Бутэвіч Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Бутэвіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Блашчак Тамаш

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Тамаш Блашчак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Пятрэнка Юльяна, Харунжы. Verbera ventorum

Харунжы. Verbera ventorum

раман

Пятрэнка Юльяна

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку

Памеры: 228 с.

ISBN: 978-985-7227-68-6

Copyright © 2020 by Юльяна Пятрэнка, Кнігазбор - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе. Малады харунжы Стэфан Тацэвіч апынаецца ў самым віры загадкавых і невытлумачальных для яго падзей, дзе і змова супраць кароны, і тайнапіс, і шпіёны, і нявыкрытыя забойствы высокапастаўленых людзей, шабашы і самае сапраўднае паляванне на ведзьмаў з вогнішчамі ды інквізіцыяй. Ці магчыма вырашыць, якому богу маліцца, каб застацца жывым? Што і каго бараніць найперш — Айчыну, сяброўства ці каханую жанчыну? Каму верыць, каб не быць прададзеным? І як, урэшце, жыць на роднай зямлі, якую наскрозь працінаюць ліхія вятры з усіх бакоў свету?..

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

epub
Пятрэнка Юльяна, Апошняй сцяжынкай...

Апошняй сцяжынкай...

Аповед

Пятрэнка Юльяна

З натужным скрыпам зачыніліся дзверы старога аўтобуса, ён загуў, абсыпаў бурым пылам і пагрукатаў па выбоістай дарозе далей. Зноў іду знаёмай віхлястай сцежкай ад аўтобуснага прыпынку. З кожным годам яна нібы вужэй робіцца, зарастае безназоўным зеллем, размываецца беспрасветнымі восеньскімі дажджамі. А раней па шырокай дарозе беглі напоўненыя зернем грузавікі, сноўдалі гружаныя сенам вазы. А цяпер? Цяпер пройдзе раз у тыдзень да царквы ... Болей »


epub
Пятрэнка Юльяна, Родныя матывы

Родныя матывы

Аповед

Пятрэнка Юльяна

– Ну, Юльяна, пачакай ты ў мяне, чарцяня малое! – бабця Верка ўжо зусім задыхалася, прысела на выкарчаваную вярбу і апусціла дубец. Хударлявая дзяўчынка, гадоў шасці, з мурзатым тварам і пазбіванымі каленькамі, насцярожана вызірнула з хмызняку. І нават не хавае гарэзнай шчарбатай усмешкі. Бабцю можна не баяцца – зусім старая, не дагоніць, не тое, што дзед з крапівой – той дужа спрытны і на пад’ём лёгкі. (фрагмент) Болей »


epub
Пятрэнка Юльяна, Хатніца

Хатніца

Аповед

Пятрэнка Юльяна

Ночкай цёмнай восеньскай гарэла лучынка. Кідала цьмянае святло на сцены, дрыжэла на шурпатай падлозе, мякка асвятляла ясны спакойны твар і акруглыя шчокі статнай кабеты. Павітая вакол галавы ільняная намітка хавала ад старонніх вачэй густыя валасы і гладкую акруглую шыю, на якой чырвонаю зычкаю звязаны каўнер доўгай кашулі, што падала мяккімі складкамі да босых ног. (фрагмент) Болей »