Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Выдавец: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 113
Памеры: 140 с. : [8] с. іл
ISBN: 978-985-7207-38-1
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2018 by Сяргей Ваганаў; Саюз беларускіх пісьменнікаў; Кнігазбор - афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, ствараліся журналістам Сяргеем Ваганавым цягам жыцця, але амаль нідзе не друкаваліся, за выключэннем часопіса “Дзеяслоў”, газеты “Народная Воля”, альманаха “Мишпоха” і Сеціва. Такім чынам, гэта першая паэтычная кніга аўтара, у якой вы знойдзеце і любоўную лірыку, і філасофскую, і грамадзянскую — на беларускай і рускай мовах. Вершы наўмысна не пазначаны аўтарам канкрэтнымі датамі, бо, як ён лічыць, вельмі важна ўспрымаць іх з адчуваннем безупыннасці Часу.
Беларускія аўтары: Ваганаў Сяргей
Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Ганна Цімафееўна, школьная настаўніца гісторыі, калі пачынала распавядаць, як мудра бальшавікі вырашылі сялянскае пытанне, любіла падмацоўваць свой аповед жывым, так бы мовіць, прыкладам. Прыклад гэты браўся з неба, адкуль зямля была асабліва добра бачная. «Калі ляціш над Польшчай, – казала яна, – адразу заўважаеш, як зямля падзелена на кавалачкі. Іншая справа – нашы калгасныя палі...» Было гэта ў сярэдзіне 50-х гадоў мінулага стагоддз... Болей »
Шаноўны чытач! Кніга вядомага журналіста, публіцыста і паэта Сяргея Ваганава, якую ты трымаеш зараз у руках, нездарма мае назву «Праз межы Часу», бо непасрэдна ці ўскосна ахоплівае падзеі, сэнсы, грамадскія настроі, што віравалі і віруюць у жыцці краіны ад 40-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён. Усё гэта — і памяць пра дзяцінства на Нарачы, і філасофія быцця на Зямлі, і ганебныя з‘явы падчас існавання СССР, і трагедыя вайны — прап... Болей »
Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны (Аўтар). Болей »
Чалавек рэдка зважае на сваё здароўе, калі нічога не баліць. А калі нават пабольвае, трывае. Бо звык. Між тым хвароба паціху падточвае ягоны арганізм — і ўрэшце выбухае нясцерпным болем. Так здараецца і з грамадствам… Болей »
«Не ўсё так дрэнна было пры Гітлеры…» Можна працягнуць: «Не ўсё так дрэнна было пры Сталіне… пры Мусаліні… пры Кадафі… пры Піначэце… пры… пры…» Усе дыктатуры, нягледзячы на так званыя «нацыянальныя асаблівасці», яднае адна галоўная рыса — асоба дыктатара перадусім… «Не ўсё так дрэнна…» Тут — пра ўсё дрэннае. Болей »
Людзі сталага веку па-рознаму ўглядаюцца ў мінулае, тым больш на мяжы стагоддзяў. Адны — нібыта праз падзорную трубу выхопліваюць з яго тыя ці іншыя дэталі ды эпізоды. Перад вачыма тых, хто глядзіць у мінулае нібыта праз бінокль, узнікае шырокая панарама адышоўшых у гісторыю падзей. Але ёсць яшчэ ўнутраны зрок. Зрок, праз каторы мінулае ажывае, уплятаецца ў сучаснае жыццё, дапамагае лепш зразумець яго і нават зазірнуць у будучае… Болей »
Няма, мусіць, чалавека, які хаця б раз у жыцці не задумваўся над тым, дзеля чаго ён з’явіўся з нябыту, якая сувязь існуе паміж ім, продкамі і нашчадкамі, як адбіваецца гэтая сувязь на ягоным жыцці і жыцці, што віруе навокал, пакуль ён сам бездапаможна не сыдзе ў нябыт… Болей »
«…Дарэчы, і тваю школу ў Далёкіх з верасня зачынілі, — Ванда бездапаможна ўздыхнула, і размова доўжылася пра Опсу, пра школу-інтэрнат, у якой прайшло ўсё яе, цягам 40 гадоў, настаўніцкае жыццё. — Зачыненая, ужо другі год як зачыненая…» Школа-інтэрнат, дзе вучыліся і жылі дзеткі-сіроты з усёй Віцебшчыны, пасля вайны месцілася ў былым, ад пачатку ХІХ стагоддзя, маёнтку Плятэраў, а потым, у 60-х, — праз дарогу, у вялікім, на тры паверхі... Болей »