Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1999-08
Рэдактар: Бабкоў Ігар
Выдавец: „ЭЎРОФОРУМ” Цэнтар Эўрапейскіх Досьледаў і Культурных Ініцыятываў
Памеры: 302 с.
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3174]
Даўна ўжо няма аніякай рызыкі: ані перад невядомай будучыняй, ані перад гераічным мінулым. На ўскраінах яшчэ крывавіць, але гэта толькі адцяняе агульнае правіла: risk-avoiding society, ці, іншымі словамі, канчат-ковая нармалізацыя сьвету. У залях — прахалода. Экспанаты за шклом і безьліч наведвальнікаў. Каля кожнага экспаната — шыльдачка: рукамі не дакранацца. Тут добра блукаць, разглядаць, думаць, але немагчыма жыць. Бо жыць — гэта аднойчы нарадзіцца і аднойчы памерці. (Ад рэдактара, фрагмент)
Адзінаццаты выпуск легендарнага альманаха «Фрагмэнты», зь якога пачалося сучаснае беларускае мысьленьне, выходзіць у новым канцэптуальным фармаце (філязофія, антрапалёгія, гісторыя ідэяў). Ён прысьвечаны інтэлектуальнай спадчыне Ежы Гедройца. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца філасофіяй. Болей »
"Тісторыяў усяго чатыры...”, — калісьці сыдьвердзіў Борхэс. У поўнай (хаця й крыху абсурднай) адпаведнасьці з гэтай “канцэпцыяй” мы знаходзім у гісторыі нашай беларускай сучаснасьці чатыры вэрсыі ідэі свабоды. Першая, агучаная Сапегам у славутых радочках з Статута, лягла ў падваліны цэлай цывілізацыі. “Шляхецкая вольнасьць”, пра якую ідзе гаворка, насамрэч была прывілеем тоеснасьці: шляхціц меў толькі адну свабоду - “быць шляхціцам”, як... Болей »
Яны мала ўва што вераць і ўжо напэўна нікому не служаць. Ніцшэ адважыўся назваць іх іхным небясьпеч-ным найменьнем: спакушальнікі. Яны сапраўды спакушаюць: лепш ня быць кімсьці, чым адно здавацца, лепш быць нікім, чым роля Плятонавых лялек у тэатры ценяў, — лялек, матузкі ад якіх сёньня торгаюць усе, хто толькі можа. “Чалавек выбірае хацець нішто, чым нічога не хацець”, — гаворыць спакушальнік. “Неўзабаве мы будзем адрозьнівацца адзін а... Болей »
Маё цела часова спынілася на правым беразе, але душа, вядома, імкнулася на левы, праплываючы праз Отэль дэ Віль, па-над Сенай, праз Новы мост, праз вузкія вулачкі Аацінскага кварталу, далей, праз бульвар Сэн-Жэрмэн, на Сэн-Мішэль, дзе сярод тлуму студэнтаў, у канглямэраце танных крамак і незьлічоных кнігарняў, маленькіх кінатэатраў з рэтраспэктывамі — сярод усяго гэтага дыхалася чамусьці лягчэй, можа таму, штоЛюк-сэмбурскі сад быў зусім... Болей »
Дыялёг культураў плённа адбываецца тады, калі зададзеныя моманты кантрастнасьці, адрознасьці, непадобнасьці культураў, калі культуры прызнаюць і ўзаемна культывуюць рознасьці, калі паўстае міт Іншага. Гэты міт Іншага грунтуецца не на культур-антрапалягічнай апазыцыі сваё/чужое, а на гермэнэўтычных стратэгіях узаемнага пры-знаньня, прачытаньня й разуменьня. Дыялёг — гэта заўсёды спрэчка, сутыкненьне пазыцыяў дзеля высьвятленьня сутнасьці... Болей »
Апошняму беларускаму адраджэньню не стае лёгкай інтаксыкацыі, каб цьвяроза глядзець на рэчы. Беларуская культура па інэрцыі „кідае зярняткі”, „арае неўзараную глебу” і шукае „лепшае долі”. Вось ужо другое стагодзьдзе яна гуляецца зь ідэяй народу, прапа-нуючы яму неадэкватныя мэтафары й адгуляныя маскі. „Я скажу вам пра тры пераўтварэньні духу, — мовіў Заратустра, — як дух зрабіўся вярблюдам, вярблюд — ільвом і, нарэшце, леў — дзіцем”. Б... Болей »
У 1996 годзе адбылася падзея, што мусіць мець калясальныя наступствы дмя беларускага мысьленьня. Памёр „народ “. Застаплся асобы, тэксты, думкі й жаданьні, прастора й час. Яшчэ засталася дзяржава і магчыма(я) нацыя. Засталася надзея. „Народ“, які паводле адраджэнскага мысьленьня разглядаўся як „хворы“, „несьвядомы“, як нешта, што мусіць прачнуцца, абудзіцца, заняць свой пасад, прыгадаць сваё мінулае, — такога народу больш няма. Ці, боль... Болей »
Фрагмэнт — гэта частка, якая, тым ня менш, паводзіць сябе як цэлае. Нашая ўласная сытуацыя — прыватная, экзыстэнцыйная, нацыянальная, плянэтарная — не дае нам іншае альтэрнатывы. Вось ужо другое тысячагодзьдзе мы выбіраемся Плятонавай пячоры і паўсюль — адно цені й цені ценяў. Апошняе стагодзьдзе мы нават не прыгадваем пра сьвятло. (Ад рэдакцыі, фрагмент) Болей »