![]() |
![]() |
Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча).
Як пісьменнік пачынаў свой творчы шлях з вершаў (падборка “Шыпшына” у калектыўным зборніку “Лагодны прамень раніцы”, 1988) і казак (“Мэва”, 1988), быў адным з кіраўнікоў таварыства “Тутэйшыя”, з 1989 годзе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. На пачатку 90-х гг. зацікавіўся тэатрам, распрацаваў жанр герменеўтычнай драматургіі (“Стомлены д’ябал”, “Трышчан ды Іжота”, “Чатыры гісторыі Саламеі”, “Францішка, або Навука кахання”, “Тарас на Парнасе” і інш.) Шмат піша для дзіцячага гледача (“Хохлік”, “Піліпка і Ведзьма”, “Шлях да Батлеему”, “Пацалунак ночы”, “Пясчаны замак” і інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі. Апублікаваныя ў зборніках “Хохлік” (2002), “Стомлены д’ябал” (2004), “Навука кахання” (2005), „Zmęczony diabeł” (Lublin, 2004), “Шлях да Бэтлеему” (2009), “Сёстры Псіхеі” (2010).
* "...Паэзія - несьмяротная..." * Адамовіч Алесь, "Зямля - рубеж" * Акулін Эдуард, Мной прыдуманы вершасьвет * Аркуш Алесь, Полацак-Вільня * Арлоў Уладзімер, Маленькі канцэрт для міланскіх катоў * Багданава Галіна, Космас зямное мары * Булыка Галіна, Механічны сусьвет. З нізкі вершаў "Метакаханьне" * Бураўкін Генадзь, Лісты да запатрабаваньня. Вершы * Варабей Ірына, Калі куляюцца нябёсы * Вас... Болей »
“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск. Болей »
Мор Ёкай СЫНЫ ЧАЛАВЕКА З КАМЕННЫМ СЭРЦАМ * Леў Лунц ЧАМУ МЫ СЭРАПІЁНАВЫ БРАТЫ * Марэк Гласка КРЫЖ * Дрытэра Аголы ЗАБОЙСТВА * Ігар Сідарук КАНЕЦ ЭПОХІ * Сяргей Кавалёў СТОМЛЕНЫ Д`ЯБАЛ * Алесь Аркуш ПРЫСУД ВАЛАДАРА * Юры Гумянюк ОРДЭН МАЗАХІСТАЎ * Вінцэсь Мудроў НЯЧЫСЬЦІК У ФРАКУ * Лера Сом ВЕРШЫ * Вітаўт Чаропка ПОЎНЫ КЕРКЕШОЗ * Алесь Аркуш - Тарас Возьняк ЗАХАВАНЬНЕ СТАРОЙ І НАРОШЧВАНЬНЕ НОВАЙ ВІНАГРАДНАЙ ЛАЗЫ * Іван Фурсевіч НЯЎЗЯТАЕ ... Болей »
Прушыньскі, Івашкевіч. А цяпер да мяне ў думках прыходзіць і зусім іншы за іх чалавек і пісьменьнік, Юзаф Мацкевіч. Да вайны ён быў супрацоўнікам віленскага "Słowa", рэдактар якога, ягоны брат Станіслаў Мацкевіч, рабіў шмат шуму, палемізаваў артыкуламі, займаўся палітыкай, біўся ў двубоях (на шаблях), за апазыцыйнасьць лучыў у лягер у Бярозе Картускай. А Юзаф сядзеў недзе ў рэдакцыі і больш пра яго нічога не было вядома. Пазьней усё пер... Болей »
Часопіс “Бярозка” – літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў, у якім друкуюцца найноўшыя творы сучасных беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў, цікавыя публікацыі і інтэрв’ю, праводзяцца разнастайныя конкурсы. Болей »