Бібліятэка Бацькаўшчыны

Бібліятэка Бацькаўшчыны


Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны” заснавана Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару. У серыі друкуюцца кнігі, прысвечаныя беларускай дыяспары (гісторыі і сучаснасці, падзеям і дзеячам, арганізацыям і друкаваным органам).

Патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары слаба даследавана ў Беларусі. Амаль траціна нашай нацыі пражывае па-за межамі краіны. Многія беларусы, з’ехаўшы з краіны, працягваюць з ёй повязь, засноўваючы беларускія асяродкі, школы, цэрквы, самаахвярна працуючы на карысць беларускай нацыі. Яны не толькі захоўваюць сваю беларускасць, але і становяцца іміджавымі цэнтрамі Беларусі ў краінах свайго пражывання. Аднак у самой Беларусі іх вялізны ўнёсак у развіццё беларускай нацыі застаюцца малавядомымі. Адна з асноўных прычын гэтага палягае ў адсутнасці спецыяльнай навуковай установы, якая б вывучала гісторыю і сучаснасць беларускай дыяспары, і галоўнае – збірала і сістэматызавала набыткі беларускай дыяспары. Таму часткова гэтую ролю ўзяло на сябе МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, заснаваўшы серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”. Кнігі гэтай серыі – спосаб зрабіць беларускае замежжа бліжэй для суайчыннікаў у Беларусі, даць магчымасць навукоўцам і проста зацікаўленым асобам атрымаць інфармацыю па гісторыі, літаратуры, адукацыі, друку і іншых аспектах жыцця суайчыннікаў у той ці іншай краіне, а таксама даведацца пра вядомых беларусаў замежжа.

У серыі пабачылі свет кнігі:

«Месца выданьня — Парыж»: Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948–1954)
«Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць
Наталля Гардзіенка. «Беларусы ў Аўстраліі»: Да гісторыі дыяспары
Лявон Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцыі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
Марыя Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
Ірына Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
«Эквівалент»: Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Лявон Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947–2000) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
«Каханы горад»: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне»: Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Аляксандр Адзінец. «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў»: Зборнік успамінаў
«Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост»: Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі (укладальнік А. Любіч)
Валянціна Грыцук. «Мы стваралі сваю Беларусь»: Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
«Урачыстасьць у садзе»: Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя (укладальнік В. Нікіфаровіч) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Кастусь Акула. «Заўтра ёсьць учора»: раман (аўтарызаваны пераклад з англійскай І. Варабей)
Алег Гардзіенка. “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Сяргей Шабельцаў. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў.
Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі.

У падсерыі «Людзі Беларусі» (заснавана ў 2008 г.) выдадзены:

Радзім Гарэцкі. «Браты Гарэцкія”.
Сяргей Шапран. «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”: у 2-х тамах (Супольна з “Гарадзенскай бібліятэкай”)

У падсерыі “Пераклады” (заснавана ў 2010 г.) выдадзены:

Курт Вонэгут. “Бойня № 5 або Крыжовы паход дзетак”. Пераклад Паўла Касцюкевіча.
Паўлін Джонсан-Текеянўакей. “Легенды Ванкувера”. Пераклад Ірыны Варабей (у падрыхтоўцы)

Бібліятэка Бацькаўшчыны :: Выданьні

pdf
Гарэцкі Радзім, Браты Гарэцкія

Браты Гарэцкія

Гарэцкі Радзім

Кніга прысьвечаная слыннаму роду Гарэцкіх, што падараваў Беларусі не адно імя адданых і шчырых змагароў за Беларусь. Міксім і Гаўрыла Гарэцкія – гэта тыя людзі, якія ня гледзячы на нялюдзкасьць камуністычнага рэжыму спрабавалі прабіць шлях да сапраўднай Беларусі. Максім Гарэцкі – клясык беларускае літаратуры, якога можна паставіць у адзін шэаг са славутымі і знакавымі імёнамі першае паловы ХХ стагодзьдзя: Янкам Купалам, Якубам Коласам,... Болей »


pdf
Акула Кастусь, Варабей Ірына - пераклад, Заўтра ёсьць учора

Заўтра ёсьць учора

Раман

Акула Кастусь, Варабей Ірына - пераклад

“Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” –вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы. Раман, што пабачыў сьвет ў 1967 годзе, ў Канадзе, ўпершыню пабачыў сьвет на роднай мове пісьменьніка. Стаўшы бэстсэльлерам у 1968 годзе ў Канадзе, рам... Болей »


pdf
Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” у 2007 годзе выпусціла чарговую, 12-ю кнігу. Крыніцазнаўчае даследаванне “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост” прысвечана светлай памяці Зоры Кіпель. У першым раздзеле – “Хрыстовым шляхам” – аўтары беларускага замежжа – святары і навукоўцы – ва ўспамінах, нарысах-партрэтах і навукова-публіцыстычных артыкулах распавядаю... Болей »


