Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
Кнігу складаюць два творы. У аповесці «Рыжая лісіца» расказваецца пра вучобу дзяцей у першыя месяцы пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў. У аповесці «Урок без перапынку» аўтар раскрывае сучасныя праблемы школьнага выхавання. У спартыўным класе адной сярэдняй школы адбыліся важныя падзеі. Для адных герояў галоўнае — паказчыкі, рэкорды. Другіх хвалюе, як змены ў класе падзейнічаюць на характары дзяцей. Таму што выхаванне не заканчваецца ... Болей »
У зборніку друкуюцца апавяданні беларускіх празаікаў, чые творы заваявалі папулярнасць у маладых чытачоў. Тэматыка зборніка адлюстроўвае круг праблем, якія хвалююць моладзь — тут змешчаны апавяданні пра непарушную сувязь пакаленняў, пра імкненне знайсці адказ на вечныя пытанні жыцця, роздум аб роднай зямлі. Болей »
Шмат вякоў назад на Балканскім паўвостраве пасяліўся народ, які потым пачалі называць грэкамі. У адрозненне ад сучасных грэкаў, мы называем той народ старажытнымі грэкамі, або элінамі, а іх краіну — Эладай. Эліны пакінулі народам усяго свету багатую спадчыну: велічныя збудаванні, якія і да нашых дзён лічацца самымі прыгожымі на свеце, цудоўныя мармуровыя і бронзавыя статуі і вялікія творы літаратуры, якія людзі чытаюць і цяпер, хоць яны... Болей »
«Дзень добры, БярозаІ» — кніга вядомага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага — прысвечана асноўнай тэме аўтара — чалавек і прырода. Яна складаецца з цыкла апавяданняў аб Бярэзінскім запаведніку, аб яго прыродзе і геаграфічных асаблівасцях, аб жыцці звяроў і птушак у вярхоўях Бярэзіны. У аснове кнігі — гутаркі з людзьмі, якія працуюць у запаведніку, асабістыя назіранні і ўражанні аўтара. Болей »
Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гг. — літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, ... Болей »
У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар. Болей »
Зборнік апавяданняў для дзяцей “Партрэт салдата” увабраў у сябе творы, аб’яднаныя тэмай вайсковай службы ў далёкія часы і ў сённяшнім дні, усё гэта бачанае і пераасэнсаванае дзіцячым розумам, прадстаўленае праз прызму дзіцячага успрымання. Тонкі псіхолаг, выдатны назіральнік і асоба, здольная зразумець дзяцей – Васіль Ткачоў пра самыя нязвыклыя рэчы піша даходлівай мовай, а пра самыя звычайныя – цікава і займальна. Апавяданне, якое дало... Болей »
Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай. Кніга напісана жывой даступнай мовай. Жыццёвыя шляхі героя аповесці паказаны ў цеснай сувязі з рэвалюцыйным рухам, з барацьбой прац... Болей »
Галоўныя героі прыгодніцкай аповесці «Лясная крэпасць» — настаўнік Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчыннай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на востраў, сталі рабінзонамі. Аўтар паказаў выпрабаванне чалавечых характараў, праяўленне мужнасці, гераізму, самаадданасці ў імя перамогі над ворагам. Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадн... Болей »
У кнігу вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага ўвайшлі тры п'есы: «Гефест — друг Праметэя», «Дзякуй, вялікі дзякуй!», «Скажы сваё імя, салдат». Першая з іх уводзіць чытача ў свет антычнай міфалогіі, другая напісана па матывах беларускіх народных казак і расказвае аб складанасці ўзаемаадносін паміж людзьмі, аб чалавечай дабраце. У трэцяй п'есе ў паэтычна-казачнай форме вырашаецца тэма гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады В... Болей »