Юнацтва

Юнацтва


Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей

У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.

У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.

У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".

Юнацтва :: Выданьні

Гамолка Мікола, Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2, Т. II

Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2

Аповесці

Гамолка Мікола

Галоўныя героі прыгодніцкай аповесці «Лясная крэпасць» — настаўнік Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчыннай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на востраў, сталі рабінзонамі. Аўтар паказаў выпрабаванне чалавечых характараў, праяўленне мужнасці, гераізму, самаадданасці ў імя перамогі над ворагам. Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадн... Болей »


pdf
Вярцінскі Анатоль, Дзякуй, вялікі дзякуй!

Дзякуй, вялікі дзякуй!

П'есы

Вярцінскі Анатоль

У кнігу вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага ўвайшлі тры п'есы: «Гефест — друг Праметэя», «Дзякуй, вялікі дзякуй!», «Скажы сваё імя, салдат». Першая з іх уводзіць чытача ў свет антычнай міфалогіі, другая напісана па матывах беларускіх народных казак і расказвае аб складанасці ўзаемаадносін паміж людзьмі, аб чалавечай дабраце. У трэцяй п'есе ў паэтычна-казачнай форме вырашаецца тэма гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады В... Болей »


Гіль Мікола, Ёсць на зямлі крыніца

Ёсць на зямлі крыніца

Аповесць у апавяданнях пра лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза П. І. Клімука

Гіль Мікола

Мікола Гіль (сапр. Гілевіч Мікалай), нарадзіўся 15.06.1936 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Менскай студыі тэлебачання (1960-1961), літсупрацоўнікам, а потым загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1961-1972). Некаторы час загадваў ад... Болей »


pdf
Іпатава Вольга, Казка пра Паўліна

Казка пра Паўліна

Вершы

Іпатава Вольга

Вольга Іпатава нарадзілася 1 студзеня 1945 года ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Мінскай вобласці. Паэт, празаік. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1967 годзе, Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў 1978 годзе. Працавала настаўніцай у школе, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі, рэдактарам на Гродзенскай абласной студыі тэлебачання, літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і Мастацтва", л... Болей »


Карпенка Марыя, Камісарскі Сад

Камісарскі Сад

Нарысы

Карпенка Марыя

Гэта кніга прысвечана героіцы нашага часу, лепшым людзям рэспублікі. Пранікнёна і шчыра аўтар расказвае пра сваіх сучаснікаў, чыё жыццё, вернасць Радзіме, высокім ідэалам Камуністычнай партыі, дружбе, памяці старэйшых пакаленняў служыць добрым прыкладам. Болей »


Каліна Клаўдзія, Світанак

Світанак

Аповесць

Каліна Клаўдзія

Аповесць прысвечана сельскім дзецям. У цэнтры твора цікаўная, дасціпная дзяўчынка Кася, якая вучыцца ў школе. што ўпершыню адкрылася ў яе роднай вёсцы пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі ў адзіную сацыялістычную дзяржаву. «Світанак» — працяг выдадзенай раней аповесці «Забароненая песня». Болей »


pdf
Зуёнак Васіль, Шапка-ўсёвідзімка

Шапка-ўсёвідзімка

вершы

Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Болей »


Васілеўская Галіна, Юныя назаўсёды

Юныя назаўсёды

Аповесці

Васілеўская Галіна

У кнігу ўвайшлі дзве аповесці — «Малюнак на снезе» і «Бывай, Грушаўка». У першай расказваецца аб юным партызанскім разведчыку Ціхане Баране, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. «Бывай, Грушаўка» — расказ дзяўчынкі аб тым, што давялося ёй і яе равеснікам убачыць і перажыць у страшныя гады фашысцкай акупацыі ў горадзе Мінску. Болей »


Багдановіч Максім, Вершы

Вершы

Для сярэд. і ст. школ. узросту

Багдановіч Максім

У зборнік увайшлі лепшыя творы аднаго з таленавіцейшых беларускіх паэтаў, а таксама ўзоры яго перакладчыцкай работы. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Каласы пад сярпом тваім, Кніга першая

Каласы пад сярпом тваім

Раман

Караткевіч Уладзімір

Кніга першая гістарычнага рамана «Каласы пад сярпом тваім» раскрывае перад чытачом маленства і юнацтва будучых герояў паўстання 1863—1864 гг., малюе іх душэўныя парывы і мары, свет іхняга кахання і сяброўства. Болей »