Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Шаўлякова І.
Выдавец: Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі; кн. 1
Памеры: 344 с., 24 с. іл., 25 см
ISBN: 978-985-6887-21-8
Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2143], [2280]
УДК: [821.161.3.09+001.89](476)(092)
Кніга прысьвечаная слыннаму роду Гарэцкіх, што падараваў Беларусі не адно імя адданых і шчырых змагароў за Беларусь. Міксім і Гаўрыла Гарэцкія – гэта тыя людзі, якія ня гледзячы на нялюдзкасьць камуністычнага рэжыму спрабавалі прабіць шлях да сапраўднай Беларусі. Максім Гарэцкі – клясык беларускае літаратуры, якога можна паставіць у адзін шэаг са славутымі і знакавымі імёнамі першае паловы ХХ стагодзьдзя: Янкам Купалам, Якубам Коласам, Кузьмом Чорным і інш. Імя пісьменьніка жыццё якога даўчасна абарвала рэпрэсыўная сталінская сыстэма доўгі час было пад забаронаю. Ягоны брат Гаўрыла – акадэмік і вучоны, таксама быў высланы з роднае Беларусі і спазнаў цягаты выгнаньня. Кніга Радзіма Гарэцкага – даніна памяці братам Гарэцкім, дзядзьку Максіму і бацьку Гаўрылу, што пабачыла сьвет у сэрыі: “Бібліятэка “Бацькаўшчына”. На старонках выданьня праз лёс аднае сям’і прасочваецца лёс шматпакутнае Беларусі. (З.К.)
Беларускія аўтары: Гарэцкі Радзім
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Бацькаўшчыны
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор
Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі «Жыццёвы меланж» (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і ... Болей »
Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў ды блізкіх людзей, успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі й дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэ... Болей »
Кніга прысвечана некаторым падзеям жыцця і творчасці акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, геолага, географа, грамадскага дзеяча), звязаным з Украінай, вывучэнню геалагічнай будовы якой ён аддаў шмат гадоў. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі. Болей »
У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв'ю акадэміка Р. Г. Гарэцкага за апошнія пяць гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра дзяр'жаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў навукі, а таксама абразкі і кароткія мініяцюры розных гадоў. Болей »
Гэтая кніга з серыі «Людзі беларускай навукі» прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв'ю акадэміка Р. Г. Гарэцкага за апошнія восем гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў літаратуры, мастацтва і навукі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »