Тамарыч Васіль
Адзін з заснавальнікаў беларускага фольк-панк гурту “Кашлаты Вох”. Зараз жыве у Канадзе. Намагаецца зрабіць Свет лепшым. Літаратурны дэбют адбыўся ў 2020-м року антыўтопіяй “Вольны Горад”.
Сонца толькі пачало ўзыходзіць, калі Вандроўнік ступіў на дарогу, якая вядзе да Вольнага горада. Ён выйшаў з лесу і накіраваўся да месца, пра якое чуў увесь свет, але ў існаванне якога верылі далёка не ўсе. Стаць жыхаром Вольнага горада было не складана. Калі чалавек быў добрасумленны, без прымхаў і меў прафесію ці жадаў авалодаць якой-небудзь, ён заўсёды атрымліваў запрашэнне. Менавіта на гэтых трох простых рэчах трымалася месца, якое ... Болей »