Гавін Тадэвуш

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Тадэвуш Гавін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Кузьняцоў Ігар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ігар Кузьняцоў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Марцінш душ Рэйш Ванда, Мора Мары

Мора Мары

вершы

Марцінш душ Рэйш Ванда

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2020

Publisher: Кнігазбор

Book Series: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 125

Sizes: 136 с.

ISBN: 978-985-7227-36-5

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2020 by Ванда Марцінш душ Рэйш, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

Паэзія Ванды Марцінш душ Рэйш дужа рэдкая, анамальная з’ява. Свае вершы Ванда Марцінш праз усё жыццё пісала “ў стол”, “для сябе”, “для душы”, пісала, арыентуючыся хіба на беларускую й замежную класіку. І гэтая “ізаляцыя” толькі пайшла ёй на карысць. Калі я ўпершыню прачытаў творы паэткі, мне здалося, што я чытаю нейкую “прапушчаную” старонку беларускай класікі. Здзівіла некранутая свежасць вершаў, жыццярадаснае, такое рэдкае ў наш час, светаўспрыманне, сакавітыя, “барочныя” фарбы. Некаторыя “пейзажныя” вершы Ванды Марцінш чытаюцца як “хрэстаматыйныя”. Яна — ці не першая ў беларускай паэзіі паэтка-“марыністка”. Сярод партугальскіх і шатландскіх краявідаў, архітэктуры, культуры, традыцыяў, гісторыі яна пачувае сябе “па-свойску”, утульна, у гармоніі (Алег Мінкін).

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

Маланкі над Вільняй

Марцінш душ Рэйш Ванда

Гэта кніга – падарунак старажытнай і вечнамаладой Вільні да яе 700-годдзя ад нас, віленчукоў: беларусаў, літоўцаў, палякаў. Ідэя гэтага трохмоўнага паэтычнага зборніка належыла Альме Лапінскене – доктарцы гуманітарных навук, якая на працягу 40 гадоў з’яўляецца нястомнай перакладніцай з беларускай мовы на літоўскую і карпатлівай руплівіцай на ніве беларуска-літоўскіх сувязяў. Як пяру належаць і цудоўныя пераклады маіх вершаў на літоўску... More »