![]() |
![]() |
Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Уладзімір Сьцяпан, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сьцяпан Уладзімір, Бацька і Барсэлона. Аповесьць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2/2003; с. 11-23
Бацьку прысьнiў аднойчы, хоць згадваю яго ледзь нi штодня. Сон быў кароткi. Тры iмгненьнi. Па-кiношнаму — адзiн ня надта доўгi план. Але ў маiх снах выява аб’ёмная, стэрэаскапiчная, i адразу бачу ўсё: i здалёк, i зблiзку, нават зьверху. Бацька быў па-моднаму, прыгожа апрануты. У жыцьцi ён так не апранаўся анiколi. Ён ня вымавiў нават слова. Стаяў i глядзеў. Так стаiць чалавек, якi ўпэўнены — побач анiкога, ён сам-на-сам. Твар, вочы такія, быццам ён у лесе, пад высокiмi соснамi, цi ў чыстым полi, дзе апроч далягляду, травы пад нагамi ды неба над галавой нiводнай жывой душы. Першае, што мяне ўразiла — модная вопратка, а другое — месца, краявiд нетутэйшы. Месца пазнаў iмгненна. Барселона, вiа Грацыя, вiтрына кнiжнай крамы. Бацька за мяжой! Такога не было, ды i быць не магло. Дзiўны сон; бязгучны, яркi... (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Хацелася напісаць пра... ...халодныя, выстужаныя ледзяным ветрам, вясковыя могілкі... ...крыжы нябесна-сіняга колеру. ...птушку на плячы крыжа. Птушка сядзіць нерухома. Нашатораная. Яна вартуе халодную маўклівасьць. Птушка такая маленькая, што нават ракаўка маіх далоняў для яе завялікая. Абледзянелая галінка бярозы гайдаецца, б’ецца аб агароджу, і ледзь чутна зьвініць... А на крыжах і шэрых помніках у парцалянавых эліпсах парудзелыя паў... Болей »
На апошнім курсе вучэльні я напісаў алейнымі фарбамі на палатне карціну, памерам метр на метр. Яна, тая карціна, напісалася вельмі хутка, ці не за дзень. Памятаю да драбніцаў. Мужчына і цяжарная жанчына сядзяць на табурэтцы сьпіна да сьпіны. На падлозе, каля босых ног, прайгравальнік, а на ім чорная з чырвонай сярэдзінай плытка. За імі вісіць прасьціна ў цяжкіх, ломкіх складках. Усё на тым палатне абліта залаціста-васковым сьвятлом няду... Болей »
У мяне заўсёды была і ёсьць упэўненасьць, што ў жыцьці няма выпадковасьцяў, усё зьвязана, зьнітавана, пераплецена, і, на першы погляд, падзеі, далёкія ў часе і па месцы дзеяньня – пачатак і працяг адно другога… Ланцуг – імя якому – жыцьцё. Залева…Парасон не ратуе. Раптоўны вецер выдзірае, разломвае, выхоплівае яго з рук. Што такое парасон супраць сапраўднай летняй залевы? Маланка, грукат перуна, перакуленыя пластыкавыя крэслы вулічных к... Болей »