Пятрэнка Юльяна, Родныя матывы

Родныя матывы

Аповед

Пятрэнка Юльяна

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Юльяна Пятрэнка; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Пятрэнка Юльяна, Родныя матывы. Тры аповеды; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (83) 2016 с. 126-135

– Ну, Юльяна, пачакай ты ў мяне, чарцяня малое! – бабця Верка ўжо зусім задыхалася, прысела на выкарчаваную вярбу і апусціла дубец. Хударлявая дзяўчынка, гадоў шасці, з мурзатым тварам і пазбіванымі каленькамі, насцярожана вызірнула з хмызняку. І нават не хавае гарэзнай шчарбатай усмешкі. Бабцю можна не баяцца – зусім старая, не дагоніць, не тое, што дзед з крапівой – той дужа спрытны і на пад’ём лёгкі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Пятрэнка Юльяна, Харунжы. Verbera ventorum

Харунжы. Verbera ventorum

раман

Пятрэнка Юльяна

...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе. Малады харунжы Стэфан Тацэвіч апынаецца ў самым віры загадкавых і невытлумачальных для яго падзей, дзе і змова супраць кароны... Болей »


epub
Пятрэнка Юльяна, Апошняй сцяжынкай...

Апошняй сцяжынкай...

Аповед

Пятрэнка Юльяна

З натужным скрыпам зачыніліся дзверы старога аўтобуса, ён загуў, абсыпаў бурым пылам і пагрукатаў па выбоістай дарозе далей. Зноў іду знаёмай віхлястай сцежкай ад аўтобуснага прыпынку. З кожным годам яна нібы вужэй робіцца, зарастае безназоўным зеллем, размываецца беспрасветнымі восеньскімі дажджамі. А раней па шырокай дарозе беглі напоўненыя зернем грузавікі, сноўдалі гружаныя сенам вазы. А цяпер? Цяпер пройдзе раз у тыдзень да царквы ... Болей »


epub
Пятрэнка Юльяна, Хатніца

Хатніца

Аповед

Пятрэнка Юльяна

Ночкай цёмнай восеньскай гарэла лучынка. Кідала цьмянае святло на сцены, дрыжэла на шурпатай падлозе, мякка асвятляла ясны спакойны твар і акруглыя шчокі статнай кабеты. Павітая вакол галавы ільняная намітка хавала ад старонніх вачэй густыя валасы і гладкую акруглую шыю, на якой чырвонаю зычкаю звязаны каўнер доўгай кашулі, што падала мяккімі складкамі да босых ног. (фрагмент) Болей »