвяціў сваю кнігу раскрыццю дадзенага аспекту. Яна разлічана на самае шырокае кола чытачоў, б... Болей »


pdf
Лыч Леанід, Уніяцкая царква Беларусі, 2-е выд.

Уніяцкая царква Беларусі

этнакультурны аспект

Лыч Леанід

У кнізе паказаны нялёгкія ўмовы дзейнасці ў Беларусі ўніяцкай царквы, яе ўзаемадачыненні з каталіцкай і праваслаўнай канфесіямі, абгрунтоўваецца, што з усіх хрысціянскіх рэлігій нацыянальна-культурным традыцыям нашага краю найбольш за ўсё адпавядала ўніяцтва. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, шырокаму колу чытачоў якіх зацікавіць гісторыя царкоўна-рэлігійнага жыцця. Болей »


pdf
Лыч Леанід, Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941-1944 гг.)

Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайн...

Лыч Леанід

У недалёкім мінулым «партыйныя даследчыкі» малявалі жыццё былых савецкіх грамадзян на акупаванай тэрыторіі Беларусі як адно працяглае катаванне злыми ворагамі. як знішчэннне беларускага народу. На самой жа справе, калі параунаць жыппё беларусаў «пад немцамі» са сталінскім тэрорам і русіфікацыяй 30-х гадоў. дык бачна, что тут адбывалася сапраўднае адраджэнне беларускай мовы і школы, беларускай царквы і беларускай культуры. Аб гэтым чытач... Болей »


pdf
Лыч Леанід, Варыяцыі на нацыянальную тэму

Варыяцыі на нацыянальную тэму

Лыч Леанід

У кнізе ў форме фрагментаў і мініяцюр паказваецца нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі больш чым за два стагоддзі яе гісторыі. У прапанаванай чытачу публікацыі ён без усялякіх цяжкасцяў знойдзе адказы на пытанні, чаму на службу нацыянальнай ідэі нам не ўдалося паставіць палітычныя рэжымы БССР і Рэспублікі Беларусь, створаныя імі сістэму адукацыі, дзяржаўны сектар культуры; чаму руская культура і мова замест узбагачэння духоўнага жыцця ... Болей »