![]() |
![]() |
Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча).
Як пісьменнік пачынаў свой творчы шлях з вершаў (падборка “Шыпшына” у калектыўным зборніку “Лагодны прамень раніцы”, 1988) і казак (“Мэва”, 1988), быў адным з кіраўнікоў таварыства “Тутэйшыя”, з 1989 годзе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. На пачатку 90-х гг. зацікавіўся тэатрам, распрацаваў жанр герменеўтычнай драматургіі (“Стомлены д’ябал”, “Трышчан ды Іжота”, “Чатыры гісторыі Саламеі”, “Францішка, або Навука кахання”, “Тарас на Парнасе” і інш.) Шмат піша для дзіцячага гледача (“Хохлік”, “Піліпка і Ведзьма”, “Шлях да Батлеему”, “Пацалунак ночы”, “Пясчаны замак” і інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі. Апублікаваныя ў зборніках “Хохлік” (2002), “Стомлены д’ябал” (2004), “Навука кахання” (2005), „Zmęczony diabeł” (Lublin, 2004), “Шлях да Бэтлеему” (2009), “Сёстры Псіхеі” (2010).
Як літаратуразнаўца спачатку займаўся літаратурнай крытыкай, выдаў зборнікі артыкулаў “Як пакахаць ружу?” (1989) і “Партрэт шкла” (1991), пазней зацікавіўся даследаваннем старадаўняй беларускай літаратуры і шматмоўнага пісьменства Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар навуковых манаграфій: “Герoіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. (1993), “Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу” (2002), “Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу: жанры, творы, асобы” (2005), “Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу” (Мн., 2010), падручніка “Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст.” (2005), адзін з сааўтараў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў (т. 1, 2006).
Займаецца папулярызацыяй беларускай культуры ў Польшчы і польскай культуры ў Беларусі. Падрыхтаваў да выдання зборнік Францішкі Уршулі Радзівіл “Творы” (2003) і анталогію “Вар’ят і манашка. Польская драматургія ХХ стагоддзя” (2006). За сваю дзейнасць быў адзначаны ў 2001 г. ўзнагародай імя Е. Гедройца Польскага Інстытута ў Мінску, а ў 2008 г. медалем Камісіі Нацыянальнай Адукацыі Польшчы (KEN).
У 2009 г. у Мінску выйшаў зборнік артыкулаў пра драматургічную творчасць Сяргея Кавалёва: “Паміж Беларуссю і Польшчай: Драматургія Сяргея Кавалёва / Pomiędzy Białorusią a Polską: Dramaturgia Siarhieja Kawaloua”.
Жыве ў Любліне.
Е-mail: skowalow@tut.by; skowalow@wp.plSiarhiej Kawalou (Siergiej Kowalow) – uczony i pisarz bialoruski. Ur. w 1963 r. w Mohylowie. Ukończył studia filologiczne na Białoruskim Uniwersytecie Państwowym w Mińsku, gdzie później obronił doktorat (1991) i habilitację (2002). Od 1993 r. prowadził wykłady na Uniwerytecie Marii Curie-Skłodowskiej w Lublinie, w 2004 r. przeniósł się do Polski na stałę.
Już pierwsza sztuka autora Rycerz Drewniany (1987) została zrealizowana w teatrze telewizji, w audycji radiowej, weszła na deski licznych teatrów białoruskich. Do młodego widza były zaadresowany między innymi takie utwory i ich realizacje sceniczne jak Chochlik, Mały Aniołek, Filipek i wiedźma, Droga do Betlejem, Pocałunek nocy, Cudze skarby, Zamek z piasku.
Dramaturg białoruski pisze również dla dorosłych, chętnie sięgając do spuścizny kulturowej dawnej Rzeczypospolitej. Częściowo jego utwory są przetłumaczone oraz wydane w języku polskim (Zmęczony diabeł Lublin 2004). W swojej najnowszej sztuce Powrót Głodomora autor po raz zmierzył się ze współczesnym tematem, przedstawił dzień dzisiejszy, nie podając szczegółów, unikając nazwisk, nie zaznaczając konkretnego miejsca na mapie świata. Jednak zarówno czytelnik białoruski, jak i polski z łatwością rozpoznaje otaczającą go rzeczywistość.
