Юнацтва

Юнацтва


Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей

У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.

У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.

У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".

Юнацтва :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Партрэт салдата

Партрэт салдата

Апавяданні

Ткачоў Васіль

Зборнік апавяданняў для дзяцей “Партрэт салдата” увабраў у сябе творы, аб’яднаныя тэмай вайсковай службы ў далёкія часы і ў сённяшнім дні, усё гэта бачанае і пераасэнсаванае дзіцячым розумам, прадстаўленае праз прызму дзіцячага успрымання. Тонкі псіхолаг, выдатны назіральнік і асоба, здольная зразумець дзяцей – Васіль Ткачоў пра самыя нязвыклыя рэчы піша даходлівай мовай, а пра самыя звычайныя – цікава і займальна. Апавяданне, якое дало... Болей »


pdf
Калеснік Уладзімір, Пасланец Праметэя

Пасланец Праметэя

Дакументальная аповесць

Калеснік Уладзімір

Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай. Кніга напісана жывой даступнай мовай. Жыццёвыя шляхі героя аповесці паказаны ў цеснай сувязі з рэвалюцыйным рухам, з барацьбой прац... Болей »


Гамолка Мікола, Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2, Т. II

Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2

Аповесці

Гамолка Мікола

Галоўныя героі прыгодніцкай аповесці «Лясная крэпасць» — настаўнік Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчыннай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на востраў, сталі рабінзонамі. Аўтар паказаў выпрабаванне чалавечых характараў, праяўленне мужнасці, гераізму, самаадданасці ў імя перамогі над ворагам. Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадн... Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Дзякуй, вялікі дзякуй!

Дзякуй, вялікі дзякуй!

П'есы

Вярцінскі Анатоль

У кнігу вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага ўвайшлі тры п'есы: «Гефест — друг Праметэя», «Дзякуй, вялікі дзякуй!», «Скажы сваё імя, салдат». Першая з іх уводзіць чытача ў свет антычнай міфалогіі, другая напісана па матывах беларускіх народных казак і расказвае аб складанасці ўзаемаадносін паміж людзьмі, аб чалавечай дабраце. У трэцяй п'есе ў паэтычна-казачнай форме вырашаецца тэма гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады В... Болей »


pdf
Іпатава Вольга, Казка пра Паўліна

Казка пра Паўліна

Вершы

Іпатава Вольга

Вольга Іпатава нарадзілася 1 студзеня 1945 года ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Мінскай вобласці. Паэт, празаік. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1967 годзе, Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў 1978 годзе. Працавала настаўніцай у школе, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі, рэдактарам на Гродзенскай абласной студыі тэлебачання, літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і Мастацтва", л... Болей »


pdf
Зуёнак Васіль, Шапка-ўсёвідзімка

Шапка-ўсёвідзімка

вершы

Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Болей »


Васілеўская Галіна, Юныя назаўсёды

Юныя назаўсёды

Аповесці

Васілеўская Галіна

У кнігу ўвайшлі дзве аповесці — «Малюнак на снезе» і «Бывай, Грушаўка». У першай расказваецца аб юным партызанскім разведчыку Ціхане Баране, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. «Бывай, Грушаўка» — расказ дзяўчынкі аб тым, што давялося ёй і яе равеснікам убачыць і перажыць у страшныя гады фашысцкай акупацыі ў горадзе Мінску. Болей »


Багдановіч Максім, Вершы

Вершы

Для сярэд. і ст. школ. узросту

Багдановіч Максім

У зборнік увайшлі лепшыя творы аднаго з таленавіцейшых беларускіх паэтаў, а таксама ўзоры яго перакладчыцкай работы. Болей »


Кіплінг Р., Маўглі

Маўглі

З "Кнігі Джунгляў". Апавяданні.

Кіплінг Р.

Было сем гадзін спякотнага вечара ў Сіянійскіх гарах, калі Бацька Воўк прачнуўся пасля дзённага адпачынку, пачухаўся, пазяхнуў і выпрастаў адну за другой здранц велыя лапы, праганяючы сон. Маці Ваўчыха драмала, паклаўшы сваю вялізную шэрую мысу на чацвярых ваўчанят, а тыя варочаліся і павісквалі, і месяц асвятляў уваход у пячору, дзе жыла ўся сям’я. — Уф! — сказаў Бацька Воўк.— Пара зноў на паляванне. Ён ужо збіраўся спусціцца скачкамі ... Болей »


Колас Якуб, Другое чытанне для дзяцей беларусаў

Другое чытанне для дзяцей беларусаў

Колас Якуб

„Усякае Божае стварэнне цягне штось да роднаго сметвіка“ сказау гадоў 50 с паходам таму назад адзін беларус у нанісанай ім ксёнжачцэ. Як жывеш на сваёй роднай старонцы, то здаецца, што „ўсюды добра, гдзе нас нема“ а як здарыцца табе доўга не бачыць ні роднаго поля, ні сенажаткі, ні волікоў, ні сваіх кустоў, ні старае саломяннае страхі, то так нацягне цябе да дому, у маленькую цёмненькую хату, кругом каторае цвіце чырвоны мак і гудуць пр... Болей »


Першая   Папярэдняя   [14-14]   Наступная   Апошняя