Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013
Памеры: 90 с.
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва
Copyright © 2013 by Леанід Лыч
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У кнізе асвятляецца шматграннае, плённая культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў, паказана яго вырашальная роля ў захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці, ва ўзбагачэнні культурнай разнастайнасці славянскай этнічнай супольнасці, у прадухіленні негатыўных наступстваў усходняга вектару сусветнай глабалізацыі. Разлічана на шырокае кола чытачоў і найперш тых, каго цікавяць праблемы культурнага жыцця славянскіх народаў.
Беларускія аўтары: Лыч Леанід
Каталёг: Прыватны кнігазбор
Паказана, што Рэспубліцы Беларусь у спадчыну ад русіфікатарскай палітыкі БССР дасталася краіне разбалансаваная ў этнічным плане культура, асабліва яе элітарныя пласты. ІІрааналізаваныя аўтарам матэрыялы сведчаць, што за час функцыянавання прэзідэнцкай сістэмы кіравання краінай не адбылося пазітыўных змен у суадносінах паміж нацыянальным і інтэгральным у культурнай сферы, па прычыне працягу дамінавання ў ёй рускага пачатку, выкліканага с... Болей »
Аналізуецца практыка дзяржаўнага рэгулявання моўнага працэсу на аснове прынятага ў апошнія гады існавання БССР заканадаўства. Вялікага старання ў гэтым улады не праяўлялі, гіаколькі на адказных дзяржаўных насадах знаходзілася шмат чыноўнікаў, якія ў савецкі час праводзілі палітыку русіфікацыі. Толькі галоўным чынам пад націскам нацыянальна-патрыятычных сіл улады рабілі нясмелыя, палавінчатыя крокі па ўводзе беларускай мовы ў розныя сфер... Болей »
Паказана дзейнасць нацыянальна-патрыятычных колаў беларускай паваеннай эміграцыі, найперш педагогаў, саміх бацькоў па арганізацыі на тэрыторыі краін Заходняй Еўропы дашкольных устаноў, школ, гімназій ва ўмовах вайны і пасля яе заканчэння. Дзякуючы старанню галоўным чынам педагогаў навучальна-выхаваўчы працэс ва ўсіх створаных для дзяцей установах будаваўся ў адпаведнасці з беларускімі нацыянальна-культурнымі, моўнымі стандартамі, што сп... Болей »
У кнізе раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР - БСССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема захавання беларусамі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці істотна абвастрылася пасля правядзенага па ініцыятыве палітычнага кіраўніцтва Рэспу... Болей »
Распавядаецца, як пад пазітыўным уплывам Гарбачоўскай перабудовы ў Беларусі распачаўся рух за нацыянальна-культурнае Адраджэнне, галоўным складнікам якога з’яўлялася ўсенароднае змаганне за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай ў рэспубліцы. Ініцыятыва ў гэтым належала добраахвотным грамадскім аб’яднанням, якіх у канцы 1980-х гадоў падтрымалі партыйныя і савецкія ўлады БССР. Прыняты з іх удзелам Закон “Аб мовах у Беларускай... Болей »
У кнізе аналізуецца выдадзеная для школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў асноўная літаратура па гісторыі Беларусі, выказваюцца меркаванні, што неабходна рабіць, каб веды пра мінулае нашага народа спрыялі ўзгадаванню яго маладых пакаленняў у духу нацыянальнага патрыятызму, здольных супрацьстаяць любым формам культурна-моўнай асіміляцыі. Кніга разлічана не толькі на моладзь, але і на людзей с... Болей »
Кніга прысвечана раскрыццю адной з самых адметных і ў той жа час трагічных старонак у гісторыі змагання беларускага народа за сваё нацыянальна-культурнае адраджэнне ва ўмовах існавання савецкай сістэмы. У ходзе такога лёсавызначальнага нацыянальнага руху з усёй паўнатой выявілася вялікае жаданне беларусаў быць народам з самабытнай культурай і мовай. Беларусізацыя не зрабіла іх такімі з-за масавых фізічных рэпрэсій 1930-х гадоў. Набыты ё... Болей »
Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі, не з’яўлялася прадметам абмеркавання ў вышэйшых эшалонах улады, што і схіліла аўтара дадзенай кнігі ўзяцца за пяро. Добра разумеючы, ш... Болей »
Кніга разлічана на тых, каго цікавяць праблемы сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі і дыяспары. Нататкі прысвечаны першаму старшыні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Яўгену Лецку. На пачатку 1990-х Лецка наведаў шэраг краін з найбольшай па колькасці беларускай дыяспарай, спрыяў аб’яднанню вакол сябе аднадумцаў, наладжванню стасункаў прадстаўнікоў дыяспары з метраполіяй. ЗБС «Бацькаўшчына» на вачах набірала сілу, узм... Болей »
Кніга прысвечана раскрыццю сучаснага становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, сучасным нацыянальна-культурным жыццём. Зусім свядома аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў. Разлічана на масавага чытача і асабліва тых, хто заняты краязнаўчымі пошукамі. Болей »