Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Міра Лукша, Дзьве навэлы

Дзьве навэлы

Міра Лукша

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2003

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Дзеяслоў; Copyright © 2003 by Міра Лукша; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Міра Лукша, Дзьве навэлы; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6/2003; с. 125-129

У начной аптэцы мусіць жыць аптэчнік. Ну, хай ня жыць, дык хоць быць. А, мабыць, аптэчніца, падобная на асьпірынавую Бабу-Ягу... Нашыя вочы сустрэліся, калі я стаяла ў чарзе па таблеткі на добры сон. У аптэчным стэрыльна чыстым шкле ад-бівалася і я ў сваім джынсавым колеру індыга плашчыку, і зьнерухомелыя ў злосьці чаканьня чэргі да трох вакенцаў; моргалі лілова лямпы на слупах, вясёлкай рассыпаліся неоны, рэфлексіўнымі смугамі мільгалі аўтамашыны... Я ўбачыла ў шыбе свае вочы ў жалобнай акаймоўцы стомы, і вочы аптэчніцы. Глюгаваты ейны нос зьвісаў над іскрыстымі бялкамі, а рэшта ўяўнага аптэчніцкага цела трымцела пад ціхі звон шыбкі — быццам камар цененька пілікаў. Мая галава, якую сон ня браў ужо трэцюю ноч, хітанулася ў бок, дзе павінна стаяць аптэчніца, ніжэйшая ад мяне або прыгнёная над гладкім прылаўкам, у які ўпіраюцца локцямі наведвальнікі начной аптэкі ўдзень і ўноч, а ноччу нават над імі падрэмваюць, пакуль чарга ня дойдзе да круглага прарэзу ў шыбе і пані магістр не спытаецца ў цябе: чаго табе трэба ў начной аптэцы. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Міра Лукша

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Сьцяпан Уладзімір, Дзьве навэлы

Дзьве навэлы

Сьцяпан Уладзімір

У мяне заўсёды была і ёсьць упэўненасьць, што ў жыцьці няма выпадковасьцяў, усё зьвязана, зьнітавана, пераплецена, і, на першы погляд, падзеі, далёкія ў часе і па месцы дзеяньня – пачатак і працяг адно другога… Ланцуг – імя якому – жыцьцё. Залева…Парасон не ратуе. Раптоўны вецер выдзірае, разломвае, выхоплівае яго з рук. Што такое парасон супраць сапраўднай летняй залевы? Маланка, грукат перуна, перакуленыя пластыкавыя крэслы вулічных к... Болей »