Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2004
Выдавец: Логвінаў
Памеры: 72 с.
ISBN: 985-6701-21-Х
Copyright © 2004 by Усевалад Гарачка, Логвінаў - выдавец
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2697]
Сыгнатура: V.1.Har
УДК: 882
У першую кнігу вядомага пралетарскага паэта Усевалада Гарачкі ўвайшлі вершы розных гадоў. Настраёвая разнастайнасць надае “песням” часам рэвалюцыйную, а часам лірычную дынаміку гучання. На жаль, у гэтае выданне аўтар па ўласных эстэтычных меркаваннях адмовіўся ўключыць большасць вершаў з цыкла “Новая Ленініяна”. Што, на думку рэдакцыйнай калегіі кніжнай серыі “Другі фронт мастацтваў”, не надае “песням” шарму... Але тым не менш паверым аўтару: “Аты-баты згінуць бруд і латы...” Кніга рэкамендуецца даяркам, пралетарыям, навучэнцам філалагічных факультэтаў і святарам розных канфесій.
Усевалад Гарачка. Нарадзіўся 12 снежня 1968 года ў пасёлку Юцкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу, у 1992 годзе – фізічны факультэт БДУ. Працуе на ВНА "Інтэграл". Жыве ў г. Фаніпаль. Жанаты. Мае дачку. Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. З 2005 года сябра Беларускага ПЭН-ц... Болей »