Аўсяннікава Тамара

Аўсяннікава Тамара Пятроўна (дзявочае прозвішча Краўчанка), нарадзілася 24 мая 1949 года ў вёсцы Сяўкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Вучылася ў Сяўкоўскай васьмігадовай школе і Малажынскай сярэдняй школе. У 1971 годзе скончыла БДУ імя Леніна філалагічны факультэт. Працавала на Віцебшчыне настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1972 годзе выйшла замуж. З 1973 года жыве і працуе ў горадзе Магілёве. Мае дзве дачкі і чацвёра ўнукаў.

Накірункі творчай дзейнасці - паэзія, проза, публіцыстыка і літаратуразнаўства. Выдадзены кнігі паэзіі “Ноты сэрца” і “Лістапад гадоў”, прозы - “Любачка”. Артыкулы па творчасці Яўгеніі Янішчыц і Ніла Гілевіча друкаваліся ў рэспубліканскіх і абласных перыядычных выданнях.

Разам з кандыдатам філалагічных навук Святланай Калядка з’яўляецца ўкладальнікам чатырохтомнага выдання: «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі». Ужо выйшла тры тамы. Рыхтуецца да выдання чацвёрты том.

 

Аўсяннікава Тамара :: Выданьні

pdf
Аўсяннікава Тамара, Дзве постаці

Дзве постаці

Ніл Гілевіч, Яўгенія Янішчыц

Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі артыкулы розных гадоў аб творчасці Ніла Гілевіча і Яўгеніі Янішчыц, кожны з якіх прасякнуты павагай і любоўю да паэтаў, імкненнем спасцігнуць іх лёс і творчы шлях. У выданне ўключаны вершы-прысвячэнні, дзённікавыя запісы з Нілам Гілевічам, успаміны пра Яўгенію Янішчыц і яе радаводы. Болей »


pdf
Аўсяннікава Тамара, Сумоўе: дзённік

Сумоўе: дзённік

Вершы

Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі дзённікавыя запісы вандроўкі ў Швецыю (16.10.2019 – 16.11.2019) і вершы, напісаныя ў Балтыйскім Цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў. Болей »


pdf
Аўсяннікава Тамара, Між іншым...

Між іншым...

Вершы

Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвашлі вершы розных гадоў. Яны аб’яднаны ў тры раздзелы: “Крохкі пласт жыцця”, “Ціхая далеч душы”, “Пад другім вуглом”. Болей »


pdf
Аўсяннікава Тамара, Скрыжалі

Скрыжалі

Вершы

Аўсяннікава Тамара

Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: «Родныя воб разы», «У квецені вясны», «Зямное кола». Аўтар узнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і воб разы, па-філасофску асэнсоўвае зямное жыццё. Болей »


pdf
Аўсяннікава Тамара, Стромкая галінка

Стромкая галінка

Вершы

Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі вершы лірычныя, філасофскага зместу, з адценнем іроніі. Аўтара хвалююць сны і ява. Яна зберагае ў памяці дарагія сэрцу імёны, звяртаецца да такіх фальклорных жанраў, як замова і галашэнне. Болей »


pdf
Аўсяннікава Тамара, Любачка

Любачка

замалёўкі

Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі замалёўкі з жыцця вясковай дзяўчынкі. Яны выклікаюць усмешку, пачуццё светлага суму і спагады да лёсу Любачкі, знаёмяць нас з побытам беларускай вёскі і духоўнымі памкненнямі галоўнай гераіні. Болей »


pdf
Аўсяннікава Тамара, Лістапад гадоў

Лістапад гадоў

Вершы

Аўсяннікава Тамара

Другая кніга Тамары Аўсяннікавай – роздум над імгненнасцю жыцця, яго стасункамі і над тым, што дорага і хвалюе. Болей »


pdf
Аўсяннікава Тамара, Ноты сэрца

Ноты сэрца

Вершы, мініяцюры

Аўсяннікава Тамара

Першая кнiга Тамары Аўсяннікавай - гэта шчымлівыя ноты адзінокага сэрца, філасофскае адчуванне кругавароту і бясконцасці жыцця, глыбокі лірызм і далікатны гумар, горкая іронія і фальклорныя матывы. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (173) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (173) 2021

На сустрэчы з чытачамі, якая праходзіла ў мінскім Доме літаратараў, Васіль Быкаў атрымаў стандартнае пытанне: «Хто з сучасных пісьменнікаў вам блізкі?». Зазвычай у адказе пісьменнік пералічвае сяброў і раўналеткаў, з якімі разам прыходзіў у літаратуру і поруч ідзе па жыцці. Быкаў зрабіў інакш, сказаўшы, што на ягоны розум сапраўдны пісьменнік падобны не на дрэва ў густым лесе, а на велічны дуб, які самотна стаіць пасярод голага поля. Ка... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 5 (165) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

5 (165) 2020

Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку пад пантонную пераправу для танкаў цераз раку Одэр. Такая задача ўвогуле складаная: трэба вызначыць шырыню ракі, хуткасць плыні, гл... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя

Аўсяннікава Тамара :: Іншыя выданьні

Я хаджу закаханы ў твае краявіды (0)

25-06-2012, 10:23

Народнаму паэту Беларусі, заслужанаму дзеячу навукі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х.Боцева 30 верасня спаўняецца 80 гадоў. Ніл Гілевіч чалавек рознабаковага (...) Болей »

< Previous 1 Next >