Сакрат Яновіч (псеўд. Аляксандр Анташэвіч, Адоль Кастрыца, Колька Сплюх, К. Янкоўскі, Кастусь Янкоўскі, крыпт. С. Я., (С. Я.), (ся); 4.9.1936, мяст. Крынкі Беластоцкага ваяв., Польшча), беларускі і польскі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Сябар Саюза польскіх пісьменьнікаў з 1970 г. Ганаровы сябар Міжнародчай Акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Нарадзіўся С. Яновіч у сям’і шаўца, Канстанціна Яновіча, які меў таксама трохгектарную гаспадарку. У школе спрабаваў пісаць вершы па-польску і па-руску. У 1950 г. адправіўся з Крыпак у „вялікі горад Беласток”, дзе скончыў электратэхпікум (1955) і затым (завочна) аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута (1962). Працаваў журналістам у штотыднёвіку „Ніва”, кіраваў аддзелам галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У 1973 г. завочна скончыў факультэт польскай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Пратэстуючы супраць бюракратызацыі ўлады, быў вымушаны пайсці на „чорную работу” — рабіў кладаўшчыком, тэхнікам бяспекі працы, што ўзбагаціла яго жыццёвымі назіраннямі. Быў старшынёй Клуба Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976-1981). У апошнія гады ўсё больш займаецца палітычнай дзейнасцю, змагаецца за роўныя правы беларусаў Беласточчыны з палякамі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага выдавецтва (1981-1987). Старшыня партыі Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (з 1990). Жыве ў мяст. Крынкі Беластоцкага ваяв. Яго дом (т. зв. Villa Sokrates) стаў беларускім культурным асяродкам. Тут атрымала бясплатна памяшканне рэдакцыя штомесячніка „Czasopis”.
Як празаік С. Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка „Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняўі мініяцюр „Загоны” (Беласток, 1969), аповесціпра К. Каліноўскага „Сярэбраны яздок” (Мн., 1978), кніг „Думкі пра аўтаномію” (Беласток, 1981), „Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ім” (Нью-Йорк, 1984), „Самасей” (Мн., 1992), „Доўгая сьмерць Крынак” (Беласток; Бельск, 1993), „Лістоўе — лістове” (Беласток, 1995), „Сцяна” (Мн., 1997) і інш. У перакладзе на польскую мову выйшлі яго кнігі прозы „Вялікі горад Беласток” (Варшава, 1973), „Забыцці” (Вроцлаў, 1978), „Сцяна” (Ольштын, 1979), „Самасей” (Варшава, 1981), „Малыя дні” (Варшава, 1981), „Сярэбраны яздок” (Варшава, 1984), „Трэцяя пара” (Беласток, 1985), а таксама эсэ „Беларусь, Беларусь” (Варшава, 1987; Беласток, 1993), якое выклікала вялікую палеміку, прыцягпула ўвагу да патрэб беларусаў у Польшчы. Проза С. Яновіча вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам. Пісьменнік адным з першых паказаў у Польшчы адчужэнне ўлады ад народа („Сцяна”), духоўную трагедыю ўчарашняга вяскоўца ў горадзе („Самасей”), у сувязі з чым у аўтара былі цяжкасці з друкаваннем — як на Беласточчыне, так і ў БССР. Напісаў некалькі драматычных твораў, якія выйшлі асобнымі выданпямі („Зборнік сцэнічных твораў”, „Не пашанцавала”). Пераклаў на польскую мову „Вітражы” Я. Брыля, п’есу Я. Шабана „Шрамы” (для Драматычнага тэатра імя А. Вянгеркі ў Беластоку). Аўтар літаратуразнаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы і гуртуюцца ў „Белавежы”, эсэ пра польска-беларускія сувязі. Мініяцюры-імпрэсіі С. Яновіча выйшлі асобнымі выданнямі ў Лопдане — у арыгінале і перакладзе Ш. Акінэр на англійскую мову, у Венецыі — у перакладзе на італьянскую і англійскую мовы. Паводле слоў пісьменніка, рукапісы яго твораў знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, БДАМЛіМ і музеях у Мінску, бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане, бібліятэцы „Асалінэум” у Вроцлаве, Акруговым музеі ў Беластоку і інш.
Узнагароджаны Афіцэрскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і іншымі ўзпагародамі. Ляўрэат прэстыжнай польскай узнагароды імя Анджэя Дравіча.
(Баляслаў Харкевіч)Памёр Сакрат Яновіч 17 лютага 2013 году.
