Багдановіч Ірына

Нарадзілася 30 красавіка 1956 г. у Лідзе. Беларуская паэтэса і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1978 г. і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі ў 1983 г. Жыве ў Мінску. Выкладае на кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.

Друкуецца з 1973 г. Сябра СП СССР з 1989 г.

Аўтарка кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983 г.), «Фрэскі» (1989 г.), «Вялікдзень» (1993 г.), «Сармацкі альбом» (2004 г.), «Прыватныя рымляне» (2006 г.), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989 г.), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001 г.).

Перакладае з польскай мовы.

Аўтарка 300 навуковых публікацый.

 

Багдановіч Ірына :: Выданьні

Гарэцкі Радзім - уклад., Гарэцкія чытанні, VII, VIII, IX, X

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на Сёмых, Восьмых, Дзевятых, Дзесятых чытаннях

Гарэцкі Радзім - уклад.

Універсальны характар творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога Максіма Гарэцкага, i яго брата, грамадскага дзеяча, акадэміка Гаўрылы Гарэцкага, — цудоўна высвяціўся ў прапанаваных дакладах i паведамленнях. Славутыя, шырока вядомыя i меней вядомыя літаратуразнаўцы, лінгвісты, педагогі, музейныя супрацоўнікі, геолагі па-новаму асвятляюць невядомыя дасюль старонкі шматграннай творчай спадчыны i жыцця-быцця мужных ... Болей »


pdf
Хаўстовіч Мікола, укладанне, Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск першы

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, укладанне

У першы выпуск навукова-літаратурнага зборніка“Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Першых навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стагоддзяў: Паэтыка–Традыцыі–Кантэкст”, што адбыліся 22–23 снежня 2000 г. у Доме творчасці “Іслач”. Болей »


pdf
Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры, 11

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца сусветнага маштабу. Усе вышэй пералічаныя краіны былі роднымі для Адама Міцкевіча. Зборнік матэрыялаў канферэнцыі "Адам Міцкевіч і нацыяна... Болей »


Зборнік дакладаў

Зборнік дакладаў

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Лёс нацыянальнай культуры на паваротах гісторыі" (1993)

У Мінску працуе Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Ласкава запрашаем Вас пазнаёміцца з экспазіцыяй у доме на Траецкім прадмесці. Будынак музея (помнік XIX ст.) — паблізу ад месца нараджэння Максіма Багдановіча — арыгінальна аформлены з мастацкай стылізацыяй пад "мадэрн". Пяць утульных камерных залаў экспазіцыі пазнаёмяць з аўтэнтычнымі матэрыяламі паэта (зборнікамі "Вянок" і "Зеленя", фотаздымкамі, аўтографамі, асабістымі рэчамі).... Болей »


pdf
Шляхам гадоў, Выпуск 2

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

Другі выпуск гісторыка-літаратурнага зборніка знаёміць чытача з невядомай i маладаследаванай спадчынай беларускіх пісьменнікаў. Прапануюцца матэрыялы пра Ф. Скарыну i В. Цяпінскага, пра першы спектакль у старым Менску i Ф. Тапчэўскага, публікуюцца выяўленыя ў архівах творы А. Паўловіча, М. Гарэцкага i У. Караткевіча, вершы беларуска-лацінскіх i беларуска-польскіх паэтаў XVII—XIX стст., лісты, адрасаваныя «Нашай Ніве», мемуары аднаго з я... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 114

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

114

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 112

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

112

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Наша Вера, 3 (69) 2014

Наша Вера

3 (69) 2014

Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя хрысціянства, гісторыя каталіцызму на Беларусі і ў свеце, хто хоча быць у курсе сучаснага рэлігійнага і духоўнага жыцця, яго найбольш зн... Болей »


pdf
Наша Вера, 1 (67) 2014

Наша Вера

1 (67) 2014

Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя хрысціянства, гісторыя каталіцызму на Беларусі і ў свеце, хто хоча быць у курсе сучаснага рэлігійнага і духоўнага жыцця, яго найбольш зн... Болей »


Studia Białorutenistyczne, 8/2014

Studia Białorutenistyczne

Беларусазнаўчыя даследванні / Belarusian Studies

8/2014

"Studia Białorutenistyczne" to rocznik, którego celem jest wzbogacenie wiedzy polskich środowisk zainteresowanych naszym wschodnim sąsiadem - Białorusią. W piśmie jest podejmowana problematyka z zakresu nauk społecznych i humanistycznych: historii, socjologii, kulturoznawstwa, literaturoznawstwa i językoznawstwa. Białoruś jest w Polsce krajem wciąż mało znanym. Polacy najczęściej niewiele wiedzą o białoruskiej historii i jej bohaterach,... Болей »