Бутэвіч Анатоль

Анатоль Іванавіч Бутэвіч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; Псеўданім: Максім Валошка) — беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 года. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001», прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка», літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS.

Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010).

Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты», намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, старшыня таварыства «Беларусь — Польшча», старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.

Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Бутэвіч Анатоль :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, За наміткай гісторыі

За наміткай гісторыі

Сем цудаў Беларусі

Бутэвіч Анатоль

Дарагі дружа! Тваё падарожжа па найбольш яркіх адметнасцях беларускага краю працягваецца. З кожным новым дакрананнем да пульсуючага нерва гісторыі ты адчуваеш, якое багатае, напружанае і разнастайнае жыццё кіпела некалі на нашай зямлі. Як дбайна і гаспадарліва імкнуліся ўладкаваць яе нашы продкі. І як беражліва захоўваюць плён іхняй працы і шчыравання сённяшнія беларусы. Вось так ад пакалення да пакалення і прадзецца пуцяводная нітка А... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Як акіян з кропелькай барукаўся

Як акіян з кропелькай барукаўся

Казкі

Бутэвіч Анатоль

Новую кнігу аўтара склалі казкі пра цікаўных, добрых і спагадлівых дзяцей, пра дрэвы, птушак і іншых незвычайных істот.Прырода ў іх нібы ажывае і набывае здольнасць тварыць цуды. Акрамя традыцыйных матываў, у казкі ўваходзяць рэаліі сённяшняга дня: чароўныя здольнасці камп’ютэраў, магчымасці Інтэрнету. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Званы Нямігі

Званы Нямігі

Сем цудаў Беларусі

Бутэвіч Анатоль

Дарагі дружа! Ты трымаеш у руках чарговую кнігу з інтрыгуючай назвай серыі “Сем цудаў Беларусі”. Яна – працяг ранейшага аповяду пра наш беларускі радавод, пра нашу з табой біяграфію. Ухвальна, што розгалас пра слаўныя і незабыўныя падзеі з гісторыі беларускай зямлі з кожным годам набывае ўсё большую моц, захоплівае ўсё больш цікаўных. Чуйнае сэрца неабыякавага сучасніка, як тонкі камертон, адэкватна рэагуе на тое, што ціхім пошумам і ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, У гасцях у вечнасці

У гасцях у вечнасці

Сем цудаў Беларусі

Бутэвіч Анатоль

Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы - у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы. А ў моры гэтым пачало тануць тое першаснае і глыбокае, адзінае і магутнае Слова, якое было на пачатку. Болей »


pdf
Бутэвіч Анатоль, Расстайны пах асоту

Расстайны пах асоту

Аповесць, апавяданні

Бутэвіч Анатоль

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным. Рэфлексія «У кожнага ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Прыгоды памаўзлівай Рыскі

Прыгоды памаўзлівай Рыскі

Займальная казка з трагічным фіналам

Бутэвіч Анатоль

У гэтай казцы ў займальнай форме расказваецца пра незвычайныя прыгоды маленькага таўсматага кацяняці, якое з часам стала дужай і прыгожай коткай. Рыска была вельмі гарэзлівай, памаўзлівай і цікаўнай. З-за гэтай цікаўнасці яна часта трапляе ў самыя неверагодныя і смешныя сітуацыі, якія часам з’яўляюцца нават небяспечнымі для жыцця. Разам з нястомнай на выдумкі Рыскай вы адчуеце вастрыню яе дзівосных авантур не толькі на яе беларуск... Болей »


Беларусь - Японія

Беларусь - Японія

Матэрыялы Другіх міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, Мінск-Астравец, 9-10 кастрычніка 2002 года

У зборніку змешчаны матэрыялы ІІ Міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці першага консула Расіі ў Японіі ўраджэнца Беларусі Іосіфа Гашкевіча. У іх гаворыцца пры жыццёвы шлях і спадчыну гэтага вучонага, беларуска-руска-японскае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне, мінулае і сучаснасць Астравецкай зямлі, на якой жыў і памёр дыпламат. Дадаткова ў зборнік уключаны лепшыя публікацыі беларускага друку апошніх гадоў, прысвеячаныя Японіі. Прызна... Болей »


Дзеяслоў, 108

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

108

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 88

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

88

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 85

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

85

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »