Гапееў Валеры

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле» наладчыкам.

У 1992 г. пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе: токар, аператар станкоў з ЧПУ, інжынерам. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 1995 годзе. Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке» у 1994 г.. Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.

У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Цяпер працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.

Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 г., дачка — ў 1998 г.

 

Гапееў Валеры :: Выданьні

epub
Гапееў Валеры, Бярозкі за ваколіцай

Бярозкі за ваколіцай

Апавяданне

Гапееў Валеры

Яго звалі Сашкам, яе — Аляксандрай. Яго пабойваліся і дарослыя, і дзеці, а яе рэдка можна было пабачыць адну — дзяўчынкі пастаянна акружалі яе, прыпынялі на вуліцы кабеты. У яе быў адкрыты, незвычайна светлы позірк. Ён паглядваў на ўсіх і ўсё з-пад ілба, быў дзікаватым, і за спінай яго так і клікалі: “Дзічок”. Яна вырасла без бацькі, ён — без маці. Ён быў вучань адзінаццатага класа, другагоднік і, высокі, шырка-плечы, выглядаў куды стар... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Крыж у жыце

Крыж у жыце

Апавяданне

Гапееў Валеры

Памірала вёска. Цяпер ужо кожнаму, хто праходзіў доўгай вуліцай з прарэджанымі радамі хат, было зразумела, што яшчэ колькі год — і каля адзінае студні з галосна рыпучым жоравам не натоліш смагу, бо вада пазелянее, набудзе непрыемны пах старасці і затхласці. Як і не паласуешся са здзічэлага саду яблыкам маленькім і кісла-горкім. Вёска памірала. Толькі некалькі хат насцярожана ўглядваліся з-пад стрэх-брывоў жоўтымі вачамі вокнаў у шэрае ... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Уступны экзамен

Уступны экзамен

Апавяданне

Гапееў Валеры

Усе адзінаццаць год вучобы ў школе ў Андрэя жыло гэтае хваляванне — хваляванне перад чыстай старонкай сшытка. Ён ўвесь час быў унутрана перакананы, што ад таго, як ён напіша самую першую літару, будзе залежаць канчатковы вынік усяго напісанага. Андрэй хвалюецца і цяпер — сёння апошні ўступны экзамен, сачыненне, — хаця і ведае, што паступіць. Ён можа зрабіць у сачыненні процьму памылак — і паступіць. Бо паступленне не залежыць ад яго — м... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Чырвоны радок

Чырвоны радок

Апавяданне

Гапееў Валеры

Ну, вось я і ў Мінску. Мне 15 з паловай, я стаў самастойным ча-лавекам. Тры месяцы таму быў яшчэ вучанем сярэдняй школы. Праўда, вучанем не простым: я — круглы выдатнік ад першага класа, намеснік старшыні Савета школы. Там, у той вясковай школе, я быў на асаблівым уліку, я быў першы. Уга, як мяне адгаворвалі ад паступлення, угаворвалі заканчваць школу і атрымаць залаты медаль. А мне надакучыла. Быць першым, быць лепшым добра, але сярод ... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Адарваны гузік

Адарваны гузік

Апавяданне

Гапееў Валеры

Цяпер я зрэдку бываю дома, іншы год і аднаго разу не даводзіцца наведаць неяк незаўважна пастарэўшых і ссівеўшых бацькоў. Але ўжо колькі гадоў запар, калі аўтобус падвозіць мяне да Доўска, і я іду на спадарожную машыну, прыпыняю ў гэтым месцы крок. Хутка, каб зусім не спыняцца, абглядваю вялікі лапік зямлі. Розум супярэчыць — немагчыма праз столькі год знайсці на зямлі шэры гузік. Тым больш, што гэтулькі аўтобусаў тут прыпынялася, гэтул... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Абсалютнае жаданне

Абсалютнае жаданне

Апавяданне

Гапееў Валеры

Чараўнік быў звычайны. З невялікай, клінам, сівой барадою, з дзіцячымі блакітнымі вачыма і сумнаватым, праніклівым позіркам. Ён быў за шклом у будцы гадзіннікавага майстра, якога (так казалі) пасадзілі за нешта на тым тыдні. Замест аб’явы “Майстар хварэе” была напісана сінім алоўкам нетаропкімі роўнымі літарамі іншая: “Выканаю адно жаданне. За любы кошт”. Першымі на чараўніка звярнулі ўвагу рэкеціры. Ад гадзіннікавага майстра хлопцы мел... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Ксюхіна поле

Ксюхіна поле

Аповесць

Гапееў Валеры

– Баб, чаго мяне бацька так ненавідзіць? Баба Каця абірала маладую бульбу і, здалося, пытання не пачула – усё так жа старанна і спрытна церла нажом, галавы не павярнула: на твары ні жылка не варухнулася. Але Сяргей не стаў паўтараць сваё пытанне – ён дакладна ведаў, што бабуля яго пачула. І таму спакойна працягваў прывязваць гачык да вуды. Бацька быў учора. Добра выпіўшы, ён прыехаў сюды з нейкім сваім таварышам. Сяргей быў у двары – я... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання

Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання

Аповесць

Гапееў Валеры

Ранак быў цудоўным: празрыстым, ціхім, шматабяцаючым. За апошні пахмурны тыдзень сёння сонца паднімалася над купаламі царквы ў блакітным–блакітным, чыстым небе. І людзі былі цудоўныя: твары ветлівыя, ўсмешкі блукаюць. А яшчэ Тані нешта прыемнае прыснілася–прымроілся. Што – не памятае. Але застаўся ад сну настрой – узнёслы і лёгкі. Значыць, нешта прыемнае сёння здарыцца. Ды і чаму не здарыцца прыемнаму? Сёння вечарам у школе дыскатэка. У... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці

Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці

Аповесць

Гапееў Валеры

– Ты можаш мяне пакінуць у спакоі хоць на гадзіну? – Лёшка не адвёў позірк ад манітора ў бок маці, якая прыпынілася ля яго, сказаў спакойна, але з нейкім металічным прысмакам, якога маці раней не чула. І таму яна ўтрапёна глядзела на сына, ніяк не чакаючы такога тону. – Ну, чаго ты маўчыш? – працягнуў Лёшка, рэзка крутнуўся разам са стулам. Гэты стул, як і новы сапраўдны камп’ютарны стол, зроблены майстрамі па чарцяжах самога Лёшкі, з’я... Болей »


epub
Гапееў Валеры, Першы боль, або Доказ закона прыгажосці

Першы боль, або Доказ закона прыгажосці

Аповесць

Гапееў Валеры

Увесь чэрвень паліла сонца. Кацярына за вечар выцягвала са студні да 20 вядзёр вады – усё палівала, і палівала: градкі з агуркамі, клубніцамі, памідоры ў цяплічцы. Напачатку балелі нясцерпна рукі, спіна, але тыдні за два ўцягнулася, свой распарадак устанавіўся: праполка зранку, потым гатаванне абеду, зноў праполка, паліванне, вячэра. Звычайная праца, да якой яе змалку прывучаў бацька – сам ён, былы вясковец, не мог без зямлі, вось і гэт... Болей »