![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2024-10
Editor: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Publisher: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
“Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Калісьці Уладзімір Караткевіч у п’есе “Кастусь Каліноўскі” ўклаў гэтыя афарыстычныя словы ў вусны галоўнага героя. Ключавое слова тут – “нашых”: тых, хто прысвяціў сябе справе свабоды і Беларусі, хто беларус не толькі і не столькі паводле пашпарту. “Нашы” – першае, што прыходзіць у галаву, калі бярэш у рукі толькі што выдадзеную “Кнігу могілак”. На працягу апошніх 200 гадоў з кожным чарговым наступам на Беларусь агрэсіўнай русіфікацыі беларусы мусілі ратавацца за мяжой, бо на радзіме для іх былі прызначаныя турма, канцлагер і смерць. Кожны чарговы рэжым эмацыйна абразліва называў іх ворагамі, злачынцамі, “беглымі”. Для рэжыму яны былі падкрэслена “не нашымі”. Нашы, каму пашанцавала ўратавацца, апыналіся за мяжою. Пры гэтым на радзіме забараняліся хоць якія міжчалавечыя кансалідацыйныя памкненні, якія і робяць насельніцтва нацыяй. Адбываецца атамізацыя грамадства, калі ніхто нікому “не наш”. Парадаксальным чынам рэжымных асобаў у Беларусі аб’ядноўвае тое, што яны адзін аднаму “не нашы”. Гэта яны ўсімі спосабамі выкараняюць нацыянальную, а насамрэч чалавечую эмпатыю, імкнуцца з Беларусі – краіны і нацыі – зрабіць нейкае падабенства ці то Саратаўскай вобласці РФ, ці то “ДНР”.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Беларусы ў свеце
Вечарына, прысвечаная 90годдзю Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, прайшла ў Вільні. Арганізавалі яе Homanband разам з Сяржуком Доўгушавым. Праўда сам музыка, які павінен быць хэдлайнерам гэтай імпрэзы, захварэў і не прыехаў у Вільню. Але на сцэне выступілі гурты “Гудаграй”, Homan-band, “Беларускі Цуд”, дзіцячы хор “Валошкі”, цымбалістка і фалькларыстка Паліна Курановіч, дудар і му зыка Вячка Красулін, які быў вядоўцам і... More »
Падчас працоўнага візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны даследчыцы беларускай эміграцыі Наталлі Гардзіенцы. Медалём Скарыны таксама ўзнагароджаны Лявон Юрэвіч. Наталля Гардзіенка – гісторык, архівіст, андыдатка гістарычных навук, рэдактарка альманаха “Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва”, сябра ўправы Беларускага Інстытута навукі і м... More »
У межах гэтай ініцыятывы праходзілі фестывалі, канцэрты, ствараліся кліпы і шоў. Цяпер кампанія просіць дапамогі. Расказваем, што гэта за праекті ў чым яго важнасць для беларусаў. 1 красавіка кампанія “Будзьма беларусамі” размясціла зварот да чытачоў і прыхільнікаў з просьбай аб дапамозе. У ініцыятывы не стае срод каў, каб надалей працягваць дзейнасць. “Мы з вамі з 2008 года, а гэта амаль 17 гадоў руплівай працы нашай каманды для ... More »
Культурна-асветніцкі партал “Будзьма беларусамі” ў супрацы з “Купалаўцамі” ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце “Хрусь і папалам”. Дапамогуць у гэтай справе блогер “daroha” Валера Руселік і ганаровы чалец “ЧынЧынЧэнэл” Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй). Нацыянальныя стэрэатыпы бываюць розныя. Вось што мы, беларусы, можам сказаць пра сябе? Працавітыя, добрыя, талерантныя – бадай, першае, што прыходзіць да галавы, праўда... More »
Фонд “Камунікат”і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткі Ларысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай “Споведзь”. Новае выданне будзе называцца “Птушкі без гнёздаў”. Кнігу можна проста цяпер замовіць са зніжкай на сайце Kamunikat.shop! Высылка пачнецца пасля 16 лютага. Кніга таксама выходзіла на некалькіх мовах і пад рознымі загалоўкамі – у арыгінале “Споведзь”, па-польску “Ptaki bez gniazd”, а пачэшску –... More »
Шаноўныя сябры, партнёры, падпісчыкі! Мы з вамі з 2008 года, а гэта амаль 17 год руплівай працы нашай каманды па пашырэнні беларушчыны, папулярызацыі нашай гісторыі, мовы і культуры. Разам з вамі пераасэнсоўваем ролю і месца беларусаў як нацыі ў мінулым і сённяшнім свеце. І сёння нам, як ніколі, патрэбна вашая дапамога, каб і надалей мы маглі ствараць для вас унікальны беларускі кантэнт. Мы ведаем, што шмат хто з вас рос разам з “Будзьм... More »
За асабістуюадвагу, праяўленую ў баях супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне дзеля свабоды Беларусі і Украіны, Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла медалём “За баявыя заслугі”трох байцоў групы спецыяльнага прызначэння батальёну “Волат”. Іх імёны не апублічваюцца, як і прозвішчы трох асобаў, узнагароджаныхмедалём Ордэну Пагоні, якіяжывуць у Беларусі і адзначаныя за шматгадовую дзейнасць у зберажэннігістарычных каштоўнасцяў і ... More »
Вялікая канферэнцыя “Беларусь–Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці” адбылася 2 снежня ў Вільні. Размаўлялі і пра культуру, што праўда, ужо пад фінал мерапрыемства. Хаця, як заўважаюць датычныя да гэтай сферы, пытанні светапогляду, самаідэнтыфікацыі ці не першасныя для беларусаў у вымушанай эміграцыі ды й не толькі. Арганізатарамі прадстаўнічага мерапрыемства выступілі Фонд Конра да Адэнаўэра, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў... More »
Новы беларускі праект MALDZIS запусцілі ў верасні. Яго місія – усталяванне дошак і помнікаў выбітным беларусам, стварэнне мапы “Зямля Мальдзіса”, вяртанне культурнай спадчыны. Расказваем падрабязней. Ініцыятыва стварэння праекту MALDZIS належыць былому дыпламату і часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Швейцарыі Паўлу Мацукевічу. У сваёй колішняй дыпламатычнай працы ён займаўся акурат падобнымі справамі. MALDZIS бачыць сваю місію... More »
У пражскім выдавецтве Vesna выйшла з друку новая кніга пісьменніка іжурналіста Сяргея Дубаўца “Занзібар” з падзагалоўкам “Сталенне маладой душы”. Такой навіной падзяліўся ў фэйсбуку сам аўтар. “Як распавесці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час рас казаць мноства гісторый, дзе будзе шмат персанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць ка... More »