Варабей Ірына, Брат родны, брат малочны

Брат родны, брат малочны

Аповед

Варабей Ірына

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2004

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2004 by Дзеяслоў; Copyright © 2004 by Ірына Варабей; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Варабей Ірына, Брат родны, брат малочны. Аповед; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 13/2004; с. 85-99

— Саша, а дзе ж мама? – дзівіцца бацька, прыйшоўшы дамоў. — Яна паехала... на машыне... белай... з чырвонай палоскай... з вялікім дзядзькам доктарам... Тата, яна рабіла вось так: ой! ой! – і мой трохгадовы брат красамоўна выцірае лоб усёю рукою і падае на канапу. Мяне яшчэ няма. Я яшчэ толькі ўваходжу ў гэты цудоўны, дзіўны, несуладны, незразумелы Сьвет. Мой старэйшы трохгадовы брат пакуль ня ведае, як зьяўляюцца на сьвет дзеці: яму скажуць, што ягоную, такую жаданую, сястрычку пасьля бясконцага зьбіраньня грошай урэшце купілі ў краме. Мая маці міжволі працягнула традыцыю сваёй маці, якая мела звычку нараджаць дзяцей не пакідаючы працы. Мама нарадзілася проста ў полі, тады, “як аўсы дажыналі”, казала заўсёды мая бабка. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Варабей Ірына

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Варабей Ірына, Калі куляюцца нябёсы

Калі куляюцца нябёсы

Навэла

Варабей Ірына

Дужыя мужчынскія рукі моцна трымалі яе за локці. Звыклая падпарадкоўвацца ўсім моўчкі, яна пакорлі­ва ішла сярод натоўпу незнаёмых мужчынаў. Страху не было: па вопратцы яна пазнала вакол сябе сьвятароў местачковага храму. Аднак маладая цікаўнасьць прымушала яе выглядваць з-пад насунутай на вочы хусткі: “Куды і навошта яны вядуць мяне”? Выйшлі на плошчу і накіраваліся да гарадской царквы. Там ля сьцяны на зямлі сядзеў чалавек — басанож, ... Болей »


pdf
Варабей Ірына, Там, дзе сэрца маё

Там, дзе сэрца маё

Варабей Ірына

Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікаві... Болей »