Бароўскі Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Бароўскі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сьцяпан Уладзімір, Дзьве навэлы

Дзьве навэлы

Сьцяпан Уладзімір

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2004

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2004 by Дзеяслоў; Copyright © 2004 by Уладзімір Сьцяпан; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сьцяпан Уладзімір, Дзьве навэлы; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 8/2004; с. 42-58

У мяне заўсёды была і ёсьць упэўненасьць, што ў жыцьці няма выпадковасьцяў, усё зьвязана, зьнітавана, пераплецена, і, на першы погляд, падзеі, далёкія ў часе і па месцы дзеяньня – пачатак і працяг адно другога… Ланцуг – імя якому – жыцьцё. Залева…Парасон не ратуе. Раптоўны вецер выдзірае, разломвае, выхоплівае яго з рук. Што такое парасон супраць сапраўднай летняй залевы? Маланка, грукат перуна, перакуленыя пластыкавыя крэслы вулічных кавярняў і зьнявечаныя ветрам стракатыя парасоны. Праз сотню крокаў нічога не відаць… (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Сьцяпан Уладзімір, Бацька і Барсэлона

Бацька і Барсэлона

Аповесьць

Сьцяпан Уладзімір

Бацьку прысьнiў аднойчы, хоць згадваю яго ледзь нi штодня. Сон быў кароткi. Тры iмгненьнi. Па-кiношнаму — адзiн ня надта доўгi план. Але ў маiх снах выява аб’ёмная, стэрэаскапiчная, i адразу бачу ўсё: i здалёк, i зблiзку, нават зьверху. Бацька быў па-моднаму, прыгожа апрануты. У жыцьцi ён так не апранаўся анiколi. Ён ня вымавiў нават слова. Стаяў i глядзеў. Так стаiць чалавек, якi ўпэўнены — побач анiкога, ён сам-на-сам. Твар, вочы такі... Болей »


epub
Сьцяпан Уладзімір, Водар намаляванай кветкі

Водар намаляванай кветкі

Навэлы

Сьцяпан Уладзімір

Хацелася напісаць пра... ...халодныя, выстужаныя ледзяным ветрам, вясковыя могілкі... ...крыжы нябесна-сіняга колеру. ...птушку на плячы крыжа. Птушка сядзіць нерухома. Нашатораная. Яна вартуе халодную маўклівасьць. Птушка такая маленькая, што нават ракаўка маіх далоняў для яе завялікая. Абледзянелая галінка бярозы гайдаецца, б’ецца аб агароджу, і ледзь чутна зьвініць... А на крыжах і шэрых помніках у парцалянавых эліпсах парудзелыя паў... Болей »


epub
Сьцяпан Уладзімір, Жыцьцё - джаз

Жыцьцё - джаз

Два аповеды

Сьцяпан Уладзімір

На апошнім курсе вучэльні я напісаў алейнымі фарбамі на палатне карціну, памерам метр на метр. Яна, тая карціна, напісалася вельмі хутка, ці не за дзень. Памятаю да драбніцаў. Мужчына і цяжарная жанчына сядзяць на табурэтцы сьпіна да сьпіны. На падлозе, каля босых ног, прайгравальнік, а на ім чорная з чырвонай сярэдзінай плытка. За імі вісіць прасьціна ў цяжкіх, ломкіх складках. Усё на тым палатне абліта залаціста-васковым сьвятлом няду... Болей »