Юнацтва

Юнацтва


Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей

У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.

У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.

У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".

Юнацтва :: Publikacje

Ялугін Эрнест, Сіндбад вяртаецца

Сіндбад вяртаецца

Аповесць

Ялугін Эрнест

...Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў. Więcej »


Купала Янка, Спадчына

Спадчына

Вершы і паэмы

Купала Янка

У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўвайшлі вершы і паэмы, якія даюць уяўленне аб асноўных этапах яго творчага шляху, аб ідэйным, тэматычным і жанравым багадці яго паэзіі, асаблівасцях мастацкага майстэрства. Więcej »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Сустрэча з самім сабою

Сустрэча з самім сабою

Лірычная проза

Грахоўскі Сяргей

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў. Więcej »


Вецер з Волгі

Вецер з Волгі

Вершы і паэмы беларускіх паэтаў

Паэтычны зборнік уключае лепшыя творы вядомых беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і інш. Вершы і паэмы прысвечаны У. І. Леніну, Камуністычнай партыі, рэвалюпыі. Więcej »


pdf
mobi
fb2
epub
Законнікаў Сяргей, Вечная далеч

Вечная далеч

Вершы

Законнікаў Сяргей

Зборнік лаўрэата літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя А. Куляшова складаюць вершы пра сучасную моладзь, пра яе здзяйсненні, мары і каханне. Więcej »


Галавач Віталій, Заўтра настане

Заўтра настане

Аповесць

Галавач Віталій

Падзеі ў аповесці адбываюцца ў першыя месяцы акупацыі гітлераўцамі невялікага беларускага гарадка. У цэнтры апавядання — трое сяброў. За год да вайны, закончыўшы дзесяцігодку, едзе ў лётнае вучылішча Косця. Ніна і Паўлік заканчваюць школу ўжо ў сорак першым. Нялёгкія выпрабаванні выпалі на іх долю, але вера ў хуткае вызваленне дапамагае пераадолець ім усе цяжкасці. Więcej »


pdf
mobi
fb2
epub
Шамякін Іван, Зеніт

Зеніт

Раман

Шамякін Іван

Мядзведжагорск быў мёртва-бязлюдны, таму да жудасці таямнічы. Жыла толькі чыгуначная станцыя. Там збілася некалькі эшалонаў, утварыўся людскі муравейнік. Гурчалі маторы, ляскалі буферы. Трашчала дрэва. Разгружалі танкі... Гучна падаваліся каманды. Гамана. Смех. Нават гармонік. Наш. Пазнаю па голасу. Святлана Купцова. Гармонік — зусім натуральна на станцыі, ля эшалона, што стаіць на запасным пуці. Чакае. Чаго? Калі адкрыецца семафор на П... Więcej »


Васілеўская Галіна, Крылы, альбо Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага

Крылы, альбо Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага

Аповесць

Васілеўская Галіна

Школьнік з Баранавіч Віталь Пятроўскі яшчэ толькі паступіў у тэхнічнае вучылішча, а пра яго адкрыццё ўжо ведалі вучоныя. Хлопчык прапанаваў механізм развядзення мастоў, якія прыводзяцца ў рух самой плынню ракі. Да гэтага ніхто ў свеце, апроч юнага вынаходніка, не дадумаўся... Пра адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага і расказвае Галіна Васілеўская ў сваёй новай аповесці «Крылы». Więcej »


pdf
Дайнека Леанід, Меч князя Вячкі

Меч князя Вячкі

Раман

Дайнека Леанід

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам. Więcej »


Гарэцкі Максім, Горецкий Леонид, На імперыялістычнай вайне / Письма с фронта

На імперыялістычнай вайне / Письма с фронта

Гарэцкі Максім, Горецкий Леонид

У першай частцы кнігі змешчаны дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы)» вядомага празаіка-рэаліста, класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Другая частка ўключае лісты з франтоў Вялікай Айчыннай вайны, напісаныя сынам пісьменніка Леанідам, які загінуў у 1944 годзе пад Ленінградам. Лісты Леаніда Гарэцкага поўныя глыбокага патрыятызму і ду... Więcej »