Дзяніс Лісейчыкаў.
Нарадзіўся ў 1979 г. у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёну Брэсцкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 7 г. Баранавічы (1996), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), магістратуру пры гэтым жа факультэце (2002). У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі абараніў кандыдацкую дысертацыю (2009).
З 2002 г. працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, з 2009 г. – загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі, з 2012 г. – намеснік дырэктара.
Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі ўніяцкай царквы. У 2013 г. атрымаў прэмію ІІІ Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі (г. Каўнас, Літва) за манаграфію «Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель у 1720-1839 гг.»
Сфера навуковых зацікаўленняў – гісторыя ўніяцкай царквы, гісторыя штодзённасці, канфесійныя архівы, генеалогія.
Жыве ў г. Мінску.
На падставе шырокага кола крыніц з архівасховішчаў Мінска, Гродна і Вільні пададзена рэканструкцыя штодзённага жыцця ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. Праца з'яўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі спецыяльным даследаваннем, напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі штодзённасці. Кніга адрасавана гісторыкам, архівістам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі рэлігіязнаўства і гісторыі Беларусі... Болей »
У зборніку прадстаўлены візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У іх маюцца апісанні 212 цэркваў і 104 капліц у розных паветах Вялікага княства Літоўскага. Сетка звізітаваных парафій ахоплівае звыш 1400 населеных пунктаў. Кніга адрасавана гісторыкам, архівістам, краязнаўцам і усім, хто цікавіцца пытаннямі рэлігіязнаўства і гісторыі Беларусі. Болей »
Мінскі фарны касцёл — гэта ці не найменш вывучаная мінская святыня, у чыёй гісторыі белых плямаў бадай больш, чым дакладных звестак. Тое, што яна не захавалася да нашых дзён, літаральна адводзіць вочы беларускіх навукоўцаў ад гэтага найстарэйшага рыма-каталіцкага касцёла горада, і хіба толькі ўгодкі фары крыху ажывілі да яе цікавасць. Справу даследавання мінуўшчыны касцёла ўскладняе тое, што шмат якія дакументальныя матэрыялы, звязаныя ... Болей »
У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу Сыльвестру Бабіновічу. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі Анатоль Сідарэвіч, Лявон Юрэвіч, Натальля Гардзіенк... Болей »
Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя. Болей »
Гісторыя грамадства шчыльна знітаваная з развіццём культуры, якая адлюстрроўвае ўзровень нацыянальнай, класавай, індывідуальнай свядомасці прадстаўнікоў чалавечай супольнасці. Рэлігія – адзін са стрыжняў духоўнага жыцця народа. Відавочна, што мова, на якой чалавек звяртаецца да Бога, накладае свой адбітак на светаўспрыманне і светаадчуванне людзей. У незалежных краінах у цэрквах і касцёлах мусіць гучаць уласная мова. Аднак са стратай дз... Болей »