Логвінаў

Логвінаў


Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.

Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".

Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.

Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.

Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.

Логвінаў :: Выданьні

pdf
Мацкевіч Уладзімір, Вадалажская Таццяна, Ягораў Андрэй, Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння

Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння

Зборнік нарысаў

Мацкевіч Уладзімір, Вадалажская Таццяна, Ягораў Андрэй

Зборнік уключае 4 невялікія асобныя кніжкі, якія былі падрыхтаваны і выдадзены ў розныя гады ў агульнай серыі «Беларусь для пачаткоўцаў». У прапанаваных кнігах распрацоўваюцца тэмы развіцця супольнасцей, якасці і ладу жыцця, пераацэнкі каштоўнасцей у гісторыі і культуры Беларусі, а таксама грамадзянскасці і грамадзянскай адукацыі. Мэта серыі «Беларусь для пачаткоўцаў» — прадумаць важныя для развіцця краіны тэмы «тут і цяпер», у Беларусі... Болей »


Верхняе Панямонне, 1/2012

Верхняе Панямонне

альманах лакальнай гісторыі

Вярхоўі Нёмана, яго прытокі і Налібоцкая пушча фармуюць з даўніх часоў непаўторны рэгіён, адметны як у геаграфічным, эканамічным плане, так і ў сэнсе пэўнай агульнасці культурнага развіцця. Па гісторыі рэгіёна захавалася шмат архіўных дакументаў, не ўведзеных яшчэ ў навуковы зварот. У сувязі з крызісам традыцыйнага краязнаўства, якое звялося да перапісвання даўно вядомых з літаратуры звестак, часам недакладных, а то і проста памылковых... Болей »


pdf
Асіпенка Віктар, Глухамань

Глухамань

проза

Асіпенка Віктар

Аўтар стварыў выдуманы свет, дзе жывуць файныя і не вельмі, добрыя і злыя, прастадушныя і дзівакаватыя людзi. Кожны з гэтых чалавечкаў складаней за Сусвет. Увесь Сусвет лёгка змяшчаецца ў іхных галовах, і яшчэ нават застаецца месца для дзіўных і нечаканых учынкаў. Яшчэ ўчора ім здавалася, што жыццё ляціць у апраметную і раптам – гоп, яно ўжо не горшае, чым у іншых. Яны радуюцца, калі знаходзяць выйсце са складанай сітуацыі, або выйсце н... Болей »


Бонды Эган, Запрашэнне на вячэру

Запрашэнне на вячэру

Выбранае

Бонды Эган

Выбранае чэшскага мысляра, паэта і празаіка Эгана Бонды (1930—2007) упершыню знаёміць беларускага чытача з галоўнымі кірункамі творчасці гэтага разнапланавага аўтара: прозай (“Праца ў скляпенні”), эсэ (“Першыя дзесяць гадоў”), драматургіяй (“Запрашэнне на вячэру”), а таксама й перадусім — вершамі. Будучы праўдзівым адлюстраваннем неардынарнай і супярэчлівай асобы Бонды, ягоныя творы ўражваюць сваім нонканфармізмам, філасофскаю глыбінёй,... Болей »


pdf
Акудовіч Валянцін, Кніга пра нішто

Кніга пра нішто

зборнік

Акудовіч Валянцін

Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна. Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер і Сартр; канцавая мэта – абнаяўленне Адсутнага. Болей »


Доўскава Ірэна, Моцны Жбуць

Моцны Жбуць

Доўскава Ірэна

У рамане “Моцны Жбуць” Ірэна Доўскава вяртаецца ў часы свайго дзяцінства — змрочны перыяд чэхаславацкай нармалізацыі 70-х гг. Сямейныя непаразуменні, школьнае жыццё і атмасфера правінцыйнага тэатра, дзе працуюць бацькі, ствараюць рэчаіснасць, якую спрабуе асэнсаваць схільная да лішніх развагаў і лішняй вагі дзевяцігадовая Гэленка Соўчкава. Гэты аўтабіяграфічны раман паўніцца смешнымі і сумнымі гісторыямі жыцця тыповага сацыялістычнага р... Болей »


pdf
Мацкевіч Уладзімір, Общественный диалог в Беларуси: от народовластия к гражданскому участию

Общественный диалог в Беларуси: от народовластия к г...

Мацкевіч Уладзімір

Книга продолжает серию «Беларусь для начинающих» и обращена к проблеме организации общественно-политического диалога в Беларуси. В книге последовательно рассматривается ряд вопросов, которые лежат в основании этой проблемы: от различения понятий «народ» и «общество» до специфики общественной коммуникации и принципов организации диалога. Большое место уделено анализу беларусских прецедентов решения этой проблемы. В приложении представлен... Болей »


pdf
epub
Квяткоўскі Севярын, Падарунак для Адэлі

Падарунак для Адэлі

проза

Квяткоўскі Севярын

“Падарунак для Адэлі” – суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якіяатачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”,частка – на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996-2006 гг. Болей »


pdf
Кулон Антон, Сіняя кніга беларускага алкаголіка

Сіняя кніга беларускага алкаголіка

Кулон Антон

Чаму ж людзі п'юць? Чаму піў я? І што такое п'янства? Я мяркую, што п'янства — гэта шуканьне духоўнасьці, шуканьне іншага духоўнага стану, бо існы не здавальняе нас. Але жыцьцё з алкаголем — асаблівы шлях. Алкаголь дорыць збавеньне і радасьць, ён прыносіць пакуты і гора і, урэшце, прыводзіць сьмерць. Я спрабую глянуць па-новаму на гэты асаблівы шлях і на людзей, якія йдуць тою цяжкой запраўды ваеннай дарогай. Пара адкінуць замшэлыя, стэ... Болей »


Марай Шандар, Споведзь мешчаніна

Споведзь мешчаніна

Марай Шандар

ІЦандар Марай (1900-1989) належыць да найболып выбітных і плённых еўрапейскіх аўтараў XX ст., кнігі якога высока цэняцца ў многіх краінах свету. Раман “Споведзь мешчаніна”, у якім Марай праз выяўленне падзей і перажыванняў у жыцці ўласным і сваёй сям’і паказвае норавы сярэднееўрапейскага мяшчанства і адсочвае працэс пасіуповага знікнення гэтага сацыяльнага класа, крьггыкі і літаратуразнаўцы называюць вяршыняй творчасці вугорскага пісьме... Болей »