Варабей Ірына, Калі куляюцца нябёсы

Калі куляюцца нябёсы

Навэла

Варабей Ірына

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Ірына Варабей, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Варабей Ірына, Калі куляюцца нябёсы. Навэла; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3/2003; с. 102-106

Дужыя мужчынскія рукі моцна трымалі яе за локці. Звыклая падпарадкоўвацца ўсім моўчкі, яна пакорлі­ва ішла сярод натоўпу незнаёмых мужчынаў. Страху не было: па вопратцы яна пазнала вакол сябе сьвятароў местачковага храму. Аднак маладая цікаўнасьць прымушала яе выглядваць з-пад насунутай на вочы хусткі: “Куды і навошта яны вядуць мяне”? Выйшлі на плошчу і накіраваліся да гарадской царквы. Там ля сьцяны на зямлі сядзеў чалавек — басанож, без капелюша, у простай кашулі. Яна ніколі ня бачыла яго, але здагадалася: гэта быў той дзіўны жабрак, пра якога гаворыць усё мястэчка. Людзі кажуць, што ён, напэўна, — вар’ят: у яго ні вала ні двара, а ён жа ж ня хворы і не калека; малады здаровы дзяцюк — а працаваць ня хоча, адно бадзяецца па гарадах, зьбірае вакол сябе людзей і тлуміць ім галаву нейкімі байкамі. Але ці то час такі, ці то людзі зусім ужо з глузду пазьязджалі: шмат хто слухае яго. Вунь і памагатых колькі сабралася. Цягаюцца разам з ім. Бадай што — такія ж лайдакі ды галота... (фрагмент)

Беларускія аўтары: Варабей Ірына

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Варабей Ірына, Там, дзе сэрца маё

Там, дзе сэрца маё

Варабей Ірына

Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікаві... Болей »


epub
Варабей Ірына, Брат родны, брат малочны

Брат родны, брат малочны

Аповед

Варабей Ірына

— Саша, а дзе ж мама? – дзівіцца бацька, прыйшоўшы дамоў. — Яна паехала... на машыне... белай... з чырвонай палоскай... з вялікім дзядзькам доктарам... Тата, яна рабіла вось так: ой! ой! – і мой трохгадовы брат красамоўна выцірае лоб усёю рукою і падае на канапу. Мяне яшчэ няма. Я яшчэ толькі ўваходжу ў гэты цудоўны, дзіўны, несуладны, незразумелы Сьвет. Мой старэйшы трохгадовы брат пакуль ня ведае, як зьяўляюцца на сьвет дзеці: яму ска... Болей »