Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021-04
Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Прэмію “Світ Пограниччя” спадар Павел атрымаў “за непераўзыдзеныя пераклады на беларускую мову і папулярызацыю сучаснай літаратуры суседніх з Беларуссю народаў”. Са слоў самога перакладчыка, ніякіх адмысловых намаганняў, каб атрымаць прэмію, ён не рабіў, узнагарода сталася для яго поўным сюрпрызам. Нават пра тое, што цяпер ён лаўрэат “Світу Пограниччя”, Павел Ляхновіч даведаўся ад польскага калегі Войцеха Пэсткі, кнігу якога “Да сустрэчы ў пекле” таксама пераклаў быў на беларускую мову. Міжнародная літаратурнамастацкая прэмія “Світ Пограниччя” была заснавана ва Украіне ў 2015 годзе. Ад 2018 года заснавальнікамі прэміі выступаюць Міжнародная літаратурнамастацкая акадэмія Украіны і грамадская арганізацыя “Чумацький віз”. Прэміяй адзначаюць украінскіх і замежных пісьменнікаў, навукоўцаў, перакладчыкаў, мастакоў і людзей, якія спрыяюць развіццю нацыянальных мастацтваў і ўзаемнаму абмену культурнымі каштоўнасцямі, робячы іх агульначалавечым здабыткам. Усяго на перакладчыцкім рахунку Паўла Ляхновіча дзясяткі твораў. Ён пераклаў на рускую мову ўвесь цыкл раманаў Людмілы Рублеўскай аб прыгодах Пранціша Вырвіча, з польскай на беларускую – 70 апавяданняў празаіка Збігнева Уладзімежа Фрончка, кнігу Альдона Дзенцёла “На літаратурнай Любельшчыне”, раман “З Богам у Расеі” Вальтара Цішка ды іншыя творы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Набываць папяровыя выданні можна з усяго свету. З часам маюць з’явіцца ў продажы і электронныя кнігі. Першыя замовы ўжо даляцелі да пакупнікоў. Інтэрнэтбібліятэка “Камунікат” існуе ўжо хутка чвэрць стагоддзя і з’яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце збораў крыніц на беларускай мове. Пасля падзей 2020 года, калі “гайкі” пачалізакручвацца ў тым ліку для выдаўцоў і аўтараў беларускай літаратуры, “Камунікат” узяўся за выданне папяровых кні... Болей »
Сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Ганна Сурмач, грамадская дзяячка і гісторык, старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына” ў 1993–1999 гг. Ад пачатку кантактаў ззамежнымі суродзічамі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя Васіль Быкаў з вялікай павагаю і цікавасцю ставіўся да беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму і ўладкоўваць новае жыццё на чужыне. Іхны патрыятызм, глыбокая нацыянальная свядомасць, якую эмігранты захавалі ... Болей »
Увечары 16 мая ў Вільні сабраліся сябры і паплечнікі беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў “Белага Легіёну”, камандзіра падраздзялення батальёна “Волат” Палка Каліноўскага Міраслава “Мыша” Лазоўскага. Год таму Міраслаў загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў ва ўкраінскім Бахмуце. Вечарына памяці праходзіла ў Музеі акупацыі Літвы. Вядоўца імпрэзы, журналіст, кнігавыдаўца, заснавальнік беларускай бібліятэ... Болей »
Кніжная серыя “Бібліятэка Бацькаўшчына”, заснаваная Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, сёлета адзначае 20гадовыюбілей. Серыя стваралася змэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару, што ў святле вялікай новай хвалі эміграцыі пасля 2020га зрабілася яшчэ больш актуальным. Яшчэ ў 2004 годзе патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары была слаба даследавана ў Беларусі. Амаль тр... Болей »
Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым усё ж адбылася ўвечары 22 сакавіка. Гэтым разам, як і ў Коўне напярэдадні, вечарыну наведалі літоўскія госці, у тым ліку тыя, хто называе знакамітага пісьменніка “галоўным ідэолагам літвінізму”. Дыскусіяй закіды некаторых з іх назваць цяжка, бачна, што сустрэчы з занепакоенымі актывістамі будуць мець працяг. Балтыйскі тур Уладзіміра Арлова зладзіў яго выдавец і заснавальнік найбуйней... Болей »
Увечары 16 лютага ў Вільні пачаўся чарговы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт Усевалад Сцебурака з кнігай “Беларускія зоркі”. Падчас адкрыцця выступілі Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Грэтэ Ротбёль, Яўген Вапа, Алена Стральцова і інш. Прапануем вашай увазе вытрымкі з выступаў першага дня фэсту. Паэт, перакладчык Андрэй Хада новіч: “13 гадоў таму Саюз беларускіх піс... Болей »
У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361 1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч. Галіна Андрэеўна доўгі часжыла ў Швецыі, была адной зззаснаваль ніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічал... Болей »
Родныя нашы беларусы і беларускі! Сардэчна віншуем Вас з Калядамі і Новым годам! Мінулы беларускі год нагадваў папярэдні. Як і летась, у розных краінах свету, што прынялі беларусаў, ладзілася беларускія імпрэзы, курсы ды лекцыі, выходзілі беларускія фільмы і ставіліся спектаклі, гралася і запісвалася беларуская музыка, бачылі свет новыя кніжкі – папяровыя, электронныя і аўдыяфарматныя. Нашых творцаў і грамадскіх дзеячаў няспынна ў... Болей »
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сардэчна віншуе шаноўнага Радзіма Гаўрылавіча з 95годдзем! Імя акадэміка Радзіма Гарэцкага добра вядомае сусветнай навуковай супольнасці – для яе ён жывы класік і непахісны аўтарытэт у галіне геолагамінералагічных навук, доктар, прафесар, колішні віцэпрэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат безлічы дзяржаўных і замежных прэмій, аўтар прарыўных манаграфій і шэрагу найважнейш... Болей »
Выдавецтва “Кнігазбор” афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру. Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі. Пра выключэнне з Адзінага дзяржаўнага рэгістру (АДР) паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі. “Усё, і юрыдычна выдавецтва “Кнігазбор” няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 – 26.10.2023)”, – напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Пра магчымую хуткую ліквідацыю выдавецтва Г... Болей »