Autor szeregu monografii naukowych i podręczników uniwersyteckich, wydanych na Białorusi: Як пакахаць ружу? Маладая беларуская паэзія 80-х гг. (1989). Партрэт шкла. Літ.-крыт. артыкулы (1991), Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. (1993), Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. (2002), Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу (2005), Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу” (2010), Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст. (2005), Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў. У 2 т. (przy współautorstwie) (2006-2007); publikuje również artykuły w polskich czasopismach naukowych Roczniki Humanistyczne, Acta Polono-Ruthenica, Acta Albaruthenica, Studia Białorutenistyczne i in.
Zajmuje się popularyzacją kultury białoruskiej w Polsce oraz kultury polskiej na Białorusi, m.in. wydał w Mińsku tomik utworów F.U. Radziwiłłowej Выбраныя творы (2003) oraz antologię dramatów polskich XX w. Вар’ят і манашка (2006). Za swoją działalnosć kulturalną i twórczość publicystyczną został odznaczony w 2001 r. Nagrodą im. J. Giedroycia Instytu Polskiego w Mińsku, za działalność naukową i dydaktyczną - medalem KEN w 2008 r.
Е-mail: skowalow@tut.by; skowalow@wp.pl
Выкарыстоўваючы сюжэты, матывы, вобразы беларускай літаратуры, Сяргей Кавалёў стварае свой непаўторны драматуріічны свет, выпрабоўвае старадаўнія рамантычныя гісторыі сумнай іроніяй нашых дзён. More »
Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у... More »
Кніга прысвечана шмашоўнай героіка-эпічнай паэзіі Беларусі і Літвы канца XVI ст. Даследуюцца паэмы Ф. Градоўскага, А. Рымшы, Я. Радвана і іншых незаслужана забытых сёння тагачасных паэтаў, разглядаюцца канкрэтныя гісторыка-кулыурныя ўмовы ўзнікнення героіка-эпічнай паэзіі ў Вялікім княстве Літоўскім. Пошукі ў бібліятэках Вільнюса, Санкт-Пецярбурга, Львова, Варшавы, Кракава, Вроцлава, Познані дазволілі аўтару ўключыць у кнігу арыгінальны... More »
Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі. Пільная ўвага маладога крытыка да агульнага літаратурнага працэсу абумовіла прысутнасць у кнізе артыкулаў, прысвечаных праблеме выхавання чытача, праблеме ... More »
Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус, Анатоль Сыс і іншыя. More »
У казках, якія склалі першую кнігу прозы маладога аўтара,— незвычайны, казачны свет. Ix герояў аб'ядноўвае неадольнае імкненне да прыгажосці i гармоніі. More »
Зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні» вызначаецца актуальнасцю тэматыкі і прысвечаны шырокаму колу праблем беларуска-польскіх моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў — спецыялістаў у галіне філалогіі, гісторыі і культуралогіі, а таксама на навукоўцаў іншых замежных краін, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх зацікаўленых бел... More »
Зборнік артыкулаў і рэцэнзій беларускіх і польскіх крытыкаў падрыхтаваны з нагоды 20-годдзя творчай дзейнасці вядомага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва (нар. у 1963 г. у Магілёве). Кніга дае ўнікальную магчымасць прасачыцьмастацкую эвалюцыю пісьменніка, параўнаць рэцэпцыю яго творчасці на радзіме і ў краіне, з якой ён трывала звязаў свой лёс як выкладчык Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры. More »
Zebrane w tym tomie referaty są pokłosiem konferencji naukowej zorganizowanej przez Zakład Badań Etnicznych Wydziału Politologii Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, przy współudziale Związku Polaków na Białorusi, Urzędu Wojewódzkiego oraz Marszałkowskiego w Lublinie. Sesja nt. Stan i perspektywy rozwoju polsko-białoruskich kontaktów naukowych, gospodarczych i kulturalnych odbyła się w siedzibie Wydziału Politologii w dniach 16-17 paź... More »
Tworzące zbiór artykuły były prezentowane w formie referatów na międzynarodowej konferencji naukowej, zorganizowanej w dniach 30 listopada - 1 grudnia 1998 roku przez historyków literatury z Instytutu Filologii Wschodniosłowiańskiej Uniwersytetu w Białymstoku. More »