Аўсяннікава Тамара

Аўсяннікава Тамара Пятроўна (дзявочае прозвішча Краўчанка), нарадзілася 24 мая 1949 года ў вёсцы Сяўкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Вучылася ў Сяўкоўскай васьмігадовай школе і Малажынскай сярэдняй школе. У 1971 годзе скончыла БДУ імя Леніна філалагічны факультэт. Працавала на Віцебшчыне настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1972 годзе выйшла замуж. З 1973 года жыве і працуе ў горадзе Магілёве. Мае дзве дачкі і чацвёра ўнукаў.

Накірункі творчай дзейнасці - паэзія, проза, публіцыстыка і літаратуразнаўства. Выдадзены кнігі паэзіі “Ноты сэрца” і “Лістапад гадоў”, прозы - “Любачка”. Артыкулы па творчасці Яўгеніі Янішчыц і Ніла Гілевіча друкаваліся ў рэспубліканскіх і абласных перыядычных выданнях.

Разам з кандыдатам філалагічных навук Святланай Калядка з’яўляецца ўкладальнікам чатырохтомнага выдання: «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі». Ужо выйшла тры тамы. Рыхтуецца да выдання чацвёрты том.

 

Аўсяннікава Тамара :: Выданьні

pdf
Верасень, 16

Верасень

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка Міхалёва. Марына Валасар. Ганна Рудак. Марыя Магдалена Палхоўская. Кацярына Шчасная. Дар'я Дарошка. Аляксей Лужынскі. Антаніна Хатэнка. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (115) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (115) 2016

Калі я паступіў у Віленскі мастацкі інстытут і пачаў вывучаць літоўскую мову, калегі літоўцы вельмі дзівіліся, што я разумею творы Крысціёнаса Данелайціса (1714–1780), бацькі літоўскай літаратурнай мовы, лепш за іх. Сакрэт жа быў просты: мова гэтага паэта шчодра перасыпана славянізмамі. Існаванне Літвы ў сумеснай дзяржаве з Польшчай аказала вялікі ўплыў на літоўскую мову — шляхта практычна апалячылася, і літоўская мова, як і беларуская,... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 11 (99) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

11 (99) 2014

Круглы стол быў адкрыты прывітальным словам Барыса Пятровіча, у якім празаік адзначыў, што сацыялагічныя апытанні, праведзеныя ў 2011 і 2014 гадах, паказваюць зніжэнне цікавасці беларусаў да чытання на роднай мове. Большасць рэспандэнтаў называюць асноўнай прычынай гэтага недастатковае веданне мовы, якасць жа нашай літаратуры ў чытачоў сумневаў не выклікае. Болей »


pdf
Полымя, 11 (1009) 2013

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

11 (1009) 2013

Па назве вёскі, можна здагадацца, што яе заснавальнікі, з цяжкасцю адваёўваючы ў балота і лесу ладны кавалак зямлі, радасна крычалі: «Вось дык ляда!» І потым кожны з гаспадароў цешыўся сваёю перамогаю і паўтараў: «Ляда, маё ляда!» Так і з’явілася назва вёскі, а лепшае і не прыдумаеш. У ёй ужо змясцілася першапачатковая гісторыя селішча. Болей »


pdf
Маладосць, 03 (688) 2011

Маладосць

03 (688) 2011

АЎСЯННІКАВА Тамара, Абнадзееныя дні АЎЧЫННІКАВА Ганна, Абдымкі лёсу. Вершы Баравікова Раіса, Часопіс «Маладосць» застаецца сучасным БРАВА Алена, Дараванне. Аповесць ВОЙЛАКАВА Ала, За светлай смугой. Вершы ГРЫБАЙЛА Вячаслаў, Споведзь тэатру! ГУШТЫН Дар’я, Музыка фарміруе чалавека — ягоны густ, характар і манеры Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія, Гімназія № 13. Раман-казка. Працяг. Пачатак у № 1, 2 г.г... Болей »


pdf
Полымя, 12(938)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

12(938)2007

* Змест часопіса за 2007 год. * Метрыка літаратурная. * Часопіс «Полымя» — этапы творчага станаўлення. «Круглы стол» у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. * АР-СЯРГІ Вячаслаў, Расставанне. Унізе. «Юнона і Авось». Акварэль. Лабірынт. Боль. Антонімы зімы. Мядзведжае заляцанне. * АЎСЯННІКАВА Тамара, «Я пісала табе пісьмо...» * Бельскі Алесь, Неадлучная ад традыцыі. * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, «Непазбежна высокае неба...... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя

Аўсяннікава Тамара :: Іншыя выданьні

Я хаджу закаханы ў твае краявіды (0)

25-06-2012, 10:23

Народнаму паэту Беларусі, заслужанаму дзеячу навукі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х.Боцева 30 верасня спаўняецца 80 гадоў. Ніл Гілевіч чалавек рознабаковага (...) Болей »

< Previous 1 Next >