Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча).

Як пісьменнік пачынаў свой творчы шлях з вершаў (падборка “Шыпшына” у калектыўным зборніку “Лагодны прамень раніцы”, 1988) і казак (“Мэва”, 1988), быў адным з кіраўнікоў таварыства “Тутэйшыя”, з 1989 годзе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. На пачатку 90-х гг. зацікавіўся тэатрам, распрацаваў жанр герменеўтычнай драматургіі (“Стомлены д’ябал”, “Трышчан ды Іжота”, “Чатыры гісторыі Саламеі”, “Францішка, або Навука кахання”, “Тарас на Парнасе” і інш.) Шмат піша для дзіцячага гледача (“Хохлік”, “Піліпка і Ведзьма”, “Шлях да Батлеему”, “Пацалунак ночы”, “Пясчаны замак” і інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі. Апублікаваныя ў зборніках “Хохлік” (2002), “Стомлены д’ябал” (2004), “Навука кахання” (2005), „Zmęczony diabeł” (Lublin, 2004), “Шлях да Бэтлеему” (2009), “Сёстры Псіхеі” (2010).

Як літаратуразнаўца спачатку займаўся літаратурнай крытыкай, выдаў зборнікі артыкулаў “Як пакахаць ружу?” (1989) і “Партрэт шкла” (1991), пазней зацікавіўся даследаваннем старадаўняй беларускай літаратуры і шматмоўнага пісьменства Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар навуковых манаграфій: “Герoіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. (1993), “Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу” (2002), “Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу: жанры, творы, асобы” (2005), “Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу” (Мн., 2010), падручніка “Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст.” (2005), адзін з сааўтараў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў (т. 1, 2006).

Займаецца папулярызацыяй беларускай культуры ў Польшчы і польскай культуры ў Беларусі. Падрыхтаваў да выдання зборнік Францішкі Уршулі Радзівіл “Творы” (2003) і анталогію “Вар’ят і манашка. Польская драматургія ХХ стагоддзя” (2006). За сваю дзейнасць быў адзначаны ў 2001 г. ўзнагародай імя Е. Гедройца Польскага Інстытута ў Мінску, а ў 2008 г. медалем Камісіі Нацыянальнай Адукацыі Польшчы (KEN).

У 2009 г. у Мінску выйшаў зборнік артыкулаў пра драматургічную творчасць Сяргея Кавалёва: “Паміж Беларуссю і Польшчай: Драматургія Сяргея Кавалёва / Pomiędzy Białorusią a Polską: Dramaturgia Siarhieja Kawaloua”.

Жыве ў Любліне.

Е-mail: skowalow@tut.by; skowalow@wp.pl

 

Кавалёў Сяргей :: Выданьні

pdf
Кавалёў Сяргей, Сляза волата

Сляза волата

Вершы, проза, п´еса

Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. У 1985 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, дзе пазней працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі беларускай літаратуры. 3 1993 г. жыве і працуе ў Любліне, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай. Як пісьменнік пачынаў свой творчы шлях з вершаў (часопіс-ныя публікацыі, нізк... Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Літаратура Вялікага Княства Літоўскага XVI — пачатку XVII ст.: феномен культурнага памежжа

Літаратура Вялікага Княства Літоўскага XVI — пачатку...

Кавалёў Сяргей

У новай манаграфіі вядомага беларускага даследчыка разглядаюцца такія жанры шматмоўнага пісьменства Вялікага Княства Літоўскага XVI — пачатку XVII ст., як эпіграматычная і эпічная паэзія, эпісталаграфія, рыцарскі раман, мемуары, школьная драма. У «Дадатку» змешчана некалькі інтэрв’ю, рэцэнзій, артыкулаў, якія дапаўняюць асноўную тэму кнігі. Болей »


pdf
Радзівіл Францішка Уршуля, Русецкая Наталля - падрыхтоўка польскіх тэкстаў і прадмова, Кавалёў Сяргей - Укладанне і пасляслоўе, Нясвіжскі альбом

Нясвіжскі альбом

зборнік любоўнай лірыкі

Радзівіл Францішка Уршуля, Русецкая Наталля - падрыхтоўка польскіх тэкстаў і прадмова, Кавалёў Сяргей - Укладанне і пасляслоўе

Рыцарскія турніры, прыдворныя інтрыгі, літаратурныя салоны, трубадуры і барды, песні пра каханне і прыгажосць дам - свет, блізкі і знаёмы Заходняй Еўропе з часоў Сярэднявечча. У эпоху Барока мода на літаратурныя салоны дайшла і да краін Сярэдняй і Усходняй Еўропы. Культурнае жыццё пры дварах магнатэрыі Рэчы Паспалітай напоўнілася новым зместам. Адзін з першых літаратурных салонаў дзейнічаў у Нясвіжы. Яго гаспадыняй была жонка князя Міха... Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Сёстры Псіхеі

Сёстры Псіхеі

п’есы

Кавалёў Сяргей

У зборнік увайшлі новыя п'есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюпда алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіпда своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць. Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу

Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі ...

Кавалёў Сяргей

Манаграфія з’яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Кніга будзе карысная філолагам, гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца культурай Вялікага Княства Літоўскага. Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Шлях да Батлеему

Шлях да Батлеему

П’есы-казкі

Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча). Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Гісторыя беларускай літаратуры

Гісторыя беларускай літаратуры

Другая палова XVI ст.

Кавалёў Сяргей

Курс лекцый прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры другой паловы XVI ст. – цікаваму і спецыфічнаму перыяду ў развіцці айчыннага пісьменства, недастаткова асветленаму ва універсітэцкіх падручніках. Асновай для напісання вучэбнага дапаможніка паслужылі аўтару найперш асабістыя даследаванні шматмоўнай літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу, а таксама найноўшыя публікацыі беларускіх і польскіх медыявістаў. Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу

Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу

жанры, творы, асобы

Кавалёў Сяргей

У кантэксце літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу паэма “Румяны...” („Barwiczka”) вылучаецца тым, што адрасаваная яна не чытачам, а выключна чытачкам. Пра гэта сведчыць як жартаўлівая “Прадмова да паненак”, так і змест асноўнай часткі твора: падрабязнае апісанне рэцэптаў макіяжу і масак для твару. Невядомы беларускі аўтар, які схаваўся за псеўданімам “Радагляд Гладкатварскі” стварыў своеасаблівы вершаваны даведнік па касметыцы – першы ... Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Стомлены д’ябал

Стомлены д’ябал

П’есы

Кавалёў Сяргей

Выкарыстоўваючы сюжэты, матывы, вобразы беларускай літаратуры, Сяргей Кавалёў стварае свой непаўторны драматуріічны свет, выпрабоўвае старадаўнія рамантычныя гісторыі сумнай іроніяй нашых дзён. Болей »


pdf
Кавалёў Сяргей, Навука кахання

Навука кахання

П’есы

Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў - драматург, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1963 г. у Магілёве. Жыве ў Менску. У 1980-я гг. актыўна займаўся літаратурнай крытыкай (кнігі «Як пакахаць ружу?», 1989; «Партрэт шкла», 1991), на пачатку 1990-х гг. звярнуўся да драматурги («Стомлены д’ябал», «Трышчан ды Іжота», «Чатыры гісторыі Саламеі», «Тарас на Парнасе» i інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Польшчы. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя