Месца выхаду: Białystok
Дата выхаду: 1997
Рэдактар: Mironowicz Antoni
Выдавец: Białoruskie Towarzystwo Historyczne
Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія; Грамадзтва
Copyright © 1997 by Białoruskie Towarzystwo Historyczne
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [18], [19]
Праца беластоцкага беларускага гісторыка Антона Мірановіча прысьвечаная культу Маці Божай Корнінскай, які быў распаўсюджаны ў XVIII ст. на Падляшшы, Гарадзеншчыне, Берасьцейшчыне, Мазоўшы, Валыні ды Галіцыі. Дзякуючы “Кнізе цудаў”, якая захавалася ў бібліятэцы Супраскага манастыра можна часткова адкрыць як гісторыю самой парафіі у Старым Корніне, якая паўстала ў сярэдзіне XVII ст., гэтак і гісторыю культу іконы. Пакланенне іконам мае вялікую традыцыю на землях былой Рэчы Паспалітай. Акрамя слынных месцаў пакланеньня і пілігрымак у Жыровічах, Чанстахове, ды Пачаеве, існаваў шэраг мясцовых культаў, адным зь якіх і быў культ Маці Божай Корнінскай. Культ іконы ўзьнік у часы ліхалецьця і эпідэміяў пачатку XVIII ст. і актыўна прымаўся уніяцкім насельніцтвам Беласточчыны. З часам да іконы пачалі ісці не толькі уніяцкія паломнікі, але і рыма-каталікі. Разам з падзеламі Рэчы Паспалітай, культ паступова замірае, не малую ролю ў тым адыграла і “вяртаньне” корнінскай парафіі ў праваслаўе. Ікона Маці Божай Корнінскай пакінула царкву ў Старым Корніне на Беласточчыне разам з “бежанствам” у 1915 годзе. Да сёньня невядомае яе месцазнаходжаньне і нават не вядома як яна дакладна выглядала.
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Гістарычнае Таварыства
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор