Быкаў Васіль

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1924 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Васіль Быкаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Хадарэнка Ірына

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ірына Хадарэнка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Фрагмэнты, 11

Фрагмэнты

11

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2006-04

Выдавец: Выдавец Зьміцер Колас

Памеры: 248 с.

ISBN: 985-6783-08-9

Copyright © 2006 by Выдавец Зьміцер Колас, М. Анемпадыстаў - вокладка,

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1577.]

УДК: 1(476)(082)

Дадатковая даведка: Цэнтар Дасьледаваньняў у галіне антрапалёгіі і гісторыі ідэяў (EHU International, Вільня)

Адзінаццаты выпуск легендарнага альманаха «Фрагмэнты», зь якога пачалося сучаснае беларускае мысьленьне, выходзіць у новым канцэптуальным фармаце (філязофія, антрапалёгія, гісторыя ідэяў). Ён прысьвечаны інтэлектуальнай спадчыне Ежы Гедройца. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца філасофіяй.

Каталёг: BTH

Пэрыёдыка: Фрагмэнты

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Фрагмэнты, 8

Фрагмэнты

філязофіі культуралёгіі літаратуры

8

"Тісторыяў усяго чатыры...”, — калісьці сыдьвердзіў Борхэс. У поўнай (хаця й крыху абсурднай) адпаведнасьці з гэтай “канцэпцыяй” мы знаходзім у гісторыі нашай беларускай сучаснасьці чатыры вэрсыі ідэі свабоды. Першая, агучаная Сапегам у славутых радочках з Статута, лягла ў падваліны цэлай цывілізацыі. “Шляхецкая вольнасьць”, пра якую ідзе гаворка, насамрэч была прывілеем тоеснасьці: шляхціц меў толькі адну свабоду - “быць шляхціцам”, як... Болей »


Фрагмэнты, 3-4 (7) 1999

Фрагмэнты

філязофіі культуралёгіі літаратуры

3-4 (7) 1999

Яны мала ўва што вераць і ўжо напэўна нікому не служаць. Ніцшэ адважыўся назваць іх іхным небясьпеч-ным найменьнем: спакушальнікі. Яны сапраўды спакушаюць: лепш ня быць кімсьці, чым адно здавацца, лепш быць нікім, чым роля Плятонавых лялек у тэатры ценяў, — лялек, матузкі ад якіх сёньня торгаюць усе, хто толькі можа. “Чалавек выбірае хацець нішто, чым нічога не хацець”, — гаворыць спакушальнік. “Неўзабаве мы будзем адрозьнівацца адзін а... Болей »


Фрагмэнты, 1-2 (6) 1999

Фрагмэнты

філязофіі культуралёгіі літаратуры

1-2 (6) 1999

Даўна ўжо няма аніякай рызыкі: ані перад невядомай будучыняй, ані перад гераічным мінулым. На ўскраінах яшчэ крывавіць, але гэта толькі адцяняе агульнае правіла: risk-avoiding society, ці, іншымі словамі, канчат-ковая нармалізацыя сьвету. У залях — прахалода. Экспанаты за шклом і безьліч наведвальнікаў. Каля кожнага экспаната — шыльдачка: рукамі не дакранацца. Тут добра блукаць, разглядаць, думаць, але немагчыма жыць. Бо жыць — гэта адн... Болей »


Фрагмэнты, 2 (5) 1998

Фрагмэнты

філязофіі культуралёгіі літаратуры

2 (5) 1998

Маё цела часова спынілася на правым беразе, але душа, вядома, імкнулася на левы, праплываючы праз Отэль дэ Віль, па-над Сенай, праз Новы мост, праз вузкія вулачкі Аацінскага кварталу, далей, праз бульвар Сэн-Жэрмэн, на Сэн-Мішэль, дзе сярод тлуму студэнтаў, у канглямэраце танных крамак і незьлічоных кнігарняў, маленькіх кінатэатраў з рэтраспэктывамі — сярод усяго гэтага дыхалася чамусьці лягчэй, можа таму, штоЛюк-сэмбурскі сад быў зусім... Болей »


Фрагмэнты, 1 (4) 1998

Фрагмэнты

філязофіі культуралёгіі літаратуры

1 (4) 1998

Дыялёг культураў плённа адбываецца тады, калі зададзеныя моманты кантрастнасьці, адрознасьці, непадобнасьці культураў, калі культуры прызнаюць і ўзаемна культывуюць рознасьці, калі паўстае міт Іншага. Гэты міт Іншага грунтуецца не на культур-антрапалягічнай апазыцыі сваё/чужое, а на гермэнэўтычных стратэгіях узаемнага пры-знаньня, прачытаньня й разуменьня. Дыялёг — гэта заўсёды спрэчка, сутыкненьне пазыцыяў дзеля высьвятленьня сутнасьці... Болей »


Фрагмэнты, 3-4/1997

Фрагмэнты

філязофіі культуралёгіі літаратуры

3-4/1997

Апошняму беларускаму адраджэньню не стае лёгкай інтаксыкацыі, каб цьвяроза глядзець на рэчы. Беларуская культура па інэрцыі „кідае зярняткі”, „арае неўзараную глебу” і шукае „лепшае долі”. Вось ужо другое стагодзьдзе яна гуляецца зь ідэяй народу, прапа-нуючы яму неадэкватныя мэтафары й адгуляныя маскі. „Я скажу вам пра тры пераўтварэньні духу, — мовіў Заратустра, — як дух зрабіўся вярблюдам, вярблюд — ільвом і, нарэшце, леў — дзіцем”. Б... Болей »


Фрагмэнты, 1-2/1997

Фрагмэнты

філязофіі культуралёгіі літаратуры

1-2/1997

У 1996 годзе адбылася падзея, што мусіць мець калясальныя наступствы дмя беларускага мысьленьня. Памёр „народ “. Застаплся асобы, тэксты, думкі й жаданьні, прастора й час. Яшчэ засталася дзяржава і магчыма(я) нацыя. Засталася надзея. „Народ“, які паводле адраджэнскага мысьленьня разглядаўся як „хворы“, „несьвядомы“, як нешта, што мусіць прачнуцца, абудзіцца, заняць свой пасад, прыгадаць сваё мінулае, — такога народу больш няма. Ці, боль... Болей »


Фрагмэнты, 1/1996

Фрагмэнты

філязофіі культуралёгіі літаратуры

1/1996

Фрагмэнт — гэта частка, якая, тым ня менш, паводзіць сябе як цэлае. Нашая ўласная сытуацыя — прыватная, экзыстэнцыйная, нацыянальная, плянэтарная — не дае нам іншае альтэрнатывы. Вось ужо другое тысячагодзьдзе мы выбіраемся Плятонавай пячоры і паўсюль — адно цені й цені ценяў. Апошняе стагодзьдзе мы нават не прыгадваем пра сьвятло. (Ад рэдакцыі, фрагмент) Болей »