Бутэвіч Анатоль

Анатоль Іванавіч Бутэвіч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; Псеўданім: Максім Валошка) — беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 года. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001», прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка», літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS.

Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010).

Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты», намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, старшыня таварыства «Беларусь — Польшча», старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.

Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Бутэвіч Анатоль :: Выданьні

pdf
Дзеяслоў, 80

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

80

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 68

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

68

“Дзеяслоў” не абмяжоўваецца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


Маладосць, 8 (600) 2003

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

8 (600) 2003

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск. Болей »


Маладосць, 7 (599) 2003

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

7 (599) 2003

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 51

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

51

Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава, працяг біяграфічнага раману Славаміра Адамовіча, апавяданне Вінцэся Мудрова “Нячысцік”. Шмат крытыкі, літаратуразнаўчых артыкулаў,... Болей »


pdf
Маладосць, 10 (683) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

10 (683) 2010

На пачатку сёлетняга верасня, як ужо вядома, у Маскве адбылася чарговая міжнародная кніжная выстаўка, у якой Беларусь прымала ўдзел як галоўны госць, што ў прынцыпе вельмі ганарова. І трэба сказаць, што наш стэнд на гэтай выстаўцы быў адным з самых прадстаўнічых і цікавых. Ва ўсялякім выпадку, вялікі інтарэс праяўлялі да яго як шматлікія ўдзельнікі выстаўкі, так і яе наведвальнікі — масквічы, якія захавалі і па-ранейшаму маюць патрэбу ў... Болей »


pdf
Маладосць, 10 (647) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

10 (647) 2007

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Кастрычнік * БАГАДЗЯЖ Мікола, Паляніца Настасся * Багдановіч Ірына, Дарагавіцкія песні Зоф’і Манькоўскай * БАРАВІКОВА Р., Не тыя норавы, не тыя густы, альбо Прыгожыя радкі прыгожых мужчын * Бутэвіч Анатоль, Маладыя гады — маладыя жаданні. Драма * ГРЭШНЫ Зміцер, Гарыць... У віхуры вар’яцтва. Жывая куля. * ГУЧОК Яўген, Сонечная ўсмешка. * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі. ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 27

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

27

* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з п'есы * Астапенка Анатоль, Беларускі нацыяналізм: учора, сёньня, заўтра. Палемічны артыкул * Бахарэвіч Альгерд, Пасьля фейерверку... Болей »


pdf
Маладосць, 04 (641) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04 (641) 2007

* «ДАЗВОЛЬЦЕ думаць мне пра Вас...» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Красавік * АЛЯШКЕВІЧ Маргарыта, Лабірынты і цмокі Пятра Васючэнкі * БАРАВІКОВА Р., Гаспадыня самотнага дома * Бутэвіч Анатоль, Каб быў чалавек чалавекам * ГЛОБУС Адам, Альгерд * ДЗЕМІДОВІЧ Таццяна, Апавяданні * Жук Алесь, Сінія незямныя агні. Апавяданне * ЖУКОВІЧ Васіль, Трыялеты * КАМОЦКІ Алесь, Вершы * КАРЛЮКЕВІЧ Алесь, На слу... Болей »


pdf
Полымя, 02(928)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

02(928)2007

* Метрыка літаратурная * На паверцы - імённы. Барыс Мікуліч. Развітанне * Школьны факультатыў. Анатоль Вярцінскі * Алейнік Лада, Летапісец сваёй эпохі * БРУЙ Аляксей, Палёт * Бутэвіч Анатоль, Апошняе ігрышча * ДАНІЛЕНКА Міхась, Залатое вядзерца * ДЗЯНІСАЎ Антон, Краязнаўства Полаччыны на старонках часопіса "Наш край" * ЗАПРУДСКІ Ігар, «Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі...» * ЛАДЫГІНА Ар... Болей »