![]() |
![]() |
Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы „Ніва” ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання „Белавежа”, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза польскіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай „Ніва”. Выдала 18 кніг: паэзіі -- «Замова» (1993), «Ёсць» (1994), «Wiersze tutejsze» (2003), «Жывінкі з глыбінкі» (2009), «Пад знакам Скарпіёна» (2011), «Biały stok» (2012), «Падарункі» (2014), «Радаслоў» (2017), «Спеў дрэў» (2017), «Żubr na zebrze» (2018), «Wiersze spod lasu» (2019) і прозы: «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994), «Бабскія гіаторыі» (2001), «Дзяўчынка і хмарка» (2006), «Гісторыі з белага свету» (2008), «Życie pozagrobowe i inne» (2013), «Гражынка і Грак» (2016).
Яе тэксты перакладваліся на англійскую, польскую, чэшскую, рускую, грэцкую, украінскую, балгарскую, румынскую і партугальскую мовы.
Міра Лукша, аўтарка з другога пакалення беларускіх літаратараў у Польшчы, як і іншыя сябры БЛА "Белавежа", бесперарыўна дзейнічаючага ў Польшчы ад паўстагоддзя, кіруецца слядамі ўласнай тоеснасці. Аўтарка сямі літаратурных зборнікаў заглыбляецца і адкрывае дутпу чалавека пагранічгча, прабуе апісаць месца і час, якія заўжды былі незвычайнымі і складанымі, а тым больш цяпер, калі на нагпых вачах радыкальна мяняецца рэчаіснасць. Якраз спр... Болей »
Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва". У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і п... Болей »
У начной аптэцы мусіць жыць аптэчнік. Ну, хай ня жыць, дык хоць быць. А, мабыць, аптэчніца, падобная на асьпірынавую Бабу-Ягу... Нашыя вочы сустрэліся, калі я стаяла ў чарзе па таблеткі на добры сон. У аптэчным стэрыльна чыстым шкле ад-бівалася і я ў сваім джынсавым колеру індыга плашчыку, і зьнерухомелыя ў злосьці чаканьня чэргі да трох вакенцаў; моргалі лілова лямпы на слупах, вясёлкай рассыпаліся неоны, рэфлексіўнымі смугамі мільгалі... Болей »
Вершы Тутэйшыя. Першы, і пакуль адзіны зборнік паэзіі на польскай мове беларускай пісьменніцы Міры Лукшы. Кожны верш прысвечаны адной асобе, якую пісьменніца напаткала ў сваім жыцці, і якая адціснула знак у памяці, пачуццях або настроі Міры. Героі вершаў – людзі вядомыя і мала вядомыя, але кожны з іх мае нейкую адметную рысу, уласцівую толькі гэтай канкрэтнай асобе. Тое нешта, што вылучае яго з агулу. Назва кожнага верша – проста імя яг... Болей »
“Бабскія гісторыі” – пяшчотна-шчымлівы аповед аб жыцці звычайных вясковых кабет. Апавяданні – вынік назіранняў і гутарак, якія аўтарка, журналістка тыднёвіка “Ніва”, праводзіла (і надалей праводзіць) с простымі людзьмі – жыхарамі падляшскіх вёсак. Розныя лёсы і розныя жыцці, але ўсіх гераінь кнігі яднае адно – любоў да роднай зямелькі і веданне свайго месца пад сонцам. Ствараецца ўражанне, што аўтарка гатова ўсімі даступнымі сродкамі ба... Болей »
Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца несмяротнай. Просты вясковы побыт, апісаны аўтаркай, стварае настальгічны настрой, бо відавочна тое, што губляем, спяшаючыся паспець ... Болей »
Міра Лукша – народжаная ў Гайнаўцы. Ад амаль дваццаці гадоў журналістка Тыднёвіка беларусаў у Польшчы НІВА. Філёляг. Сябра Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня Белавежа. Аўтарка зборнікаў паэзіі: Замова (1993), Ёсьць (1994); прозы: Дзікі птах верабей (1992), Выспа (1994), Бабскія гісторыі (2001); Wiersze tutejsze (2003). Болей »
Зборнік вершаў Міры Лукшы «Замова» - гэта, па сутнасці, першыя складанка вершаў пісьменніцы, якая больш вядомая чытачу як празаік. Кожны верш – асобнае назіранне, філасофскія разважанні пра жыццё, быт і побыт. Некаторыя вершы закрытыя ў трох-чатырох радках, але нясуць у сабе шмат інфармацыі, пачуццяў, эмоцыяў. Па жыцці Міра пазітыўна настаўлены да жыцця чалавек, які у кожным здарэнні шукае знаку ад усявышняга. Яна перакананая, што нічог... Болей »
Рэдка бралі замуж хлопды з нашае вёскі дзяўчат з Залесу. Часам ездзілі за трыццаць вёрст у сваты на Падляшша, каб не браць дзевак згэтуль. Нават калі якая прыгледзелася, бацькі недазвалялі. Так расказвала маёй бабулі яе бабка Тэкля. Гаварылі, што ў гэтай пушчанскай вёсцы Залес людзі маюць вельмі памешаную кроў з ляснымілюдзьмі, якія, якмалпы, па дрэвахлазілі, мёдам і караедамі ўсялякімі харчаваліся, карэньчыкамі і зеллем. Усялякую, кажу... Болей »
У Саюзе пісьменнікаў адбылося абмеркаванне рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Выклікана яно было, напэўна, тым, што ў друку паявіліся, разам са станоўчымі, і рэзка адмоўныя водгукі на новы твор таленавітага пісьменніка. У прыватнасці, крытык Якаў Герцовіч угледзеў страшныя ідэйныя заганы ў рамане. На абмеркаванні, у ліку іншых, у абарону і падтрымку «Каласоў» выступіў і я. Па заканчэнні гаворкі, ужо на вуліцы, мой калега па к... Болей »