Беларуская навука

Беларуская навука


Выдавецкі дом "Беларуская навука" (былое выдавецтва "Навука і тэхніка") выдае навуковыя працы вучоных акадэміі, а таксама даследчыкаў з іншых навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Спецыялізуецца на выпуску навуковай літаратуры па гісторыі, філасофіі, сыцыялогіі, мове, літаратуры, мастацтву, медыцыне, фізіцы, геалогіі, тэхніцы, хіміі. Выдае таксама навукова-папулярную і даведачную літаратуру, навуковыя часопісы. У прыватнасці, "Беларуская навука" выдае галоўныя часопісы акадэміі Доклады Национальной академии наук Беларуси и Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Беларуская навука :: Выданьні

pdf
Штэйнер Іван, Шматмоўная літаратура Беларусі

Шматмоўная літаратура Беларусі

Штэйнер Іван

Доўгі час развіццё айчыннай навукі аб літаратуры стрымлівала штучнае, часцей за ўсё ідэалагізаванае ўспрыняцце беларускай літаратуры як спалучэнне тэкстаў на старабеларускай, стараславянскай і ўласна беларускай мове, што не толькі выразна абядняла ўяўленне пра нацыянальнае пісьменства старажытнага і новага перыяду, але і вяла да таго, што з гісторыі літаратуры па сутнасці выпадалі цэлыя літаратурныя напрамкі і жанры, не гаворачы ўжо пра... Болей »


pdf
Гніламёдаў Уладзімір, Янка Купала

Янка Купала

Жыццё і творчасць

Гніламёдаў Уладзімір

У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы — ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўгар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы, скажэнні, недагаворанасць, якія да гэтага часу перашкаджаюць зразумець сапраўднага Купалу. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


Скорабагатчанка Альбіна, Беларускія народныя музычныя інструменты XX стагоддзя

Беларускія народныя музычныя інструменты XX стагоддз...

Вучэбны дапаможнік

Скорабагатчанка Альбіна

Даследуюцца беларускія народныя музычныя інструменты, якія бытуюць у традыцыйнай і сучаснай народнай інструментальнай культуры. Упершыню аналізуецца гістарычны эвалюцыйны шлях беларускіх народных інструментаў ад старажытнасці да сучаснасці, прадстаўлены багаты і разнастайны інструментазнаўчы матэрыял пра беларускія народныя інструменты, іх ужыванне ў сучаснай прафесійнай музыцы. Кніга адрасуецца навучэнцам сярэдніх спецыяльных і студэнт... Болей »


Багдановіч Максім, Поўны збор твораў. У 3 т., том 3, 2-е выд.

Поўны збор твораў. У 3 т.

Публіцыстыка, лісты, летапіс жыцця і творчасці

Багдановіч Максім

Поўны збор твораў Максіма Багдановіча ў 3-х тамах падрыхтаваны ордэна Дружбы нарбдаў Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Гэта найбольш поўнае, навукова-каменціраванае выданне спадчыны класіка беларускай літаратуры. Поўны збор твораў М. Багдановіча ажыццяўляецца ўпершыню. Выданне ўключае ўсе вядомыя на сённяшні дзень вершы, апавяданні, пераклады, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, чарнавыя накіды і пісьмы М. Багд... Болей »


Багдановіч Максім, Поўны збор твораў. У 3 т., том 2, 2-е выд.

Поўны збор твораў. У 3 т.

Мастацкая проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды

Багдановіч Максім

У другі том уключаны прязаічныя творы Максіма Багдановіча: апаняданні, пераклады, літаратурна-крытычныя артыкулы. Болей »


Багдановіч Максім, Поўны збор твораў. У 3 т., том 1, 2-е выд.

Поўны збор твораў. У 3 т.

Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды

Багдановіч Максім

У першы том уключаны вершы, пераклады, чарнавыя накіды, а таксама паэтычныя творы, якія прыпісваюцца М. Багдановічу. Болей »


pdf
Круталевіч Вадзім, Юхо Іосіф, Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

(1917— 1945 гг.)

Круталевіч Вадзім, Юхо Іосіф

У кнізе паказана барацьба розных ідэалагічных канцэпцый, утварэнне органаў савецкай улады, абвяшчэнне Беларускай Народная Рэспублікі, а затым і ўтварэнне Беларускай ССР. Па-новаму асвятляюцца падзеі вайны і ўз'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР. Болей »


Тычына Міхаіл, Аляксандр Пушкін і Якуб Колас

Аляксандр Пушкін і Якуб Колас

Тычына Міхаіл

Гэта юбілейнае, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння А. С. Пушкіна, выданне змяшчае зусім не юбілейньм развагі пра ўзаемадачыненні суседніх літаратур — беларускай і рускай. У цэнтры ўвагі — тыпалогія творчасці Аляксандра Пушкіна і Якуба Коласа. Кніга разлічана як на пушкіністаў, так і на коласазнаўцаў. Болей »


Пушкін Аляксандр, О муза...

О муза...

Пушкін Аляксандр

«Пушкін, — падкрэсліў аднойчы Гогаль, — ёсць з’ява рускага духу: гэта рускі чалавек у яго развіцці, у якім ён, мабыць, з’явіцца праз дзвесце гадоў». I хоць двухсотгоддзе вялікага паэта набыло ўжо рэальныя абрысы, тыя дзвесце гадоў, якія меў на ўвазе Гогаль, яшчэ не мінуліся і наўрад ці калі мінуцца. Пушкін — заўтрашняе ўчора. Ён заўсёды ў перспектыве. (Памятлівая ўвага, фрагмент) Болей »


Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. I., Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі

Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі

Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. I.

У кнізе разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні стварэння навуковай i навукова-тэхнічнай тэрміналогіі на беларускай мове. Найболыиая ўвага ўдзелена разнастайнай мовазнаўчай праблематыцы, звязанай як з тэрмінамі на чыста беларускамоўнай аснове, так і з інтэрнацыянальнымі элементамі ў іх. Разлічана на тэрмінолагаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага профілю, аматараў роднага слова - нефілолагаў. Болей »