pdf
Грыцук Вольга, Мы стваралі сваю Беларусь

Мы стваралі сваю Беларусь

жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука

Грыцук Вольга

Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго з лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. У кнізе сьпісаны ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але не зрокся сваёй беларускасці. Тут сабраны ўспаміны людзей, якія асабіста зналі Алеся Грыцука, людзей, жыццёвыя шляхі якіх на коратка, або на заўсёды, неаднойчы срыжаваліся, або даўжэйшы час крочылі побач з жыццёвым ... Болей »


pdf
Адзінец Аляксандр, Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў

Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў

Адзінец Аляксандр

Цяпер, пэўна, няма такой краіны ў свеце, дзе б не жылі і не працавалі беларусы. Эмігранты часцей за ўсё свядома робяць выбар на карысць той ці іншай краіны. У Беларусі ў пэўны перыяд гісторыі найбольш таленавітыя проста вымушаны былі ўцякаць за межы Бацькаўшыны. З’зджалі, ратуючы сябе, сваё жыццё, жыццё сваіх родных і блізкіх. Многія з іх, жывучы ў эміграцыі, дасягнулі значных посьпехаў і папулярнасці. "Паваенная эміграцыя: скрыжаванні ... Болей »


pdf
Урачыстасьць у садзе

Урачыстасьць у садзе

Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя

Кастусь Акула, Натальля Арсеньнева, Антось Галіна, Пётра Крычэўскі, Аўген Кавалеўскі, Лявон Юрэвіч, Янка Юхнавец – аўтары, якія вымушаныя былі пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Але і ў далёкай чужыне не адмовіліся ні ад беларускага слова, ні ад беларускай культуры і рабілі ўсё дзеля захавання роднае мовы, роднай літаратуры. У кнізе “Урачыстасьць у садзе” сабраны драматычныя творы гэтых аўтараў і пераклады з іншых моў. Большасьць з апублікаван... Болей »


Рагуля Барыс, Беларускае студэнцтва на чужыне

Беларускае студэнцтва на чужыне

Рагуля Барыс

Кніга Барыса Рагулі — гэта фактычна першыя і на дадзены момант адзіныя мэмуары ў сьвеце, прысьвечаныя беларускай вышэйшай адукацыі. Шырокае выкарыстаньне ў ёй успамінаў большасьці колішніх студэнтаў гэтых інстытуцыяў (21 асобы) надало кнізе полімэмуарны характар, што бясспрэчна павялічвае ейную каштоўнасьць і дазваляе зьменшыць непазьбежны ў падобных творах суб'ектывізм. Значную частку мэмуараў займаюць "старонкі жыцьця", або жыцьцяпісы... Болей »


Каханы горад

Каханы горад

Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы

У зборнік ўвайшлі творы трох пісьменьнікаў эміграцыі Антона Адамовіча, Лявона Савёнка і Янкі Юхнаўца. У іхных рознажанравых творах, ад філязофіі да сатыры, _ жыцьцё пад акупацыяй у Менску. Гэта новае невядомае нам раней адлюстраваньне Другой Сусьветнай вайны. «Каханы горад» - дзявятая кніга ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 г. Болей »


Юрэвіч Лявон, Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага

Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага

Гісторыя газэтаў "Бацькаўшчына" й "Беларус" (1947—2000)

Юрэвіч Лявон

Манагарафія “Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага” – восьмая ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” ды першая ў сумесным выданні Міжнароднага Грамадскага Аб’яднання “Згуртаваньне Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына” і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (ЗША). Кніга, аснованая на архіўных дакументах, распавядае гісторыю газетаў “Бацькаўшчына” і “Беларус” на працягу 1947 - 2000 гадоў. Апрача гісторыі аўтар пільна прасочвае лёсы сяброў ... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Мэмуары на эміграцыі

Мэмуары на эміграцыі

Крыніцазнаўчае дасьледаваньне

Юрэвіч Лявон

Дасьледаваньне зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх працаў Л.Юрэвіча, а найперш "Беларускай мэмуарыстыкі на эміграцыі", што пабачыла сьвет у 1999 г. у Нью-Ёрку. У кнізе ўпершыню ўводзіцца ў навукова-дасьледчы зварот агромністае нявыкарыстанае багацьце беларускіх эміграцыйных мэмуараў, якое можа стаць і стымулам, і асноваю новых грунтоўных дасьледаваньняў. Поўнымі тэкстамі ў гэтым томе друкуюцца два аўтары — Уладзімер Дудзіцкі й Вольг... Болей »