Беларуская навука

Беларуская навука


Выдавецкі дом "Беларуская навука" (былое выдавецтва "Навука і тэхніка") выдае навуковыя працы вучоных акадэміі, а таксама даследчыкаў з іншых навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Спецыялізуецца на выпуску навуковай літаратуры па гісторыі, філасофіі, сыцыялогіі, мове, літаратуры, мастацтву, медыцыне, фізіцы, геалогіі, тэхніцы, хіміі. Выдае таксама навукова-папулярную і даведачную літаратуру, навуковыя часопісы. У прыватнасці, "Беларуская навука" выдае галоўныя часопісы акадэміі Доклады Национальной академии наук Беларуси и Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Беларуская навука :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Бутэвіч Анатоль, Пад небам беларускага слова

Пад небам беларускага слова

пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі

Бутэвіч Анатоль

Кніга ўключае шэраг літаратуразнаўчых эсэ, замалёвак, крытычных артыкулаў, у якіх аўтар выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова, пра ягоных захавальнікаў і творцаў, разважае над некаторымі літаратурнымі з’явамі і падзеямі, дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў. Большая частка матэрыялаў гэтай кнігі ў свой час друкавалася на старонках “Звязды”, “ЛіМа”, “Полымя” і іншых перыядычных выданняў. Адрасуецца шырокаму... Болей »


Архітэктура Беларусі, Том 2

Архітэктура Беларусі

ХV - сярэдзіна ХVІІІ ст.

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў мінулым годзе распачаў фундаментальнае шматтомнае навукова-папулярнае выданне “Архiтэктура Беларусi: нарысы эвалюцыi ва ўсходнеславянскiм i еўрапейскiм кантэксце”. Аўтарамі з’яўляюцца вядомыя вучоныя Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору НАН Беларусi (А. Лакотка, А. Кулагін, Т. Габрусь), Беларускага нацыянальнага тэхніч... Болей »


pdf
Чантурия Юрий, Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI - первой половины XIX в.

Градостроительное искусство Беларуси второй половины...

Средневековое наследие, Ренессанс, барокко, классицизм

Чантурия Юрий

Разработано решение крупной научной проблемы теории развития градостроительства Беларуси второй половины XVI первой половины XIX в. Впервые проанализировано и обобщено богатейшее и национально специфичное градостроительное искусство белорусского средневековья, Ренессанса, барокко и классицизма в его взаимодействии с архитектурой Западной Европы и России. На основе исследования 115 городских поселений, анализа более 260 архивных истори... Болей »


Каўрус А. А., Круталевіч М. М., Стараславянская мова

Стараславянская мова

Вучэбны дапаможнік

Каўрус А. А., Круталевіч М. М.

У кнізе выкладзены адзін з самых цяжкіх лінгвістычных курсаў. Складаецца з уводзін (кароткі гістарычны нарыс) і чатырох раздзелаў: лексіка і словаўтварэнне, фанетыка, марфалогія. сінтаксіс. У канцы змешчаны тэксты з найбольш вядомых помнікаў стараславянскага пісьменства і слоўнік. Адрасуецца студэнтам філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкам, вучоным - мова- і літаратура-знаўцам. Болей »


pdf
epub
Верабей Анатоль, Уладзімір Караткевіч, 2-е выд., дапрац. і выпраўл.

Уладзімір Караткевіч

жыццё і творчасць

Верабей Анатоль

Багата выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчыну Уладзіміра Караткевіча і ўспаміны пра яго, у кнізе асэнсоўваецца постаць гэтага самабытнага і арыгінальнага творцы. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў. Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў вышэ... Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Паэтычны слоўнік

Паэтычны слоўнік

Рагойша Вячаслаў

У слоўніку доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Рагойшы тлумачыцца каля тысячы тэрмінаў па тэорыі паэзіі. Улічваюцца дасягненні сучаснай літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі і паэтыкі верша, вопыт паэзіі народаў СНД і замежных краін. Асноўная ўвага ўдзяляецца гісторыі і тэорыі беларускага верша. У трэцяе выданне ўключаны звыш 50 новых тэрмінаў. Прызначаецца шырокаму колу навукоўцаў, пісьменнікам, студэнтам філфакаў ... Болей »


Левко Ольга, Средневековые территориально- -административные центры северо­восточной Беларуси

Средневековые территориально- -административные цент...

Формирование и развитие

Левко Ольга

В работе обобщены результаты исследований автором городов, замков, местечек, сельских поселений, монастырей, храмов и погребальных памятников северо-восточной Беларуси. Впервые дано научно-теоретическое обоснование становления разнохарактер­ных территориально-административных структур и их центров на протяжении IX—XVIII вв. Раскрывается процесс формирования племенных, раннегосударственных образований, сложения их территорий, их дальнейш... Болей »


pdf
Чарадзейныя казкі, 2-е выданне, дапоўненае і перапрацаванае

Чарадзейныя казкі

у 2 частках. частка 2

У прадмове да першай часткі тома разглядаліся пытанні паходжання чарадзейных казак, іх працоўная аснова, характар сувязі з рэчаіснасцю, сістэма вобразаў, ідэйна-тэматычны змест, нацыянальная спецыфіка і некаторыя іншыя праблемы, што вызваляе зараз ад неабходнасці зноў звяртацца да гэтых пытайняў. Мэта гэтых радкоў — пазнаёміць чытача з творамі другой часткі тома «Чарадзейныя казкі», даць да іх неабходныя тлумачэнні. Болей »


Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, 2-е выд.

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

У 4 т. Т. 3

Трэці том «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ўключае раздзелы агульнага разгляду літаратурнага працэсу ваеннага часу, першага пасляваеннага дзесяцігоддзя і пазнейшых гадоў дэмакратычнага абнаўлення грамадства да 1965 г., абнаўлення, якое прынята называць «хрушчоўскай адлігай» — паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі і літаратуразнаўства. Асобныя персанальныя раздзелы прысвечаны творчасці пісьменнікаў, якія ў гэты перыяд дасягнул... Болей »


pdf
Юрчанка Георгій, Народнае мудраслоўе

Народнае мудраслоўе

Слоўнік

Юрчанка Георгій

У кнігу ўключаны розныя ўстойлівыя словаспалучэнні, якія ў маўленні ўзнаўляюцца ў гатовым выглядзе, — прыказкі, фразеалагізмы, параўнанні, сабраныя на ўсходзе Беларусі, на Мсціслаўшчыне. Сярод гэтых адзінак нямала свежых, трапных, даскfналай мастацкай формы. У заключэнне падаецца падборка арыгінальнай эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Кніга дасць карысны матэрыял шырокім колам мовазнаўцаў, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэт... Болей »