Гапееў Валеры

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле» наладчыкам.

У 1992 г. пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе: токар, аператар станкоў з ЧПУ, інжынерам. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 1995 годзе. Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке» у 1994 г.. Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.

У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Цяпер працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.

Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 г., дачка — ў 1998 г.

 

Гапееў Валеры :: Выданьні

epub
Гапееў Валеры, Качаняты

Качаняты

Апавяданне

Гапееў Валеры

Як вылупяцца з яйкаў, яны аднолькава пацешныя, іх прыемна браць у рукі, падносіць да твару, лавіць вуснамі маленькія дзюбы, што ўмомант ажываюць і пачынаюць працэджваць сліну. Гэта казытліва-прыемна, і жывы камячок у руках напаўняе сэрца чуйнасцю і адказнасцю — адказнасцю за жыццё. Потым качаняты пагубляюць у траве пяшчотны пух, нягегла па-выцягваюцца іх шыйкі, забрудзяцца жывоцікі. Але і тады Лёшка будзе любіць іх усіх разам і кожнага ... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Пастка на рыцара

Пастка на рыцара

Гапееў Валеры

Аповесць “Пастка на рыцара” рассказвае, як звычайна ў школе раптам з’яўляецца … рыцар. Ён бароніць слабых, пакрыўджаных, вучыць дабру і высакародству. Нечаканая развязка ставіць перад чытачом шэраг важных пытанняў, на якія яму трэба знайсці адказ. Першае каханне і першае прызнанне, першае сутыкненне з жорсткасцю і зайздрасцю, першыя ўрокі ў дарослым жыцці – пра ўсё гэта гаворыць аўтар ў сваіх апавяданнях. Болей »


epub
Гапееў Валеры, Вартаўнік (Кольцы Одры)

Вартаўнік (Кольцы Одры)

Міні-аповесць

Гапееў Валеры

У мяне цяпер адзін занятак: завесці генератар, адключыць яго пасля 8 гадзін працы і даць ноўтбуку разрадзіць свае акумулятары. Потым я ізноў заводжу генератар. І так — з дня ў дзень. Ужо некалькі месяцаў. У мяне адна мэта, адзін сэнс, і ўсё маё жыццё ў гэтым ноўтбуку, які не можа быць спынены. …Ілья Калінін, вялікі, нават трохі няўклюдны, за трыбунай пачуваўся няўтульна. Ён па напісаным падзякаваў Нобелеўскаму камітэту за прэмію і потым... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Я размалюю для цябе неба

Я размалюю для цябе неба

Казка для дарослых дзяцей

Гапееў Валеры

Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая с... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Першыя навальніцы

Першыя навальніцы

Апавяданне

Гапееў Валеры

Лета выдалася наўздзіў гарачае, па агародах сохла бульба, а пясок на вясковай вуліцы быў што прысак з печы — не вельмі і разгонішся басанож. Каровы вярталіся з пашы подбегам, галодным рыкам прыспешвалі сваіх гаспадынь, каб хутчэй ухапіць нарэзаных яблыкаў-паданак ці перастаялай травы, што недзе збіў касой гаспадар. (фрагмент) Болей »


epub
Гапееў Валеры, Акуляры

Акуляры

Апавяданне

Гапееў Валеры

Санька быў упэўнены, што ў яго будзе самая лепшая настаўніца. Так яму і падалося ў самы першы ўрок: яна была зусім не такая, як астатнія настаўніцы. Тыя, шчыра сказаць, былі вельмі падобныя на вясковых цётак: крыху паўнаватыя, рукі ад зямлі агрубелыя, загарэлыя за лета твары, гаворка простая і трымаюцца проста, хоць і строга, імёны ў іх самыя звычайныя — Ганна Якімаўна, Алена Міхайлаўна... А ў Санькі — Лідзія Вікенцьеўна! (фрагмент) Болей »


epub
Гапееў Валеры, На кляновых прысадах

На кляновых прысадах

Апавяданне

Гапееў Валеры

Добра, што гэтыя прысады са старымі разлапістымі клёнамі дасталіся неахайнаму дворніку. Іншыя вуліцы і сцяжынкі зараз таропка падмятаюцца, на іх завіхаюцца незразумела сярдзітыя дзядзькі і цёткі, размахваюць даўжэзнымі мётламі. Зласлівае “шырх-шырх” чуецца вакол, спуджанымі птушанятамі невысока ўзнімаецца ўгару лісце, разлятаецца ў бакі, не хоча класціся ў бруднаватыя безаблічныя кучы. Тады яшчэ шпарчэй размахваюцца мётлы, паступова ага... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Сашка

Сашка

Апавяданне

Гапееў Валеры

На стале — талерка, хлеб, на пліце печкі — каструля з халоднымі пельменямі. Сашка вылаўліваў пельмені прама з каструлі, не хацеў пэцкаць талерку — і так горка нямытага посуду сабралася. Урокі парабіў, трохі паглядзеў тэлевізар. Пачало шарэць за вокнамі. Апрануўся, прынёс дроў. Выгрузіў ля печкі — малавата будзе, вунь як холадна стала ў хаце. Не дзіва — два дні не топлена. Бацька ўчора прыйшоў дадому не адзін, з нейкім зарослым рыжым шча... Болей »


pdf
Гапееў Валеры, Жэнька – каралева мышак

Жэнька – каралева мышак

гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі

Гапееў Валеры

Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія няпростыя пытанні вырашае галоўная гераіня гэта кнігі — Жэнька, якая абавязкова стане вашай сяброўкай. Болей »


epub
Гапееў Валерый, Ведзьміна тоня

Ведзьміна тоня

Аповесць

Гапееў Валерый

Як жыць, калі табе толькі 14, а ў цябе няма бацькі, маці твая – п’яніца, ты павінен жыць і вучыцца ў інтэрнаце? Як жыць, калі ўся вёска, куды ты прыехаў на лета да маці, мяркуе, што ты – злодзей? Галоўны герой аповесці Сяргей вырашае жыць паводле свайго правіла: “Не плач, не бойся, не прасі. І не крадзі”. Знаходзяцца сябры, а з імі – цікавая і важная справа… Болей »