Ляхоўскі Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1964 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Ляхоўскі. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Харытанюк Наталка, Смерць лесбіянкі

Смерць лесбіянкі

Пяцьдзясят два крокі па полацкіх лабірынтах

Харытанюк Наталка

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013

Выдавец: І. П. Логвінаў

Выдавецкая сэрыя: Галерэя “Б”

Памеры: 156 с.

ISBN: 978-985-562-092-2

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Наталка Харытанюк, І. П. Логвінаў - афармленьне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Другая кніга Наталкі Харытанюк — пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама трапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася. Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным — тугой. Як ва ўсякім метафізічным дэтэктыве, у “Смерці лесбіянкі” ўсё пачынаецца са злачынства. Хаваючыся ад праклёну, які мусіць спраўдзіцца да канца года, наратарка ў апошнія дні снежня ўцякае ў Полацак, да сваёй цёткі, дэкана філалагічнага факультэта. У гэты самы час у бібліятэцы факультэта знаходзяць труп… Кожны з персанажаў вядзе сваё следства. Мае сваіх падазраваных. Шукае сабе алібі. Разгадка ж адна і да невыноснасці простая.

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)