![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2024-02
Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Увечары 16 лютага ў Вільні пачаўся чарговы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт Усевалад Сцебурака з кнігай “Беларускія зоркі”. Падчас адкрыцця выступілі Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Грэтэ Ротбёль, Яўген Вапа, Алена Стральцова і інш. Прапануем вашай увазе вытрымкі з выступаў першага дня фэсту. Паэт, перакладчык Андрэй Хада новіч: “13 гадоў таму Саюз беларускіх пісьменнікаў быў ля вытокаў фестывалю. (…) Фестываль адбыў ся і адбываецца кожны год. Ён – не заменны для розных пакаленняў, розных пляцовак, розных эстэтык. Усё гэта сустракаецца, віруе, а гэта яшчэ госці замежныя, якія далучаюцца да беларускіх паэтаў”. Пісьменніца, старшыня Шведска га саюзу пісьменнікаў Грэтэ Ротбёль (GretheRottböll): “Дарагія беларусы, сябры, таварышы, калегі. Проста цяпер мы ў Шведскім саюзе пісьменнікаў адчуваем больш агульнага з вамі, чым шмат з кім у нашай уласнай краіне. Бо і ў нас антыдэмакра тычныя сілы хочуць кіраваць нашай краінай. Яны хочуць кіраваць мастац твам, хочуць вызначаць, якія кнігі нам чытаць. Гэтага не мусіць адбыцца, мы не можам адчуваць сябе дома – у такой краіне. Але вы – частка таго, што мы з гонарам можам назваць нашым домам. Дэмакратыя – наш агульны дом. Паэзія – наш агульны дом. Літаратура – наш агульны дом. Абарона нашых розных моў – наш дом. Наш дом тут – у Беларускім доме ў Вільні і ў Пісьменніцкім доме на выспе Готланд.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Вечарына, прысвечаная 90годдзю Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, прайшла ў Вільні. Арганізавалі яе Homanband разам з Сяржуком Доўгушавым. Праўда сам музыка, які павінен быць хэдлайнерам гэтай імпрэзы, захварэў і не прыехаў у Вільню. Але на сцэне выступілі гурты “Гудаграй”, Homan-band, “Беларускі Цуд”, дзіцячы хор “Валошкі”, цымбалістка і фалькларыстка Паліна Курановіч, дудар і му зыка Вячка Красулін, які быў вядоўцам і... Болей »
Падчас працоўнага візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны даследчыцы беларускай эміграцыі Наталлі Гардзіенцы. Медалём Скарыны таксама ўзнагароджаны Лявон Юрэвіч. Наталля Гардзіенка – гісторык, архівіст, андыдатка гістарычных навук, рэдактарка альманаха “Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва”, сябра ўправы Беларускага Інстытута навукі і м... Болей »
У межах гэтай ініцыятывы праходзілі фестывалі, канцэрты, ствараліся кліпы і шоў. Цяпер кампанія просіць дапамогі. Расказваем, што гэта за праекті ў чым яго важнасць для беларусаў. 1 красавіка кампанія “Будзьма беларусамі” размясціла зварот да чытачоў і прыхільнікаў з просьбай аб дапамозе. У ініцыятывы не стае срод каў, каб надалей працягваць дзейнасць. “Мы з вамі з 2008 года, а гэта амаль 17 гадоў руплівай працы нашай каманды для ... Болей »
Культурна-асветніцкі партал “Будзьма беларусамі” ў супрацы з “Купалаўцамі” ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце “Хрусь і папалам”. Дапамогуць у гэтай справе блогер “daroha” Валера Руселік і ганаровы чалец “ЧынЧынЧэнэл” Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй). Нацыянальныя стэрэатыпы бываюць розныя. Вось што мы, беларусы, можам сказаць пра сябе? Працавітыя, добрыя, талерантныя – бадай, першае, што прыходзіць да галавы, праўда... Болей »
Фонд “Камунікат”і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткі Ларысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай “Споведзь”. Новае выданне будзе называцца “Птушкі без гнёздаў”. Кнігу можна проста цяпер замовіць са зніжкай на сайце Kamunikat.shop! Высылка пачнецца пасля 16 лютага. Кніга таксама выходзіла на некалькіх мовах і пад рознымі загалоўкамі – у арыгінале “Споведзь”, па-польску “Ptaki bez gniazd”, а пачэшску –... Болей »
Шаноўныя сябры, партнёры, падпісчыкі! Мы з вамі з 2008 года, а гэта амаль 17 год руплівай працы нашай каманды па пашырэнні беларушчыны, папулярызацыі нашай гісторыі, мовы і культуры. Разам з вамі пераасэнсоўваем ролю і месца беларусаў як нацыі ў мінулым і сённяшнім свеце. І сёння нам, як ніколі, патрэбна вашая дапамога, каб і надалей мы маглі ствараць для вас унікальны беларускі кантэнт. Мы ведаем, што шмат хто з вас рос разам з “Будзьм... Болей »
За асабістуюадвагу, праяўленую ў баях супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне дзеля свабоды Беларусі і Украіны, Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла медалём “За баявыя заслугі”трох байцоў групы спецыяльнага прызначэння батальёну “Волат”. Іх імёны не апублічваюцца, як і прозвішчы трох асобаў, узнагароджаныхмедалём Ордэну Пагоні, якіяжывуць у Беларусі і адзначаныя за шматгадовую дзейнасць у зберажэннігістарычных каштоўнасцяў і ... Болей »
Вялікая канферэнцыя “Беларусь–Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці” адбылася 2 снежня ў Вільні. Размаўлялі і пра культуру, што праўда, ужо пад фінал мерапрыемства. Хаця, як заўважаюць датычныя да гэтай сферы, пытанні светапогляду, самаідэнтыфікацыі ці не першасныя для беларусаў у вымушанай эміграцыі ды й не толькі. Арганізатарамі прадстаўнічага мерапрыемства выступілі Фонд Конра да Адэнаўэра, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў... Болей »
“Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Калісьці Уладзімір Караткевіч у п’есе “Кастусь Каліноўскі” ўклаў гэтыя афарыстычныя словы ў вусны галоўнага героя. Ключавое слова тут – “нашых”: тых, хто прысвяціў сябе справе свабоды і Беларусі, хто беларус не толькі і не столькі паводле пашпарту. “Нашы” – першае, што прыходзіць у галаву, калі бярэш у рукі толькі што выдадзеную “Кнігу могілак”. На працягу апошніх 200 г... Болей »
Новы беларускі праект MALDZIS запусцілі ў верасні. Яго місія – усталяванне дошак і помнікаў выбітным беларусам, стварэнне мапы “Зямля Мальдзіса”, вяртанне культурнай спадчыны. Расказваем падрабязней. Ініцыятыва стварэння праекту MALDZIS належыць былому дыпламату і часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Швейцарыі Паўлу Мацукевічу. У сваёй колішняй дыпламатычнай працы ён займаўся акурат падобнымі справамі. MALDZIS бачыць сваю місію... Болей »