Мініяцюры з’яўляюцца адной з распазнавальных рысаў творчасці Сакрата Яновіча. Гэтыя кароткія тэксты, хаця і напісаныя прозай, аднак з прычыны свайго лірызму, эмацыйнасці і незвычайнай моўнай гармоніі, балансуюць на мяжы паэтычнага ўзроўню. У сціснутай, лаканічнай форме пісьменнік распавядае пра свет беларускіх вёсак, які адмірае, пра сваю духоўную Радзіму, пра яе страту і абавязак захоўвання яе ў памяці, і робіць гэта з дапамогай мовы, ... Болей »
Ci, którzy znają książkę prof. Marii Janion „Ta niesamowita słowiańszczyzna”, mają prawo skupić swoją uwagę na oznaczniku charakteryzującym w sposób raczej nieoczekiwany tę bliską naszemu sercu rzeczownikową sprawę. Zachowując w pamięci ów magiczny krąg plemienno-geograficzny, w którym obracamy się od wieków i wedle którego pomaszerujemy w naszą przyszłość, pozwolę sobie wystąpić z tezą, iż niepokojący nieco przymiotnik, o jakim mowa, n... Болей »
Хатняе стагоддзе – кніга роздум, кніга-хроніка. Сакрат Яновіч, як зазначае сам, пішучы нешта, вяртаецца, шліфуе кожнае слова, кожны сказ так, каб нават найкарацейшае выказванне давала поўны спектр вобразаў, пачуццяў, уяўленняў. Ён не марнуе словаў, не стварае з іх шырока-доўгага апісання нейкай з’явы. Стараецца адным-двума словамі, трапна дабранымі, дашліфаванымі, выказаць усю поўніцу таго, што кружыць па галаве, што вярэзіць душу, што ... Болей »
Сакрат Яновіч у сваім выданні "Пад знакам Арла й Пагоні" выступае перад чытачом як даследчык. Перш-наперш аўтар падкрэслівае, што фарміраванне беларускай культуры пачалося ў даўні перыяд падчас існавання Вялікага княства Літоўскага, а пазней Рэчы Паспалітай. Сцвярджэнне, што Беларускі народ малодшы брат у "славянскай супольнасці", на думку аўтара, выклікае шмат крытыкі. Падчас фарміравання этнасу і культуры беларусаў, уздзеянне Расіі і ... Болей »
Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра сваё жыццё, пра 50 гадоў творчасці, год за годам, падзея за падзеяй. І хаця не ўсімі сваімі чынамі можа ганарыцца, аднак, не мае да сябе... Болей »
Miał ten sokratesowy esej trafić do garnca z innymi esejami, tworząc zbiór porządkowany tytułem „Etos i etnos..." wydany w 2001 r. przez Oficynę Wydawniczą „Stopka". Ale nie dał się wcisnąć między inne. Mało, zapoczątkował nową serię stępkowych książek zatytułowaną „Zaczepki", która, jeśli dobrze pójdzie, może liczyć na kilkanaście tomów, ściślej tomików o nietypowym formacie. Nietypowy też będzie sposób doboru i ujmowania tematów. Na b... Болей »
Sokrat Janowicz (1936) urodził się w Krynkach k. Białegostoku. Polonista (Uniwersytet Warszawski 1973). prozaik, poeta, tłumacz, reporter. Debiutował w 1956 r. na łamach białoruskiego tygodnika „Niwa", w którym przepracował kilkanaście lat jako dziennikarz. Pisze w dwóch językach i żyje w dwóch kulturach: polskiej i białoruskiej. Jest autorem ponad 20 książek, wśród których znajdują się zbiory opowiadań (Wielkie miasto Białystok, 1973),... Болей »
Дзённікі піша кожны. Хаця б раз у жыцці бярэцца спісаць на паперы думкі, якія вандруюць па галаве, свае перажыванні, свае роздумы. Асабліва падзяліцца сваімі сакрэтамі з паперай любяць дзяўчынкі. Гэта такая дзіцячая, юнацкая забава, якая, звычайна, мінае разам з дзяцінствам і юнацтвам. Дзённікі Сакрата Яновіча – гэта хроніка падзей, хроніка жыцця, прапушчаная праз прызму светаўспрымання аўтара. Назіранні і разважанні, супастаўленні і п... Болей »
Як толькі перастаў я поўзаць малечаю па хаце i пачаў хадзіць, памятаю акно. Яно вабіла мяне святлом i таемнымі гукамі. Даставаўся я да яго з бядою, але неадступна. Ужо прадчуваў i нават разумеў, што свет не канчаецца ў сенях, i аднекуль заходзяць да нас людзі, цёткі з дарункамі цукеркаў. Мне вельмі хацелася ўбачыць — менавіта — адкуль яны i як; a яшчэ, якія ў ix хаты, бо чуў, што таксама маюць свае... Акно снілася. Тады я вылятаў цераз ... Болей »
Як празаік С. Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка „Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняўі мініяцюр „Загоны” (Беласток, 1969), аповесціпра К. Каліноўскага „Сярэбраны яздок” (Мн., 1978), кніг „Думкі пра аўтаномію” (Беласток, 1981), „Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ім” (Нью-Йорк, 1984), „Самасей” (Мн., 1992), „Доўгая сьмерць Крынак” (Беласток; Бельск, 1993), „Лістоўе — лістове” (Беласток,... Болей »