Логвінаў

Логвінаў


Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.

Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".

Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.

Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.

Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.

Логвінаў :: Выданьні

pdf
Глобус Адам, Казкі для дарослых

Казкі для дарослых

Глобус Адам

У Вікторыі Кальварыйскай блакітныя вочы. Такіх чыстых і такіх блакітна-блакітных вачэй, як у Вікторыі, я ні ў кога не бачыў. Запамінальныя вочы: хто бачыў, той не забудзе. Пра яе бялюткую скуру на твары і пяшчотна-рудыя валасы мала хто згадвае, як і пра яе шырокую сялянскую паставу не ўспамінаюць. Пра Блакітныя вочы кажуць усе. Блакітнавокая Вікторыя Кальварыйская дапамагае бяздзетным жанчынам нарадзіць першае дзіця. Яна з’яўляецца да ж... Болей »


pdf
Кандратаў Мікола, Кроплі дажджу

Кроплі дажджу

паэзія

Кандратаў Мікола

Мікола Кандратаў нарадзіўся ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне ў 1957 годзе. У 1978-м атрымаў вышэйшую адукацыю ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага. Па спецыяльнасці – матэматык. Пасля службы ў войску з 1981 года жыве і працуе праграмістам у Менску. У 2005-м скончыў Беларускі калегіюм, аддзяленне філасофіі і літаратуры. Аўтар дзвюх паэтычных кніг «Вера Рудакова» (2002) і «Вершы і зоркі» (2008). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кніга ... Болей »


pdf
Трафімчык Анатоль, Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Трафімчык Анатоль

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі. Кніга разлічаная не толькі на спецыялістаў-... Болей »


Спрэчныя пытанні

Спрэчныя пытанні = Sprawy trudne

З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезіс, кантэкст, вынікі

Зборнік навуковых прац ІІ і ІV міжнародных навукова-тэарэтычных канферэнцый. Мінск, 2010-2012 Болей »


pdf
Бабкоў Ігар, Хвілінка

Хвілінка

Тры гісторыі

Бабкоў Ігар

«Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метаф... Болей »


Алексіевіч Святлана, Час second-hand

Час second-hand

(Канец чырвонага чалавека)

Алексіевіч Святлана

“Час second-hand” - новая кніга вядомай пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай Утопіі - камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзена на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыя. У прадмове аўтар піша: “За семдзясят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізм... Болей »


pdf
Клінаў Артур, Шклатара

Шклатара

Раман

Клінаў Артур

Кніга прадстаўляе сабой шчыры і праўдзівы аповед пра бурапеннае жыццё самага, бадай, багемнага месца творчага Мінску — галерэю “Ў”. Усе апісаныя ў рамане падзеі выдуманыя, любыя супадзенні з рэальнымі асобамі выпадковыя. Болей »


pdf
Geniush loci

Geniush loci

творы пераможцаў літаратурнага конкурса да стагоддзя Ларысы Геніюш

Гэты зборнік – творчая справаздача пераможцаў конкурса маладых літаратараў да стагоддзя Ларысы Геніюш. Конкурс ладзіўся ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-Цэнтрам. Яго вынікам сталі майстар-класы ў чэшскай Празе – горадзе, у якім прайшлі маладыя гады легендарнай беларускай паэткі. Болей »


pdf
Пачкоўская Віялета, Арэхападзенне

Арэхападзенне

Вершы

Пачкоўская Віялета

Дэбютны зборнік Віялеты Пачкоўскай — гэта сумныя вершы пра шчаслівае каханне, самотнага бога і грамадскі транспарт. У кнізе вас чакаюць успаміны пра бабуліны перапечкі, крыштальнае паветра і бесклапотную пенсію. Арэхападзенне — гэта кніга пра шчасце, простае, як два пальцы. Для старэйшага школьнага ўзросту. Болей »


pdf
Егоров Андрей, Зуйкова Алёна, Беларусско-европейские отношения: история упущенных возможностей

Беларусско-европейские отношения: история упущенных ...

Егоров Андрей, Зуйкова Алёна

Книга представляет собой аналитический срез отношений Беларуси и Европейского Cоюза с 1991 года по настоящее время. Авторы рассматривают проблемы геополитического выбора Беларуси, смены доктрин внешней политики независимой Беларуси, исторического развития европейско-беларусских политических взаимодействий, их актуального состояния, выстраивают основания и рамки для программирования европейского вектора в беларусской политике. В основу н... Болей »