Юнацтва

Юнацтва


Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей

У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.

У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.

У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".

Юнацтва :: Выданьні

pdf
epub
Караткевіч Уладзімір, У снягах драмае вясна

У снягах драмае вясна

Аповесці

Караткевіч Уладзімір

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Болей »


Акно ў зялёны сад

Акно ў зялёны сад

Апавяданні

Гэта сумесная праца двух выдавецтваў, якія сябруюць між сабой,— літоўскага «Вітурыс» і беларускага «Юнацтва»: кніга паралельна выйшла і ў перакладзе на літоўскую мову ў тым жа афармленні. Літоўскіх сяброў нездарма зацікавілі творы беларускіх пісьменнікаў, дзе даследуецца складаны пераходны ўзрост ад дзяцінства да юнацкіх гадоў. Мудрымі настаўнікамі, добрымі дарадцамі выступаюць у кнізе Я. Колас, К. Чорны, Я. Маўр, I. Мележ, У. Караткеві... Болей »


Лойка Алег, Балады вайны і міру

Балады вайны і міру

Лойка Алег

Тэматычнае кола балад вядомага беларускага паэта Алега Лойкі дастаткова шырокае: гэта сюжэтныя апавяданні пра юнага партызана, пра рэкі Неман i Днепр, пра Максіма Багдановіча i Экзюперы. Але галоўная тэматычная аснова зборніка — гнеўны пратэст супраць вакны і агрэсіўных задум імперыялістычных сіл. Болей »


Вытокі

Вытокі

Творы беларускіх пісьмеянікаў XIX ст.

У кнізе сабраны творы беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя — Я. Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф, Багушэвіча, Я. Лучыны і інш, а таксама ананімныя вершы, паэмы. Зборнік дасць школьнікам уяўленне аб асноўных ідэйных і мастацкіх асаблівасцях беларускай літаратуры мінулага стагоддзя. Болей »


pdf
epub
Коўтун Валянціна, Калінавая гронка залатая

Калінавая гронка залатая

Апавяданні

Коўтун Валянціна

Галоўная тэма зборніка — першае каханне. Героі апавяданняў — людзі маладыя, няўрымслівыя ў выбары жыццёвага шляху і пошукаў высокіх грамадзянскіх ідэалаў. Пісьменніца па-мастацку пераканаўча, рэалістычна перадае «біяграфію» іх пачуццяў: першае захапленне і нечаканае расчараванне, безагляднае імкненне маладога чалавека да шчасця і балючыя апёкі. Адначасова рашаюцца праблемы ўзаемасувязі лёсу з грамадскай этыкай і мараллю. Болей »


pdf
epub
Кавалёў Сяргей, Мэва

Мэва

Казкі

Кавалёў Сяргей

У казках, якія склалі першую кнігу прозы маладога аўтара,— незвычайны, казачны свет. Ix герояў аб'ядноўвае неадольнае імкненне да прыгажосці i гармоніі. Болей »


pdf
Гілевіч Ніл, Перажыўшы вайну

Перажыўшы вайну

Аповесць у абразках памяці

Гілевіч Ніл

Кніга прозы вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча — пра пасляваеннае юнацтва, з роздумамі пра дзень сённяшні. І ўсё, што напісана аўтарам «пра час і пра сябе», успрымаецца як вобраз пакалення, тых юнакоў і дзяўчат, якім, перажыўшы вайну, давялося яшчэ перажыць цяжкасці і нягоды пасляваенных гадоў. Кніга аўтабіяграфічная, толькі некаторыя імёны, па зразумелых прычынах, заменены. Болей »


Мележ Іван, Подых навальніцы

Подых навальніцы

Раман з «Палескай хронікі»

Мележ Іван

Раман «Подых навальніцы» — працяг вядомай кнігі I. Мележа «Людзі на балоце». У ім расказваецца пра далейшы лёс герояў: Ганны Чарнушкі, Хадоські, Васіля. Чытач зноў сустрэнецца з^Міканорам і Апейкам — людзьмі, якія стараюцца вывесці куранёўцаў ца новую дарогу. Пісьменнік паказаў вялікія пераўтварэнні, якія адбываліся ў вёсцы ў час калектывізацыі. Болей »


Ялугін Эрнест, Сіндбад вяртаецца

Сіндбад вяртаецца

Аповесць

Ялугін Эрнест

...Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў. Болей »


Купала Янка, Спадчына

Спадчына

Вершы і паэмы

Купала Янка

У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўвайшлі вершы і паэмы, якія даюць уяўленне аб асноўных этапах яго творчага шляху, аб ідэйным, тэматычным і жанравым багадці яго паэзіі, асаблівасцях мастацкага майстэрства. Болей »