![]() |
![]() |
Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.
Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".
Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.
Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.
Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый. “…Жыццё пісьменніка вымяраецца кнігамі. Сапраўдны прафесійны пісьменнік штогод павінен выдаваць кніжку" (сам Глобус выдаў ужо 29 кніг.). Пра новую кнігу ён гаворыць, што гэта... Болей »
“Варажбіткі” — кніга-жарт, у якой цесна перапляліся выдумка і рэальнае жыццё. Аўтар весела, а часам з гарэзлiвасцю расказвае пра жыццёвыя прыгоды знаходлівых людзей, якія жывуць на нашым неспакойным свеце. Менавіта гумар дапамагае гэтым людзям спраўляцца з самымі неверагоднымі цяжкасцямі. Без гумару не было б і белай паласы ў жыцці, якую ўсе мы чакаем пасля чорнай. Болей »
“…У зборніку “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі, якія патрэбныя тут, хутчэй, канцэптуальна. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі. Да зборніка “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” хочацца падысці як да рок-ант... Болей »
Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучана, і ўлічана ўсё, альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напі... Болей »
"Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- новая кніга Севярына Квяткоўскага. Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. "Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго "я". Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны п... Болей »
Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспэцыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх. Падмена назваў і сэнсаў — скразная тэма кнігі. Болей »
Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае імкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры. “Бібліятэка “Беларускі калегіюм” рэпрэзентуе тэксты вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Гэта эсэі, аналітыка, даследаванні і дыялогі пра Беларусь, грамадства, культуру і час. Болей »
Легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей, будаўнік Сафійскага сабора і паводле старажытных летапісаў — уладальнік звышнатуральных здольнасцяў, на старонках свайго блога сучаснай мовай дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у скуры ваўка-пярэваратня і кіраваць сярэднявечным Полацкам. ЖЖ-дзённіку Усяслаў давярае ўласнае жыццё, скардзіцца на недасканаласць і адсталасць сучаснага яму сярэднявечнага грамадства, дзеліцца любоўнымі перажыванн... Болей »
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Напачатку 2000-х настаўнічаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Кіраўнік «Перакладчыцкай майстэрні» ў Беларускім калегіуме. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 2008 г. узначальвае Беларускі ПЭН- цэнтр. Вершы перакладаліся на польскую, а... Болей »
Сёньня мы можам толькі канстатаваць, што ягоная пазыцыя ёсьць унікальным фэномэнам у беларускай культурней прасторы. V творчасыді мастака мы бачым рашучае, разьняволенае ігнараваньне ўсялякіх умоўнасьцяў, тут скрыжоўваюцца індывідуальная незалежнасьць аўтара й цэлыя пласты нашае калектыўнае памяці. Творчасьць Ігара Цішына — ня толькі складнік сучаснага беларускага мастацкага працэсу, але цяпер ужо й важкая частка нашае гістарычнае самаі... Болей »