![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 207
Выдавец: Аб'яднаныя Дэмакратычныя сілы Беларусі
Катэгорыя: Эканоміка; Палітыка; Грамадзтва
Copyright © 2007 by Аб'яднаныя Дэмакратычныя сілы Беларусі
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4029]
Дадзены Канстытуцыйны закон аб сістэме і паўнамоцтвах органаў дзяржаўнай улады, а таксама органаў мясцовага самакіравання, які называецца ў далейшым «Малая Канстытуцыя», прымаецца ў мэтах выйсця беларускай дзяржавы і грамадства з зацяжнога канстытуцыйнага крызісу, забеспячэння ў краіне канстытуцыйнай законнасці, праў і свабод чалавека і грамадзяніна. Рэспубліка Беларусь прызнае, выконвае і забяспечвае агульнапрызнаныя правы і свабоды чалавека, замацаваныя ў Канстытуцыі і законах, а таксама прадугледжаныя яе міжнароднымі абавязацельствамі. Міжнародныя дамовы, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь, з’яўляюцца састаўной часткай нацыянальнага заканадаўства і выкарыстоўваюцца ўсімі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі як непасрэдна дзеючае права. Малая Канстытуцыя носіць часовы характар і дзейнічае аж да прыняцця новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. (фрагмент)
Каталёг: BTH