Бутэвіч Анатоль

Анатоль Іванавіч Бутэвіч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.; Псеўданім: Максім Валошка) — беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 года. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001», прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка», літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі, дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS.

Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010).

Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты», намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, старшыня таварыства «Беларусь — Польшча», старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.

Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Бутэвіч Анатоль :: Выданьні

pdf
Полымя, 01(927)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

01(927)2007

* Метрыка літаратурная * На паверцы — імёны. Антон БЯЛЕВІЧ. Смерць Маланні. Прызнанне ў вернасці. Вернасць лебядзіная. Журавіны * Наш край. Алесь Карлюкевіч. Слова ў дарогу * Школьны факультатыў. Леанід ДАЙНЕКА * Алейнік Лада, Гармонія слова і вобраза * БАРАВІКОВА Раіса, Роздум над фотаздымкам * Бутэвіч Анатоль, Апошняе ігрышча * ВАСІЛЕЎСКАЯ Галіна, Белая акацыя * Гніламёдаў Уладзімір, Сцвярджэнне... Болей »


pdf
Маладосць, 01 (638) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

01 (638) 2007

* «ПАДАРЫ часцінку дабрыні...» * КАЛЯНДАР «Маладосці». Студзень * Бадак Алесь, Апавяданне-2007 * Бадак Алесь, Важкі набытак * Баравікова Р., Моладзь выбірае літаратуру?! * Бахарэвіч Альгерд, Пагроза. Сустрэнемся пасля адзінаццаці. * Бутэвіч Анатоль, Пацалунак. Чубатая. Варонін выбранец. * Бязлепкіна Аксана, Сучасны чалавек Адама Глобуса * Вішнёў Зміцер, Малюю восеньскіх жырафаў * Зэкаў Анатол... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 06

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

06

* Адамчык Вячаслаў, Адзін месяц 2000-га году * Алексіевіч Сьвятлана, Радыёактыўны агонь, альбо Чаму досьвед Чарнобылю ставіць пад сумнеў нашае бачаньне сьвету. Гутарка з Полем Вірыльа * Астравец Сяргей, Garten. Два эсэ пра Горадню * Бадак Алесь, Ра * Брыль Янка, Ляцела Зязюля... Сёлетнія запісы * Бутэвіч Анатоль, На пачатку было слова. І слова было - Беларусь * Васілеўскі Пётра, Чалавек эпохі нашага Адраджэ... Болей »


Маладосць, 11-12 (591-592) 2002

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

11-12 (591-592) 2002

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск. Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя