![]() |
![]() |
Месца выхаду: Рыга
Дата выхаду: 2013
Рэдактар: Тарас А. Я.
Выдавец: Інстытут беларускай гісторыі і культуры
ISBN: 978-9984-897-10-3
Катэгорыя: Грамадзтва
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3118]
Неабходна для пачатку сказаць некалькі слоў аб тым, як мы разумеем ментальнасць. Ментальнасць – гэта агульная скіраванасць і канкрэтныя асаблівасці мыслення асобных індывідаў, малых груп людзей, сацыяльных пластоў грамадства (якое складваецца з гэтых пластоў, малых груп і асобных індывідаў). Галоўнымі характарыстыкамі ментальнасці з’яўляюцца так званыя “карта сусвету”, “стыль мыслення” і “кодэкс паводзін”, шчыльна звязаныя паміж сабою. Ментальнасць грамадзян кожнай пэўнай краіны фармуецца на мікраўзроўні чалавечага асяроддзя. Таму яе вызначаюць дзве лініі чыннікаў. З аднаго боку, на чалавека ўздзейнічаюць сацыяльна-псіхалагічныя асаблівасці тых малых груповак, чальцом якіх ён з’яўляецца. (Прадмова, фрагмент)
Каталёг: BTH